Ён стаў першым беларускім пісьменьнікам, прынятым у сябры Міжнароднага ПЭН-клюбу. Дзеля гэтага Рыгор Крушына (сапраўднае прозьвішча Казак) мусіў пакінуць Радзіму, апынуцца на Захадзе, трапіць у лягер перамешчаных асобаў, вытрымаць безьліч выпрабаваньняў эмігранцкага жыцьця. Вядома, усё гэта ён прайшоў ня з мэтаю атрымаць пасьведчаньне сябра ПЭНу...
У лістападзе 1920-га трынаццацігадовы Рыгорка зь яшчэ меншым братам Колем раскідаў па вёсках і мястэчках улёткі з заклікамі Рады Случчыны да паўстаньня. Празь пяць гадоў ГПУ вырашыць бліжэй прыглядзецца да братоў у сувязі з справаю падпольнай арганізацыі Юрыя Лістапада. Аднак студэнт Белпэдтэхнікуму Казак хутка выйдзе на волю і вернецца да ўлюбёнага занятку — літаратурных практыкаваньняў, якія прывядуць яго ў “Маладняк” і зробяць аўтарам двух зборнікаў вершаў на дазволеныя тэмы і з адпаведным патасам — “Разгон” і “Паэзія чырвонаармейца”. “Браў разгон я — не было разгону / Не гучэла слова навіной”,— напіша ён пра тыя свае опусы ўжо за акіянам. Кніга “Лебедзь чорная”, зь якой сапраўды пачаўся паэт Крушына, выйшла ў 1947-м у лягеры ў Заходняй Нямеччыне.
Слухачы Свабоды зь вялікім стажам, магчыма, памятаюць голас Кастуся Рамановіча. Пад гэтым псэўданімам у 1950—1960 гады выходзіў у эфір Казак-Крушына.
З кожным годам набіраўся ўпэўненасьці й адметнасьці і ягоны паэтычны голас, багата аздоблены мэтафарамі, алітэрацыямі, вытанчанымі рыфмамі і арыгінальнымі рытмамі. Натхнёна экспэрымэнтуючы з формаю, ён пісаў бліскучыя рандо, тэрцыны, канцоны, вілянэлі, туюгі, паліндромы — вершы, якія аднолькава чытаюцца як зьлева направа, так і наадварот. Кшталту вось гэтага, які ў духу часу хочацца ўмоўна назваць “тэрарысцкім”.
Я — сіла. Маліся! Міла палім Тонкі кнот...
Ён не хаваўся ў свой паэтычны сьвет, як у вежу з слановай косьці: быў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, рэдагаваў часопіс “Конадні”.
У ягоную магілу сын Ігар паклаў, відаць, найдаражэйшую для бацькі кнігу — “Сны і мары” (1975). На ягоным помніку ў Саўт-Рывэры разам з Пагоняю выбітыя ажно чатыры вершы.
Яго творы пачалі зьяўляцца ў нашай пэрыёдыцы з канца 1980-х, але сапраўднае вяртаньне Рыгора Крушыны на Бацькаўшчыну адбылося толькі ў 2005-м, калі ў сэрыі “Беларускі кнігазбор” выйшаў ёмісты том выбраных твораў.
Я прывітаю дзень чаканы, Калі спаткаю позірк твой З усьмешкай цёплай, край каханы...