Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гулак


У сераду 28 студзеня адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Беларускага Хэльсінскага Камітэту Алегам Гулакам.

Алег Гулак нарадзіўся ў 1967 годзе ў Жылічах Кіраўскага раёну на Магілёўшчыне. У 1989 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў юрыстам на “Інтэграле”, з 1996 году – у Беларускім Хэльсынскім Камітэце. Стварыў суполку БХК у Пінску, з 2002 году – выканаўчы дырэктар арганізацыі. З траўня 2008 г – стьаршыня БХК. Беларускі Хэльсынскі Камітэт быў заснаваны ў 1995 годзе з ініцыятывы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Карласа Шэрмана ды іншых вядомых пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў.

Днямі БХК атрымаў запрашэньне ўзяць удзел у працы грамадзка-кансультацыйнай рады па правах чалавека пры адміністрацыі прэзыдэнта. У інтэрвію Свабодзе Алег Гулак ацаніў гэтую прапанову наступным чынам:

“Як бы там не было, але пэўная лібэралізацыя адбываецца. Пакуль толькі на ўзроўні размоваў і плянаў. У грамадзкай сфэры пакуль канкрэтных вынікаў няма, але сам факт стварэньня такіх радаў і жаданьне абмяркоўваць сытуацыю – станоўчы момант”

XS
SM
MD
LG