Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмешныя цэны, тэлебачаньне, вонкавая палітыка…


Што вам падаецца найбольш сьмешным у жыцьці ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы.


Спадар: “Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка”.

Спадарыня: “У нас усё сур’ёзна, сьмех, напэўна, толькі цэны выклікаюць”.

Яе муж: “Не, наадварот, па-мойму, сьмех яны не выклікаюць. Сьмех выклікае ўрад. Чаму? Таму што не дае нармальна жыць нармальным людзям”.

Спадар: “У мяне ўсё выклікае сьмех: будоўлі па ўсім горадзе. А ў Беларусі? Узаемаадносіны з Расеяй у мяне выклікаюць сьмех. Хаця я ніякі не нацыяналіст, Божа барані. Трэба сябе больш паважаць, я так лічу. Ня трэба так пакланяцца, ня так моцна мы ад Расеі залежым. Гэта выклікае хутчэй іранічны сьмех”.

Малады спадар: “Многія рэчы выклікаюць сьмех, канкрэтызаваць адразу цяжка”.

Яго жонка: “Гэта вельмі пэўна насамрэч — палітыка дзяржавы”.

Яе муж: “Ня толькі ўнутраная, але і вонкавая. Напэўна, больш за ўсё гэта тычыцца дачыненьняў з Захадам, бо з Расеяй — і так усё даўно ясна. Адносіны павінны быць іншыя”.

Спадар: “Сьмех выклікаюць дзеяньні некаторых людзей, глупства, якое яны робяць адносна сябе і грамадзянаў Горадні. А таксама выклікаюць іронію маладыя людзі, якія кампастуюць талёны ў аўтобусе, толькі калі ўбачаць кантралёра”.

Спадар: “Больш за ўсё выклікаюць сьмех паводзіны міліцыянтаў падчас нашых сьвятаў, акцыяў. Яны праводзяць напярэдадні нарады, рапарты пішуць пасьля гэтага. Гэта што тычыцца 25 сакавіка ды іншых беларускіх патрыятычных сьвятаў”.

Малады спадар: “Асабіста мне добра і вясёла: людзям ёсьць што есьці і апрануць. У аўтобусах не рабуюць. Вось, напрыклад, у Вэнэсуэле заскокваюць, рабуюць увесь аўтобус і зьнікаюць. У нас такога, прынамсі, няма”.

Спадар: “Для мяне вельмі сьмешнае беларускае тэлебачаньне. Інфармацыя, якая там падаецца, на маю думку, вельмі адарваная ад рэчаіснасьці, таму гэта проста сьмешна”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG