“Сын выглядае проста жахліва, -- кажа маці актывіста Галіна Сіўчык, якая сустракала яго каля турмы. – Бо не хапала вады, ў прыбіральню выводзілі двойчы на дзень, ноччу было немагчыма нармальна адпачываць”.
Вячаслаў Сіўчык быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел ва ўсталяваньні крыжа ў вёсцы Дражна. Гэтым крыжом мясцовыя жыхары ўшанавалі памяць жыхароў вёскі, якія загінулі ад рук савецкіх партызан падчас апошняй вайны. Пазьней крыж быў зьнесены на загад раённых уладаў.