Яго дапытваюць у якасьці сьведкі ў справе мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Як паведаміў Франак Вячорка, да яго прыстаўленая ўзмоцненая ахова, і ён мяркуе, што будзе зьняволены.
Моладзевы актывіст быў затрыманы на вуліцы недалёка ад сядзібы партыі БНФ без аніякіх тлумачэньняў. Раней ваенкамат Савецкага раёну Менску даслаў яму пісьмовае запрашэньне на гутарку 25 сакавіка, а 18-гадзіне.