Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У дні свята будзе прабег калгасных веласіпедыстаў”


Пра што пісалі беларускія газэты 22 красавіка ў розныя гады мінулага.


“Беларускі шлях” у 1918 годзе пад загалоўкам “Два ворагі” зьвяртае ўвагу: “Спакойнаму, любячаму згоду і лад нашаму народу спрадвеку прыходзіцца ваяваць, як цяпер кажуць, на два фронты. З заходу — палякі, з усходу — маскалі. Два хцівых, нінасытных суседы выцягуюць са сваіх гнездау гострыя капцюры каб адарваць кавалак зямелькі нашай, або узяць у няволю часьціну народу нашаго”.

* “Красноармейская правда”, год 1928. Газэта друкуе даклад Бухарына на рабочым сходзе ў Маскве: “Большасьць сэкт уводзіць ідэю цьвярозасьці ў сваю праграму і гэтым бярэ моладзь. З клясавым ворагам трэба змагацца па-сур’ёзнаму, трэба выбіваць зь ягоных рук казыры... Пяць гадоў таму мы ўвялі гарэлачную манаполію. Цяпер настаў час спыніць рост гарэлачнай прамысловасьці і ў будучыні замяніць гарэлку плянавым дзяржаўным насаджэньнем радыё і кіно. Задача новага таварыства — змагацца цьвёрдай рукой з алькагалізмам”.

“Звязда” ў 1938 годзе паведамляе пра падрыхтоўку да Першамаю ў Лёзьненскім раёне: “Блізасць радаснага свята адчуваецца ў кожным калгасным доме. Упрыгожваюцца кватэры, чыста прыбіраюцца двары. Калгаснікі набываюць мэблю, купляюць новую вопратку, абутак... Драматычны гурток калгаса “Парыжская камуна” пакажа калгаснікам на святочным вечары новую п’есу... У калгасе “Першае мая” абсталёўваецца футбольнае поле, пляцоўкі для танцаў і гульняў у валейбол. У дні свята тут будзе праведзен прабег калгасных веласіпедыстаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG