Форум

Сяргей Скрабец

Радыё Свабода
10.03.2008

Сяргей Скрабец нарадзіўся ў 1963 годзе, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня, узначальваў апазыцыйную дэпутацкую групу “Рэспубліка”. 

Летам 2004 году разам з паплечнікамі Ўладзімерам Парфяновічам і Валерам Фраловым галадаваў, пратэстуючы супраць адмовы кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў вынесьці на разгляд дэпутатаў папраўкі ў выбарчае заканадаўства, накіраваныя на яго дэмакратызацыю. 

Пасьля затрыманьня ў траўні 2005 году Скрабца зьвінавацілі ў вымантачваньні крэдытаў і асудзілі на два з паловай гады зьняволеньня. Незалежныя аналітыкі і праваабаронцы назвалі той прысуд палітычна матываваным. У лістападзе 2006 году, адбыўшы паўтара году зьняволеньня, Скрабец выйшаў на волю. 

У панядзелак разам з малодшым братам Аляксандрам Сяргей Скрабец пачаў бестэрміновую галадоўку. Скрабцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць палітычных зьняволеных.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-14 (з 14)
 
Імя:: Andrei
11.03.2008 01:10

Dobry dzen Siargej.Budu velmi udziachny,kali Vy adkazhyce na nekalki maih pytanniau. 1.Jak Vy trapili u Lukashenkauskuju "palatu"?Chamu ? I z jakimi lozungami Vy tydy shli? Hto byli Vashy kankurenty na "vybarah"? 2.Jakuju rolju Rasei Vy bachyce u zahavanni nezalezhnasci Belarusi? 3.Ci lichyce Vy "referendum"(ab nadanni ruskaj move dziarzhaunaha statusa;ab zmene Pahoni i bel-chyrvona-belaha sciaha i t.d.) 1995 hoda zakonnym?Jakoe Vashe staulenne da zbiccia specvojskami deputatau 12 sklikannia,iakija galadali u zali viarhounaj rady u znak pratesty suprac hetaha hanebnaha "referenduma".Ci padymali Vy hetyia pytannia u "palace"? 4.Ci lichyce Vy "referendum "1996 hoda zakonnym?Jakuju rolju,na Vashu dumku,adygrala Raseia u tyh padzeiah(1996)? 5.Vasha staulenne da KDB?Represiunaj saveckaj karnaj systemy pabudavanaj jae predstaunikami , isnujuchaj zaraz u nashaj kraine?I da takih jaho pradstaunikou jak Putin?Ci lichyce Vy ,shto hetym liudziam mozhna veryc?Ci treba KDB pakaiacca?(kab zmenicca) 6.Jak Vy stavices da kamumizmu i da jaho nashchadkau? 7.Ci veryce Vy u BOGHA?Kali tak,to ad chym Vy prosice Jaho bolsh za usjo? i dze? Jache raz,dziakuj Vam za adkazy. Daj BOGH Vam zdarouia i rozumu.

10.03.2008

1. Я выбіраўся ў Лідзе як альтэрнатыва кандыдату ад улады. Улада тады вылучала дырэктара гімназіі Зайцаву. Людзей замыкалі на сходах і змушалі паклясьціся, што яны будуць галасаваць за Зайцаву... У другім туры я набраў удвая больш галасоў. чым кандыдатка ад улады. Я ішоў зь лёзунгам "Мы можам і павінны жыць лепей!". Праграма была эканамічная. 2. Расея, як і ЗША і Англія, выступае гарантам нашай незалежнасьці. Гэтую гарантыю нам далі пасьля таго, як была выведзеная ядзерная зброя зь Беларусі. 3. Рэфэрэндум 1995 году я лічу незаконным, таксама як і зьмену гімна, сьцяга. Зьбіцьцё дэпутатаў ВС XII скліканьня таксама лічу незаконным: злачынцы, якія зрабілі гэта, павінны адказаць перад судом. У палаце я гэтага пытаньня не ўздымаў, бо гэта кампэтэнцыя судовай улады. 4. Рэфэрэндум 1996 году аб зьмене Канстытуцыі і падаўжэньні паўнамоцтваў Лукашэнкі лічу незаконным, як і рэфэрэндум 2004 году. Паколькі ў нас у краіне няма законаў, мяркую, што пакуль ва ўладзе будзе Лукашэнка, гаварыць пра закон сьмешна. Расея адыграла вырашальную ролю ў падзеях 1996 году. Прымакоў, які прыяжджаў тады ў Беларусь, і сёньня лічыцца хросным бацькам Лукашэнкі. 5. Я лічу, што сёньня КДБ займаецца не дзяржаўнай бясьпекаю, а захоўваньнем таталітарнай сыстэмы ў нашай дзяржаве. Функцыя КДБ зьвялася да запалохваньня грамадзянскай супольнасьці. Сыстэма засталася тая самая, што й пры камуністах. Каб зьмяніцца, пакаяньне ім не дапаможа – трэба памяняць рэжым. 6. Я лічу, што камуністам неабходна было б прызнаць свае злачынствы перад чалавецтвам, як гэта зрабіў папа рымскі, папрасіўшы дараваньня за злачынствы інквізыцыі. 7. У Бога я веру. Прашу паслаць мне мужнасьці, каб вытрымаць тыя выпрабаваньні, якія шле мне жыцьцё.


