Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ад коштаў візаў выгады ня будзе ні ЭЗ, ні нам”


Як адаб’ецца падаражэньне візаў на вашых паездках за мяжу? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Горадні.


Спадарыня: “Вядома, што адаб’ецца – ужо ня езьдзім, дорага стала”.

Ейны муж: “Хаця польскія тавары нам падабаліся, але цяпер задорага”.

Спадар: “А я ня ежджу, і мне ўсё роўна”.

Спадарыня: “Ведаеце, я ўзгадваю, як яшчэ зусім нядаўна мы куплялі ваўчары, якія каштавалі капейкі. Зараз гэта ўспрымаецца як нейкая казка. Вядома, што грошай на частыя візы няма, але праблема яшчэ палягае на тым, каб адкрыць гэтую візу: нейкія паперы, запрашэньні, трэба мець супрацоўніцтва з польскімі фірмамі й г.д. Таму праблема цяпер ня толькі ў грошах”.

Спадарыня: “Вядома, што адаб’ецца кошт візаў, паколькі заробак у нас ад гэтага не расьце, а застаецца той самы”.

Дзяўчына: “Думаю, што адаб’ецца. Цяпер ужо практычна зачынены выезд у Польшчу, іншыя краіны. Кожная сям’я, у якой муж езьдзіў у Польшчу, каб падзарабіць, адчуе гэта на сваім бюджэце”.

Хлопец: “Вядома, вядома, што нікому гэта не падабаецца, бо кожны тут у нас хоча езьдзіць у Польшчу. А ад коштаў гэтых візаў нікому выгады ня будзе: ні Эўразьвязу, ні нам”.

Дзяўчына: “Калі візу мне дадуць, то, вядома, адаб’ецца. Але, па-першае, вельмі мала магчымасьцяў адкрыць візу. А па-другое, не ва ўсіх ёсьць магчымасьць плаціць такія грошы за звычайную паездку”.

Дзяўчына: “Я лічу, што ніяк ні адаб’ецца, паколькі мы туды ня езьдзілі, і думаю, ня будзем мець магчымасьці езьдзіць. Таму што жыцьцё ў нас такое”.

Дзяўчына: “Раней часта бывалі, асабліва ў Польшчы. Цяпер праблема палягае ў сыстэме выдачы візаў, вельмі складана адкрыць візу. Нават, калі ёсьць грошы, але ты прыходзіш у амбасаду, а там няма падставы, каб адкрыць візу”.

Хлопец: “У любым выпадку кошт візы адбіваецца на магчымасьці, каб езьдзіць за мяжу. Складана стала тым, хто менш зарабляе, асабліва студэнтам. Ім цяпер становіцца наагул нерэальна выехаць за мяжу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG