Янка Мойсік – рэдактар беларускага сэктару Радыё Ватыкана.
Янка Мойсік нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Парцава, што на Бельшчыне ў Польшчы. Закончыў Вышэйшую школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве. У сьнежні 1981 году, напярэдадні ўвядзеньня ваеннага становішча, выехаў у Аўстрыю. Там сустрэўся з айцом Тамушанскім, былым кіраўніком беларускай праграмы на Радыё Ватыкана, які неўзабаве прапанаваў пераехаць у Рым. На працу ў Ватыкан Янка Мойсік уладкаваўся праз два гады пасьля таго, у 1983-м. Ад таго часу ён зьвязаны з Радыё Ватыкана.
Спадар Мойсік жанаты, мае дзьвюх дачок. Кацярыне 16 гадоў, малодшай Натальлі – 13. Дзяўчаты наведваюць адну з рымскіх школаў, але па-беларуску гаворыць толькі старэйшая; Натальля ж практычна стопрацэнтна асыміляваная італьянка.
Янка Мойсік – заўзяты аматар футболу. У вольны час ходзіць у кіно, наведвае рымскія тэатры. Кнігі ўдаецца чытаць нерэгулярна, а вось газэты – штодня, бо гэта адзін са складнікаў працы. Зьбіраючы навіны, штудзіруе ўсе важнейшыя італьянскія газэты. Зь беларускіх выданьняў на першым месцы – “Наша Ніва”, а таксама інфармацыйныя паведамленьні Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.