Імя:: Иван
11.03.2008 11:28

Сергей, выражаю Вам свое уважение по поводу и поддержку. Думаю, что Лукашенко никто не говорит, что в стране голодают, поэтому он и не в курсе. Берегите здоровье. Нужно искать иные пути борьбы с диктатором. У меня к Вам вопрос. Как Вы относитесь к возможности введения в Беларуси однополых браков и проведения гей-парада в Минске?

11.03.2008

Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі гарантуе грамадзянам свабоду думак. Што да шлюбаў, то, на мой погляд, людзі могуць жыць разам і не рэгіструючы сваіх адносінаў: законам гэта не забаронена. Што ж да правядзеньня парадаў, то ў мяне да іх непрыманьне яшчэ з камуністычнай пары, калі нас прымушалі хадзіць на парады і крычаць "Слава КПСС". На вялікі жаль, гэтая традыцыя і сёньня захаваная ў нашай дзяржаве. Таварыш Лукашэнка – вялікі аматар парадаў, якія ў нас праходзяць 3 ліпеня і 7 лістапада. Так што, думаю, Вам лепш зьвярнуцца да яго: ён пэўна дазволіць.


Імя:: Алесь Чарнышоў
11.03.2008 11:45

Сяргей, ці сапраўды вы чакаеце рэальных вынікаў адкрытага ліста Мядзьведзеву?Дзякуй, трымайцеся.

11.03.2008

Так, мы чакаем рэальных вынікаў ад гэтага ліста. Мы лічым, што вызваленьне Казуліна, Кіма і Парсюкевіча сёньня залежыць толькі ад прынцыповых крокаў Расеі.


Імя:: Беларус
11.03.2008 23:51

Почему так слабо идёт подготовка к Дню Воли? Живу в Минске, но ещё нигде даже не видел никакой рекламы. Боюсь, что о ДВ и 10% не знает. На какое кол-во участников можно рассчитывать?

11.03.2008

Падрыхтоўка да Дня Волі ідзе, але ў нашых умовах вельмі цяжка рэклямаваць гэтае сьвяткаваньне. Я думаю, прыйдзе тысяч пяць.


Імя:: Алексей Горад:: Минск
11.03.2008 23:54

Сергей, что, на Ваш взгляд, надо делать оппозиции сейчас, чтобы хотя бы к 2011 году власть сменилась?

11.03.2008

Лічу, што апазыцыі трэба аб'яднацца.


Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магiлёў
11.03.2008 23:54

Сяргей, можа, на знак пратэсту ўстроім абжыралаўку? А то вы i так, як шкiлет...

11.03.2008

Як толькі выпусьцяць Казуліна, Кіма і Парсюкевіча, мы з братам з прыемнасьцю падтрымаем Вашую абжыралаўку.


Імя:: Ales' Горад:: Minsk
11.03.2008 23:58

Shto tam chuc z maladziovaj arganizacyjaj imja Kalinouskaga? Jana isnuje tol'ki na papery? A mozha uvogule ne isnuje?

11.03.2008

Моладзевы рух імя Кастуся Каліноўскага працягвае сваю працу. Цяпер мы рэгіструем яго ў Празе.


Імя:: Юрась Горад:: Менск
12.03.2008 00:06

Вы с братом объявили голодовку, при этом обратились с требованием к господину Медведеву потребовать от Лукашенко освободить Козулина, вам не кажеться, что прежде чем это произойдет вы уже раз десять от голода умрёте??? Или вы хотите недельки две поголодать, а потом прекратить голодовку так ничего и не добившись, кроме пары статей о вас на сайте Козулина, радио Свобода и Хартии 97???

