Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не Гэмінгуэй, але блізка! <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-listen.gif" border=0 />


Валеры і Зоя Анікейчыкі злавілі на рацэ Прыпяць пад Туравам вялізнага сома – вагой у 38 кіляграмаў, у даўжыню 1 мэтар 80 сантымэтраў. Злавілі яго ў выходныя, да 1 красавіка, калі пачалі дзейнічаць абмежаваньні на аматарскае рыбалоўства ў зьвязку зь нераставаньнем рыбы.



Рыбак Валеры Анікейчык у свае 48 гадоў ня тое што злавіў, а й пабачыў такое ўпершыню. Наогул, сом – гэта летняя рыбіна, а вада ў рацэ была каля двух градусаў. Таму нечакана, што сом так рана прачнуўся. Спадар Валеры вудзіў рыбу разам з жонкай Зояй на лодцы, на тролінг. Сом клюнуў недзе а трэцяй гадзіне дня. Здалося спачатку, што гэта невялікі судачок і таму падрыхтавалі падсак.

Спадар Валеры апавёў:

“Давай мы за ім плаваць. Куды ён, туды і мы. Проста цягне і цягне, як трактар. І крыху да берагу падышоў, удалося ад дна адарваць, каб хоць паглядзець. Ну, такі велічынёй з лодку, як усплыў. Які там падсак, ён яму на галаву не адзенецца!”

Жонка спадара Валеры Зоя зматала свой сьпінінг:

Дзесьці мы езьдзілі па Прыпяці за нашым сомам каля гадзіны
“Сказаць, што мы яе цягнулі – так ня скажаш. Бо адразу яна нас цягала па рацэ. Дзесьці мы езьдзілі па Прыпяці за нашым сомам каля гадзіны. Сьпінінг згібаўся так, што я яму казала, адпусьці ты яго ціхенька, а то зломіцца, і мы яе нават не пабачым. Тое, што мы яе зловім, у нас было мала надзеі. Мы пачалі зьмяшчацца з дапамогай матору да берагу. Разьліў невялікі ў Прыпяці, але хмызьнякі ўсё роўна залітыя. Рыбіна спачатку паказала нам толькі хвост”.

Спадар Валеры сказаў, каб жонка брала сома рукамі з носу лодкі. Хвілінаў 20 спрабавалі намацаць за што яго ўхапіць.

“І ён вадзіў, вадзіў вакол лодкі, каб узяць яго рукамі пад жабры. Муж, пэўна, разоў восем падводзіў яго да мяне. Былі моманты, калі я яго толькі пасьпявала пагладзіць па галаве. І ён зноў сыходзіў пад лодку.

Я ўжо апынулася на дне лодкі, а сом на мне зьверху
Калі я яго ўзяла пад жабры, рукі былі па локці ў вадзе, а самі кісьці рук былі ў яго пад жабрамі. Бо інакш яго было ня ўзяць. І вось гэты самы момант наступіў, якога я можа больш за ўсё баялася, што такая вялікая рыбіна, як страпянецца, то яна можа вырвацца і пацягне за сабой і мяне. Калі я яго дацягнула, мабыць, трэцюю частку ў лодку, я пачала зваць мужа на дапамогу. Яму ўжо давялося кінуць свой сьпінінг. І ён мяне разам з рыбінай уцягнуў у лодку. І здарылася так, што рыбіну ён пацягнуў да сябе, я ўжо апынулася на дне лодкі, а сом на мне зьверху. Ён кажа, ляжы, ня рухайся, бо ён, як дасьць хвастом! Абнімі кажа і ляжы ціхенька>


Спадар Валеры дадае, што, мабыць, дапамагло тое, што і ён, і жонка вырасьлі на Прыпяці, зь дзяцінства вудзілі рыбу.

“Кажа, не магу, не хапае сіл цягнуць, такі здаровы. Ну тут ужо я і яе за шыварат пацягнуў, і там гэты сом пайшоў праз борт лодкі цягнуцца. Здаваўся бясконцы, мэтар 80 даўжыня. На ўсю лодку. Ну, і хутчэй на яго пападалі, каб ня выскачыў, не пачаў буяніць. Атрымалася, жонка зьнізу ляжыць, на ёй гэты сом, нагамі яго абхапіла, рукамі. Я яго за жабры, за нос прытрымліваў адной рукой. І хутчэй на маторы да берагу, пакуль скакаць не пачаў. За такой рыбінай паляваў некалькі гадоў і не атрымлівалася. А тут...”







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG