Другі дзень доўжыцца галадоўка Аляксандра Казуліна, які патрабуе, каб яго адпусьцілі на пахаваньне памерлай 23-га лютага жонкі Ірыны. Сёньня да галадоўкі далучыліся дочкі палітыка Вольга і Юлія, а таксама ягоныя сябры па партыі. Зьвяртаюся да Сьвятланы Завадзкай з пытаньнем: ці ёсьць верагоднасьць, што ўлада задаволіць просьбу Казуліна?
“Мяне не зьдзіўляе, што ўлады так робяць. Яны даўно проста топчуцца па нас. Вельмі хочацца, каб гэты зьдзек калі-
Мяне не зьдзіўляе, што ўлады так робяць. Яны даўно проста топчуцца па нас
Карэспандэнт: “Ва ўладзе ўсё ж не ўсе людзі аднолькава думаюць. Няўжо там няма людзей, якія здольны на іншыя рашэньні? Няўжо няма магчымасьці для перамогі хрысьціянскім пачуцьцям?”
“Ведаеце, я сама прайшла такі шлях стасункаў з нашымі ўладамі і ведаю: у іх не варухнецца сэрца, каб зрабіць іншы крок. Не кажу, што яны такія жорсткія ...Проста ўлада паставіла іх ў такія ўмовы, што нешта ад сябе яны не зробяць. Можа хто зь іх і спачувае, я веру ў гэта, але яны нічога не зробяць самі”.
Карэспандэнт: “А тых, якія спачуваюць, вы сустракалі?”
“Так. Але яны кажуць пра свае спачуваньні шэптам, каб пра гэта ніхто не даведаўся. Таму мяркую, што ў сытуацыі з сям’ёй Казуліных усё будзе гэтак жа, бяз зьменаў”.
Карэспандэнт: “За восем год, як зьнік ваш муж, неяк зьмяніліся людзі пры ўладзе? У які бок яны трансфармуюцца?”
“Ды ніяк яны не мяняюцца. Мне спадабаўся камэнтар у “Нашай ніве”, калі Міклашэвіча памянялі на Васілевіча. Газэта напісала: “Памянялі Пецю на Рыгора, заўтра будзе усё як ўчора”. На маю думку, гэта дакладна адпавядае таму, што адбываецца ў краіне”.