11.03.2008

Мы лічым, што даможамся сваёй галадоўкаю вызваленьня Казуліна і іншых палітычных зьняволеных. Бо мы не адны. Нас падтрымлівае Амэрыка, Эўропа, і мы ўпэўненыя, што Расея таксама далучыцца да нашых патрабаваньняў.


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
12.03.2008 12:35

1) Уважаемый Сергей, действительно ли большинство народа поддерживает Лукашенко? 2) Какие проблемы в Беларуси со свободой слова? О каких нарушениях свободы слова идет речь, если любой желающий может приобрести газету "Свободные новости плюс", посмотреть европейские новостные телеканалы и посетить в Интернете любой сайт оппозиции? 3) Как вы относитесь к программе развития с.-х., есть ли в ней необходимость? 4) Как вы относитесь к стремлению Беларуси налаживать тесные экономические связи с нефтедобывающими государствами? 5) Какие перспективы от вхождения Беларуси в безресурсный Евросоюз? Допускает ли Евросоюз саму возможность вхождения Беларуси в ее состав? Повредит ли нашим отношениям с Россией? 6) Как вы относитесь к продвижению НАТО на восток и рекордным военным расходам США? Представляет ли это для белорусов опасность? 7) Почему лидеры оппозиции систематически нарушают закон "О массовых мероприятиях в Республике Беларусь"? Чем их не устраивает пл.Бангалор - нечего собравшимся там сказать или нужна лишь эффектная картинка для иностранного ТВ? 8) Согласны ли вы с заявлениями властей США о "тотальном нарушении прав человека в Беларуси"? Как можно расценить подобные обвинения при их одновременном нарушении прав человека и применении пыток людей в Ираке, тюрьмах ЦРУ, Гуантанамо? 9) Ваше мнение о Козулине? Почему бывший ректор БГУ и член правительства встал на тропу войны против Лукашенко лишь несколько лет назад? 10) Можете ли вы назвать положительные стороны Лукашенко? 11) Что вы намерены делать дальше? 12) Какой вы видите будущую Беларусь? Благодарю за ответы.

12.03.2008

1) На маю думку, на сёньняшні дзень 30%. 2) Ня кожны ахвотны... У большасьці невялікіх населеных пунктаў ідуць толькі два тэлеканалы – БТ і ОНТ, а "Народнай волі" там набыць немагчыма, зрэшты, як і ў Менску. Інтэрнэт там таксама недаступны... Так што прынамсі палова нашага насельніцтва абмежаваная ў доступе да інфармацыі. 3) Ёсьць неабходнасьць у падтрымцы сельскагаспадарчых вытворцаў, але не ў такой падтрымцы, якая ажыцьцяўляецца сёньня. Падтрымку трэба даваць тым, хто зьяўляецца ўласьнікам зямлі, яе гаспадаром, а не раздаваць калгасам, якія закопваюць грошы ў зямлю. 4) Калі Вы маеце на ўвазе Вэнэсуэлу і Іран, то адмоўна, бо там такія самыя дыктатары, як і ў нас, а ім веры няма... У любы момант могуць кінуць. 5) Магчымасьць уваходжаньня Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз у найбліжэйшыя 20 гадоў малапраўдападобная. Прынамсі, паводле сьцьвярджэньня самога Эўразьвязу. Тыя палітыкі, якія заяўляюць пра блізкую пэрспэктыву ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз, або малапісьменныя, або папулісты. На мой погляд, дачыненьні з Расеяй можа сапсаваць толькі сам Лукашэнка, бо ён непрадказальны. 6) Пашырэньне НАТО на ўсход, як і рэкордныя вайсковыя выдаткі ЗША мяне мала хвалююць, паколькі не становяць для нас небясьпекі. Небясьпека для нашай будучыні – таталітарны рэжым. 7) У нашай краіне модна парушаць закон і канстытуцыю: да гэтага прывучыў нас Лукашэнка. Што да Бангалор, то, наколькі я ведаю, гэта месца для выгулу сабак, а не для мітынгаў. Мы з братам падалі больш за 50 заяваў у гарвыканкам з просьбаю дазволіць пікет на Бангалор у падтрымку палітычнага зьняволенага Казуліна. І нам больш за 50 разоў адмовілі. 8) Згодны з заяваю ЗША аб татальным парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, але, заўважце, гэта заяўляюць ня толькі ЗША, але й краіны Эўразьвязу, і нашыя суседзі, і шматлікія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. А ня верыць усяму цывілізаванаму сьвету – неразумна. 9) Лічу Казуліна адзіным лідэрам апазыцыі, які здатны процістаяць пабудаванай Лукашэнкам таталітарнай сыстэме. Ня думаю, што толькі два гады назад Казулін стаў на сьцяжыну вайну, бо ўжо два гады, як ён сядзіць у турме. 10) Добрае фізычнае здароўе і любоў да спорту. 11) Змагацца з існуючым таталітарным рэжымам у нашай краіне. 12) Незалежнай, квітнеючай, дэмакратычнай.


