Студэнт Кастусь Ахроменка распавёў, як яго зьбілі міліцыянты
Пасьля розгаласу вакол зьбіцьця журналіста TUT.by студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кастусь Ахроменка апавёў, як яго зьбіла міліцыя. Гэта адбылоася яшчэ 20 сьнежня. Яму зламалі нос, нагу, парвалі вусны. Кастусь зняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю. Але ён сумняецца, што заява будзе разгледжаная. Відэа на youtube: https://www.youtube.com/watch?v=EGROkNPU1WA