Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Ляўковіч


У сераду 6 траўня а 13 гадзіне па менскім часе адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём БСДП ”Грамада” Анатолем Ляўковічам.

Напярэдадні онлайн-канфэрэнцыі Анатоль Ляўковіч сказаў:

“Калі мяне пытаюцца пра пэрспэктывы сацыял-дэмакратыі -- я адразу прыгадваю рэтраспэктыву. 18 гадоў таму мы адраджалі на Беларусі сацыял-дэмакратыю. У кожным выпадку, я крыху рэаліст і крыху пэсыміст. Ці нават з улікам усясьветнага эканамічнага крызысу я заўжды кажу: у крызысе ёсьць і нешта станоўчае ў тым сэнсе, што гэта заўсёды ёсьць пачатак новых магчымасьцяў. Я думаю, што гэта пачатак новых магчымасьцяў і для сацыял-дэмакратыі ў Беларусі. Што датычна "Усходняга партнэрства" - мы заўжды марылі пра такія праграмы, заўжды і палітычна, і ідэйна, і мэнтальна імкнуліся ў Эўропу, таму гэты працэс я як старшыня партыі вітаю. Таму што і 5, і 7, і 10 гадоў таму я крытыкаваў ізаляцыю, а тым больш самаізаляцыю краіны ад Эўропы. І я перакананы, што нават як бы гэты працэс не ішоў, важна, што ён пачаўся, і што ён у сваёй тэндэнцыі будзе карысны для краіны і для яе 10-мільённага народу.”
XS
SM
MD
LG