На цырымоніі гучаў каранацыйны марш Чайкоўскага. На ёй прысутнічала больш за 2 тысячы гасьцей, расейская афіцыйная эліта, губэрнатары, дэпутаты, замежныя паслы.
Першым выступіў Уладзімер Пуцін. Ён сказаў, што, прымаючы прысягу прэзыдэнта 8 гадоў таму, абяцаў верна служыць народу і дзяржаве і не парушыў абяцаньня. Ён сказаў, хто хаця праца ішла не без памылак, усё ж удалося дасягнуць сур'ёзных канкрэтных вынікаў і зрабіць прарыў да новага жыцьця.
8 гадоў таму, пакідаючы Крэмль, Барыс Ельцын сказаў свайму пераемніку: «Беражыце Расею». Сёньня Пуцін сказаў:
«Сёньня, складаючы зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, я хацеў бы таксама сказаць – для мяне абавязак берагчы Расею быў і застаецца найвышэйшым грамадзянскім абавязкам, я яго выконваў усе гэтыя гады і буду выконваць усё жыцьцё».
Потым на подыюм выйшаў Дзьмітры Мядзьведзеў, які прынёс прэзыдэнцкую прысягу.
У сваёй інаўгурацыйнай прамове Мядзьведзеў заявіў, што лічыць сваёй найважнейшай задачай далейшае разьвіцьцё грамадзянскіх і эканамічных свабодаў, падкрэсьліў, што надае фундамэнтальнае значэньне ролі права, пераадоленьню праўнага нігілізму, паабяцаў, што бясьпека грамадзян будзе ня толькі гарантаваная законам, але і рэальна забясьпечаная дзяржавай.
Патрыярх Маскоўскі Аляксій ІІ блаславіў новага прэзыдэнта Расеі на дзяржаўнае служэньне.
Назіральнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што ўвесь час цырымоніі Дзьмітры Мядзьведзеў і Ўладімер Пуцін трымаліся разам, дэманструючы сваю адзінства.
Сёньня падаў у адстаўку ўрад Расеі на чале з Віктарам Зубковым. Сёньня ж Мядзьведзеў, празь некалькі гадзінаў пасьля інаўгурацыі, прапанаваў Дзярждуме на пасаду кіраўніка ўраду кандыдатуру Ўладзімера Пуціна.
Экспэрты адзначаюць, што перад новым кіраўніком Расеі стаіць шэраг сур'ёзных выклікаў: ва ўнутранай палітыцы – гэта пагроза інфляцыі, высокая залежнасьць эканомікі ад нафтавага экспарту, неабходнасьць падвышэньня ўнутраных цэн на энэрганосьбіты, крызыс пэнсійнай сыстэмы, у зьнешняй палітыцы – далейшае пашырэньне альянсу НАТА, ядзерная праграма Ірану, неабходнасьць паляпшэньня адносінаў з Эўразьвязам, адносіны з Кітаем і ўступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.