Падвышэньне закупачных коштаў ніцыявала міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. Яно прывяло два аргумэнты: трэба паляпшаць фінансавае становішча калгасаў і саўгасаў і набліжаць закупачныя цэны з суседнімі рэгіёнамі, дзе яны вышэйшыя. Пры гэтым міністэрства нібыта не заўважае, што ў наўых суседзяў заробкі таксама большыя.
Падвышэньне закупачных коштаў заўжды выклікае і падвышэньне рознічных, г.з. у крамах і на рынках.