Перадача, прысьвечаная 145-годзьдзю паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся
Каліноўскага ў Беларусі, Польшчы і Літве. Менавіта гэтымі травеньскімі
днямі ў 1863 годзе адбыўся шэраг бітваў з маскоўскімі войскамі. Хто паўстаў
супраць Расеі і якую ролю ў змаганьні выканалі літаратары і мастакі? Пра
гэта Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з гісторыкам мастацтва Сяргеем Харэўскім.