Кіраўнік аргкамітэту па стварэньні Беларускага камітэту ў абарону зьняволеных “Над бар’ерамі” Цімох Дранчук асабіста пацярпеў менавіта ад артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі на адзін год пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.
Спадар Дранчук кажа: беларускім уладам трэба прыслухацца да заклікаў эўрапейскіх дэпутатаў.
“Зразумела, што гэты артыкул не канстытуцыйны. Такога артыкулу наагул ня можа быць у Крымінальным кодэксе цывілізаванай дзяржавы. Ён абсалютна супярэчыць Канстытуцыі, якая дае права кожнаму грамадзяніну Беларусі права на свабоду збораў, выказваньняў і г.д.
Абсалютна зразумела, што гэты артыкул трэба адмяняць. І гэта будзе адным з крокаў набліжэньня да Эўропы”.