Спадарыня: “Сабор Пятра й Паўла, я туды вельмі часта хаджу. Гэта – адзінае месца, дзе сябе спакойна пачуваеш”.
Спадарыня: “Драматычны тэатар – прыгожы будынак на галоўнай плошчы, ля парку. Там – тэатральныя пастаноўкі”.
Спадар: “Мой дом – іначай, навошта мне гэты Гомель?”.
Спадарыня: “Будынкі гарвыканкаму, аблвыканкаму. Яны такія важныя, прыгожыя. Наогул у нас такі старадаўні й прыгожы горад. Я сама працую ў будынку, які зьяўляецца гістарычнай каштоўнасьцю. Гэта на вуліцы Інтэрнацыянальная, 2 ”.
Спадар: “У парку комплекс Паскевіча – старадаўнія прыгожыя будынкі”.
Спадарыня: “Цырк – як успамін пра дзяцінства”
Спадар: “Палац гульнёвых відаў спорту – я там займаюся”.
Спадарыня: “Жаночая турма на вуліцы Антошкіна”.
Спадар: “Што лічыць галоўным? Калі ўплывовасьць, то гэта, канешне, аблвыканкам. А калі з гледзішча таго, што асабіста мне падабаецца, то гэта паркавы палац Румянцавых-Паскевічаў, ён мне падабаецца. У мяне ж два крытэрыі”.
Спадарыня: “Нам падабаецца “Брава”, “Нэма” – забаўляльныя цэнтры. Яшчэ й “Кантынэнт”. Для моладзі, я думаю, яны самыя галоўныя”.
Спадарыня: “Драмтэатр, мы любім тэатар, ходзім туды. Ён – прыгожы”.
Спадарыня: “На маю думку, стаў прыгожым наш цырк. Вакол яго вельмі добра пагуляць з сябрамі. Надзвычай цікавая скульптура Карандаша й ягонай сабачкі”.
Спадар: “Самы галоўны – абкам партыі”.
Спадар: “Па прыгажосьці галоўны, напэўна, гарвыканкам, галоўпаштамт. Па значнасьці, відаць аблвыканкам. Там – галава сядзіць”.