У Менску прыблізна у 20:30-21:00 з рэстарана McDonald’s каля станцыі мэтро «Пятроўшчына» эвакуявалі супрацоўнікаў і наведнікаў. Да рэстарану пад’ехала міліцыя у бронекамізэльках і касках. На пытаньне журналістаў, супрацоўнікі рэстарану адказалі, што зачынены па тэхнічных прычынах. Прыблізна у 21-30 супрацоўнікаў пачалі запускаць назад, зь якімі пасьля размаўлялі прадстаўнікі міліцыі. Праца рэстарану да гэтуль не адноўленая. (на 22-10 па Менску)