Імя:: Роман Горад:: Минск
12.03.2008 14:22

Здравствуйте, Сергей! Уважаю вас как политика! Но не думаете ли вы, что пока людей будет устраивать политика государства, а она я думаю более-менее устраивает 50% наших сограждан, всякое оппозиционное движение бесполезно. То есть для изменений нужна "революционная ситуация" (по Ленину). А пока вроде и верхи могут и успешно справляются (при солидной поддержке Кремля), и низам не так уж пока плохо. Я думаю, будь сегодня выборы, Лукашенко опять победил бы. Ведь уйдет он – что, снова хаос? Это я не свой взгляд излагаю, а среднего обывателя, госслужащего, рабочего или колхозника. Сам-то я за перемены, но вот не верю я в наше общество, как-то не дозрело оно еще до нужного уровня, мне кажется. Извините, что длинно! С уважением, Роман.

12.03.2008

Раман, думаю, што людзей не задавальняе палітыка дзяржавы, асабліва адукаваных людзей. Нельга ваяваць з усім цывілізаваным сьветам. На сёньняшні дзень уся думаючая моладзь ўсякімі шляхамі шукае магчымасьці паехаць за мяжу. І бацькі ім у гэтым дапамагаюць. Пры такой сытуацыі будучыні ў нас няма. І тыя, хто гэта разумее, змагаюцца з рэжымам менавіта за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. А што да рэвалюцыйнай сытуацыі, то яна ж можа і не надысьці, калі не прыкладаць намаганьняў.


Імя:: Валеры ГРЫЦУК
12.03.2008 15:09

Спадар Скрабец! Прашу вас ня ўдзельнічаць у гульні правакатараў і не спрабаваць быць кандыдатам на выбарах. Адзіны сьпіс кандыдатаў-дэмакратаў вызначаны і – кропка. Часу было больш чым дастаткова, каб вызначыцца. Выбарцам трэба толькі "чорнае-белае", іншага яны не разумеюць і ня хочуць разумець.

12.03.2008

Спадару Грыцук, на жаль, не магу абяцаць, што выканаю Вашую просьбу. Нашая партыя прыняла рашэньне выставіць сто кандыдатаў на выбары. І сьпісы ў нас ужо гатовыя. У дэмакратычнай дзяржаве сэнс выбараў ляжыць у тым, што чалавеку не навязваюць, каго ён павінен выбіраць, як гэта робяць аб'яднаныя дэмакратычныя сілы і існуючая таталітарная сыстэма. Чалавек сам мае права на выбар.


Імя:: Геннадий
12.03.2008 15:15

Голодали уже. Он этого и хочет, чтобы все оппозиционеры с голоду умерли. А нельзя что-нибудь поумней придумать?

12.03.2008

Нешта разумнейшае можна прыдумаць, але ці будзе гэта эфэктыўна? Мы жывем ва ўмовах таталітарнага рэжыму, і любы пратэст жорстка душаць: грамадзтва запалоханае. Таму галадоўка сёньня – адзіны эфэктыўны мэтад барацьбы.


Імя:: Вэб-рэдактар
12.03.2008 15:54

Завяршаем онлайн-канфэрэнцыю.

12.03.2008

Вялікі дзякуй усім удзельнікам онлайн-канфэрэнцыі за цікавыя пытаньні. Таксама шчыры дзякуй Радыё Свабода за дадзеную мне магчымасьць паўдзельнічаць у гэтай канфэрэнцыі.


Імя:: Валерый Горад:: Вильня
08.04.2008 15:03

Бачыу i слухау Cяргея Скрабца на телебачыннi у Вiльны у 2008-04-06 пад час запiсу праграмы Форум для Беларусi по vilsat.
Склалася ураженне яго уласнага непрымання Лукашенкi навогул як чаоавечай iстоты, а тaкi падыход павялiчвае рызыку быць вельмi субъеутыуным. В.Свянкоу.

Камэнтары 1-14 (з 14)