Раней той кіраваў адкрытым акцыянэрным таварыствам “Агракамбінат “Дзяржынскі” ў Дзяржынскім раёне. Гэтае прадпрыемства вядомае шырокай сеткай фірмовых крамаў у сталіцы.
Сямён Шапіра стаяў ля вытокаў Грамадзянскай партыі, распавядае былы сустаршыня гэтай партыі Васіль Шлындзікаў:
“Наш зьезд праходзіў 17 сьнежня 1994 году. Спадар Шапіра быў абраны ў прэзыдыюм зьезду, а пасьля — сябрам Нацыянальнага камітэту, то бок уваходзіў у лік 14 кіроўных асобаў нашай партыі”.
Спадар Шлындзікаў згадвае, што яшчэ тады Сямён Шапіра выступаў як рэфарматар сельскай гаспадаркі ў рынкавым кірунку і гэты імпэт у яго захаваўся дагэтуль:
“Калі б ён мог вызначаць палітыку разьвіцьця сельскай гаспадаркі, дык, як кажуць, пытаньняў не было б. Я думаю, што ён мог бы правесьці нармальныя пераўтварэньні, як кажа Аляксандар Рыгоравіч, “бяз гвалту і бяз крыку”.
Грамадзянская партыя хутка зьлілася з Аб’яднанай дэмакратычнай партыяй у Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП). Як паведамілі ў прэсавай службе АГП, Сямён Шапіра ўваходзіў у склад партыі, але на дадзены момант ён значыцца ў партыйных сьпісах як “выбыўшы”.