Рашэньне не прынята. Паўторнае паседжаньне суду прызначана на 14 красавіка.
Пакуль вясковая настаўніца, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, была ў адпачынку і лячылася за мяжой, начальнік аддзела кадраў Добрускага РАНА Віктар Вайцянок вярнуў ёй працоўную кніжку. Вось як ён тлумачыць гэта рашэньне:
“Я — выканаўца. Даручылі зрабіць — раблю. Разумееце? Калі ж вас цікавіць мая асабістая думка, то я магу яе выказаць. Але дзеля гэтага прыяжджайце сюды. У вочы паглядзім адзін аднаму і абмяркуем”.
Віктар Вайцянок быў сёньня ў судзе. Наконт звальненьня Клаўдзіі Варанец апраўдваўся, што на тое ёсьць загад начальства.
А вось што кажа Клаўдзія Варанец:
“Ад гэтай сытуацыі я ў такой роспачы. Часта начамі ня сплю і думаю: што здарылася ў нашым грамадзтве? Раней мы ішлі ў школу з задавальненьнем — у нас былі жарты, сьмех. Цяпер ідзеш, як на катаргу, усе баяцца адзін аднаго. Слова баімося сказаць, бо яно будзе пададзена ў іншым сэнсе. Нас пастаянна страшаць кантрактамі — калі што ня так, кантракт не падоўжаць. Людзі баяцца слова, баяцца заступіцца адзін за аднаго”.
У судзе Клаўдзія Варанец патлумачыла, што зьяўляецца ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1986 годзе з мужам-настаўнікам і дзецьмі перасялілася з пацярпелага ад радыяцыі Брагінскага раёну ў вёску Вуць. З таго часу й працавала ў мясцовай школе настаўніцай пачатковых клясаў. Мае вышэйшую катэгорыю.
У лютым з прычыны кепскага стану здароўя папрасілася ў дырэктаркі школы Галіны Станкевіч у адпачынак. Падала пісьмовую заяву.
Кіраўніца школы не пярэчыла. Была толькі адна ўмова: мець пуцёўку ў беларускі санаторый.
Пуцёўку Клаўдзія Варанец купіла за свае грошы. Але ў яе зьявілася магчымасьць прайсьці аздараўленьне за мяжой, і яна паехала.
Муж Клаўдзіі грамадзкі актывіст Адам Варанец два гады таму сам быў вымушаны звольніцца з працы з той жа Вуцеўскай школы. Да гэтага спрычыняліся ня толькі пэдагагічныя начальнікі, але й супрацоўнік спэцслужбы ў раёне.
Распавядае пэдагог вышэйшай катэгорыі, сябра АГП спадар Варанец:
“Ціск на маю сям’ю працягваецца. Звольніўшы жонку з працы, яны пакінулі нашу сям’ю бяз сродкаў да існаваньня. Падстава такая: я актыўна займаюся грамадзкай дзейнасьцю — уладам гэта не падабаецца”.
На звальненьне Клаўдзіі Варанец зь непаразуменьнем рэагуюць бацькі яе вучняў. Некаторыя зь іх, у сваю чаргу, пішуць лісты, у тым ліку і ў суд, з патрабаваньнем вярнуць іхнюю настаўніцу ў школу.
Меркаваньне шматдзетнай маці спадарыні Алены зь вёскі Гардуны Добрускага раёну:
“Я — шматдзетная маці. У мяне трое дзяцей. Старэйшая дачка — выпускніца. Двое дзяцей у Клаўдзіі Іосіфаўны вучыліся. Дзеці чакаюць сваю настаўніцу ў школе. Няхай яна вучыць маіх дзяцей. Гэта мая вялікая просьба як шматдзетнай маці. Прашу вярнуць назад нашу настаўніцу”.