ПРАВІЛЫ ФОРУМАЎ І ДЫСКУСІЯЎ

Запрашаем вас удзельнічаць у нашых форумах і дыскусіях.

Мы ня маем намеру абмяжоўваць свабоду вашых выказваньняў, аднак просім вас устрымацца ад дасылкі меркаваньняў, якія ўтрымліваюць наступныя элемэнты або лінкі на сайты з гэткімі элемэнтамі:

- паклёп
- пагрозы
- запалохваньні
- нецэнзурныя выразы
- абразы, як асабістыя, гэтак і на этнічнай, рэлігійнай або сацыяльнай глебе
- заклікі да злачынстваў, гвалту і распальваньня варажнечы
- камэрцыйную рэкляму
- празьмерна доўгія цытаты
- спам, у тым ліку шматразовае паўтарэньне таго самага камэнтара
- парушэньні аўтарскіх правоў
- выкарыстаньне ў полі ”Імя” рэальнага імя іншай асобы

Нашы форумы, дыскусіі і онлайн-канфэрэнцыі працуюць паводле прынцыпу прэмадэрацыі – усе дасланыя меркаваньні папярэдне праглядаюцца мадэратарам і, калі ў іх няма пералічаных вышэй недазволеных элемэнтаў, выстаўляюцца на сайт.