Расейскае маштабнае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну працягваецца з раніцы 24 лютага. Расейскія войскі наносяць авіяўдары па ключавых аб'ектах ваеннай і грамадзянскай інфраструктураў, разбураючы аэрадромы, вайсковыя часткі, нафтабазы, запраўкі, цэрквы, школы і лякарні.
Абстрэлы жылых раёнаў вядуцца з выкарыстаньнем артылерыі, рэактыўных сыстэм залпавага агню і балістычных ракет. Калёны бранятэхнікі расейскага войска спрабуюць ачапіць Кіеў і некалькі абласных цэнтраў недалёка ад расейскай мяжы.
Расея адмаўляе, што вядзе супраць Украіны захопніцкую вайну на яе тэрыторыі. У Маскве называюць гэта «спэцыяльнай аперацыяй», якая мае на мэце «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю».
Вайна ва Ўкраіне і Другая ўсясьветная вайна: падабенства ў фатаграфіях
Фатаграфіі часоў Другой усясьветнай вайны паказваюць дзіўнае візуальнае падабенства з наступствамі ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

1
Целы цывільных бэльгійцаў, жанчын і дзяцей, забітых гітлераўцамі падчас контранаступу на Люксэмбург і Бэльгію ў сьнежні 1944 году, і целы загінулых у выніку расейскіх абстрэлаў жыхароў Марыюпалю.
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

2
Вынікі абстрэлаў будынка ў Варшаве двухтонымі мінамётамі нацыстаў у жніўні 1944 году і танкавы абстрэл жылога дома ў Марыюпалі расейскімі войскамі
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

3
Савецкая жанчына ў 1943 годзе і ўкраінка ў 2022 годзе плачуць каля сваіх дамоў, якія гараць пасьля абстрэлу
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

4
Амэрыканскія салдаты, якія дапамагаюць хворым і зьнясіленым японскім салдатам на Саламонавых астравах, і ўкраінскія байцы, якія дапамагаюць параненаму пабраціму пасьля бою з расейскімі войскамі ў Кіеўскай вобласьці
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

5
Амэрыканскія войскі, якія перасякаюць раку Ду ў Францыі ў 1944 годзе, і вайскоўцы Ўзброеных сіл Украіны, якія перасякаюць раку па разбураным мосьце паблізу горада Ірпень 13 сакавіка 2022 году
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

6
Процітанкавыя «важы» на вуліцах Масквы падчас наступу гітлераўцаў у 1941 годзе і ў цэнтры Кіева ў 2022 годзе перад пагрозай расейскага ўварваньня ў горад
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

7
Разьбітая аўтакалёна каля Гальбэ ў Нямеччыне ў красавіку 1945 году і разьбітая расейская вайсковая тэхніка ў Бучы пад Кіевам 1 сакавіка 2022 году
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

8
Разбураныя шматкватэрныя дамы — у Ляймгаўсе (Усходні Лёндан) ў выніку абстрэлу нямецкімі войскамі, і ў Кіеве — пасьля абстрэлу расейскімі войскамі
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

9
Футбалісты клюбу «Спартак», якія трэніруюцца весьці рукапашны бой у 1943 годзе ў Маскве, і людзі, якія вырашылі ўступіць у тэрытарыяльную абарону, падчас навучаньня ў Адэсе
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

10
Нямецкая жанчына з сынам плача, убачыўшы разбураны дом у студзені 1945 году ў Бэрліне, і ўкраінка з сынам плачуць у бальнай залі, пераабсталяванай у часовы прытулак у Сучаве (Румынія).
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

11
Масквічы, якія хаваюцца ў мэтро ад абстрэлаў гітлераўскіх войскаў у 1941 годзе, і харкаўчане, якія хаваюцца ад расейскіх абстрэлаў у 2022 годзе
Другая ўсясьветная вайна

Вайна ва Ўкраіне

12
Марскія пехацінцы ЗША, якія аглядаюць наступствы амэрыканскага бамбаваньня японскага гораду Наха ў прэфэктуры Акінава ў чэрвені 1945 году, і ўкраінскі вайсковец, які прабіраецца праз абломкі ў гандлёвым цэнтры ў Кіеве пасьля расійскага ракетнага абстрэлу