Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 гадоў таму: першы арышт Клімава


Пра што пісалі беларускія газэты 25 лютага ў розныя гады мінулага.


“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1958 году піша пра брашуру “Беларусы ў Маскве XVII стагоддзя” дацэнта Л.Абэцэдарскага: “Абэцэдарскі ў сваёй брашуры часта паслугоўваецца падобнай фразай: “Майстэрства беларускіх майстроў узбагачвалася й удасканальвалася дзякуючы “благородному” ўплыву расейскага народнага мастацтва”. Адкуль гэта аўтар узяў, калі ён сам неаднаразова сьцьвярджае, што беларускія майстры занесьлі ў Маскву штосьці арыгінальнае й дасканалае, чаго яшчэ там ня было й што хутка было перанятае”.

“Вячэрні Мінск” у 1988 годзе падрабязна знаёміць з плянам аднаўленьня Верхняга гораду і адзначае: “Застаецца адкрытым пытанне функцыянальнай пераарыентацыі помнікаў архітэктуры Верхняга гораду — былога бернардынскага манастыра на вул. Бакуніна, 6, і двух жылых будынкаў ХІХ стагоддзя на вул. Інтэрнацыянальнай, 29, 29а, у якіх мяркуецца размясціць музей этнаграфіі і старажытнабеларускага мастацтва і гасцініцу культурнага цэнтра”.

“Народная воля” ў 1998 годзе паведамляе: “Дэпутат Клімаў, арыштаваны два тыдні таму, адмаўляецца сьведчыць да таго часу, пакуль пракуратура не атрымае згоды Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня на прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці. Старшы сьледчы па асабліва важных справах сьледчага аддзелу ГУУС Менгарвыканкаму Сяргей Салькоў інкрымінуе Андрэю Клімаву крадзеж па папярэдняй змове больш як двух мільярдаў бюджэтных сродкаў... і ажыцьцяўленьне ў 1995 годзе будаўнічых прац без належным чынам аформленага дазволу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG