Нагадаем, Сяргей Парсюкевіча абвінавачваюць ў гвалце супроць ахоўніка турмы Аляксандра Дулуба. Паводле міліцыянта, Парсюкевіч зьбіў яго, калі адбываў адміністрацыйны арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч заяўляе, што насамрэч гэта яго зьбілі, а справу ў міліцыі сфальшавалі, каб пазьбегнуць за гэта адказнасьці.
Ад 4-га сакавіка Сяргей Прасюкевіч знаходзіцца пад вартай. Актывісту прадпрымальніцкага руху пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Беларуская апазыцыя, праваабаронцы і шмат хто ў сьвеце лічаць справу Парсюкевіча палітычна матываванай і патрабуюць яе спыненьня.