Форум

Аляксандар Казулін

Радыё Свабода
26.02.2008

Сёньня а першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі “Віцьба-3” прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня ня вызвалілі, а толькі далі трохдзённы водпуск на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23 лютага. Аляксандар Казулін пагадзіўся адказаць на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org.

Гэтая дыскусія закрытая.

Камэнтары 1-20 (з 40)
 
Імя:: Марына Азаронак Горад:: Мінск
26.02.2008 13:02

Наколькі вам у калонію ў поўнай меры паступае інфармацыя аб тым, што робіцца ў Беларусі, замежжы і ў партыі. І калі вам людзі пішуць нейкія навіны яны прыходзяць ужо прагледжаныя цэнзурным вокам?

26.02.2008

Натуральна, што ўсё, што да мяне прыходзіць, праходзіць жорсткую цэнзуру. Больш таго, у калёніі ўсталяваная надзвычай жорсткая інфармацыйная блякада. Робіцца ўсё магчымае і немагчымае, каб мяне адгарадзіць ад інфармацыі. Але ёсьць Радыё Свабода , якое я рэгулярна слухаю, ёсьць некаторыя аспэкты, калі да мяне прыходзяць Інтэрнэт-спасылкі, і я чытаю газэты, якія таксама прыходзяць. Валодаючы пэўнымі аналітычнымі здольнасьцямі, я магу рабіць пэўныя высновы. Хаця за гэтыя 2 гады я адстаў ад падзеяў, якія адбываюцца ў краіне і ў сьвеце


Імя:: Сьвядомы Гарадзенец
26.02.2008 13:08

Мужнасьці й вытрымкі. Шчыраю спачуваю. Таму аніякіх пытаньняў....


Імя:: БР
26.02.2008 13:15

Как-то Милинкевич назвал вас провокатором и возложил на вас вину за последствия разгона сторонников оппозиции (Источник: http://www.newsru.com/arch/world/25mar2006/lidery.html). Другие оппозиционеры, напротив, вас поддерживают. Почему же в оппозиции такие разные оценки вашего преступления?

26.02.2008

Кожны знаходзіцца на тым узроўні сьвядомасьці, на якім ён знаходзіцца. І кожны ацэньвае гэтыя дзеяньні сам па сабе. Той факт, што правакатар Казулін сядзіць у турме, а змагар за свабоду Мілінкевіч знаходзіцца на свабодзе і свабодна езьдзіць па Эўропе і атрымлівае прэміі – магчыма нешта скажа.


Імя:: Міхаіл Горад:: Наваполацк
26.02.2008 13:18

Сп. Казулін, вялікі дзякуй за Ваш мужны прыклад! Ці не дадзіце, калі ласка, прагнозы наконт разьвіцця сітуацыі ў краіне - калі ўлада стане дэмакратычнай, калі ўвойдзем у NATO, калі - Эўразьвяз? Хоць нейкія арыенціры ёсьць? Пераможам!

26.02.2008

Для пачатку нам трэба разабрацца з намі самымі – што мы зь сябе ўяўляем. Ёсьць такое выслоўе – калі мы ня можам зьмяніць сьвет, нам трэба зьмяніцца самым, унутры. Калі мы зьменімся ўнутры, сьвет зробіцца лепшы, чысьцейшы і сьвятлейшы. Сёньня галоўнае пытаньне – каб беларусы змаглі “людзьмі звацца”, і пара людзьмі ўжо станавіцца. Вось калі мы пачнем гэта рабіць і пачнем пераставаць лічыць, што мы змагаемся асабіста за некага асобна ўзятага – мы павінны змагацца адзін за аднаго, згодна, разам. Мы павінны адкінуць усе эмоцыі, амбіцыі, асабістыя прэтэнзіі і аб'яднацца разам. Ня можа быць такога, каб Зянон Пазьняк і Аляксандар Казулін дзейнічалі паасобку, ня кажучы ўжо пра Мілінкевіча і ўсіх астатніх. Мы павінны дзейнічаць толькі разам. Няважна хто будзе прэзыдэнтам, важна як зьменіцца сытуацыя ў краіне. Калі мы навучымся быць дэмакратычнымі самі, унутры дэмакратычнай апазыцыі, і калі мы пачнем вырашаць гэтыя пытаньні – тады можна прыходзіць да ўлады.


Імя:: Андрей Горад:: Гродно
26.02.2008 13:23

Добрый день. Как Вы думаете, Вас не отпускают т.к. власти боятся массового митинга 25 марта? как я думаю, что после праздника 25 Вас должны отпустить.

26.02.2008

У гэтым ёсьць рацыя.


Імя:: Дар'я К. Горад:: Менск
26.02.2008 13:40

па-першае, прыміце шчырыя спачуваньні вашаму гору, па-другое, хачу спытаць як вы лічыце калі вы акажацеся канчаткова на волі? ці будуеце пэўныя пляны на гэты час? па-трэйцяе, зычу вам сіл і мужнасьці, ўдачлівага лёсу.

26.02.2008

Вы ведаеце, я заўсёды рыхтуюся да горшага і разьлічваю на горшае. Але заўсёды спадзяюся на лепшае. Таму мяне ня можа застаць зьнянацку ніякая сытуацыю. Сёньня можа быць усё, што заўгодна. Ёсьць імавернасьць майго вызваленьня, што было б лягічным і карысным для разьвіцьця новай сытуацыі ў нашай Беларусі. А можа быць яна і алягічнай, калі да мяне яшчэ з большай моцай будзе ўжыты наш рэпрэсіўны апарат.Да гэтага я таксама гатовы.


Імя:: Ирина Горад:: Минск
26.02.2008 13:44

Здравствуйте! Во- первых, выражаю свои соболезвания в связи со смертью супруги - Ирины Козулиной, сегодня в 20-00 я и моя семья будет в Красном костеле, чтобы отдать дань почтения этому мужественному человеку! Во-вторых, убедительно призываю Вас не голодать, а сохранять силы и здоровье для дальнейшей борьбы с диктаторским режимом в РБ - Вы реальный лидер, что Вас бояться даже когда Вы за колючей проволкой!!! В-третьих, хотелось бы знать Ваши планы на будущее: что реально Вы и Ваши соратники намерены предпринимать, т.к. к моему огромному сожалению 25.02.2008 очень мало людей было на Октябрьской пл. - наш народ безмолствует, ему безразлично все - и это не может не огорчать, у меня лично это вызывает гнев и порой отчаяние.....

26.02.2008

Вы ведаеце, відаць турма завяршыла маю адукацыю, турэмныя ўнівэрсытэты завяршылі маю палітычную адукацыю. Раней я ня быў палітыкам, зараз я ім стаў, прайшоўшы праз усе гэтыя выпрабаваньні. Мая мэта - служыць свайму народу і сваёй Беларусі. Для гэтага я не пашкадую нічога, у тым ліку і свайго жыцьця. І гэта не пустыя словы, а гэта праўда.


Імя:: Марына & Алесь
26.02.2008 13:46

Прымiце наша глыбокае Спачуваньне. Пад час Вашага знаходжання за кратамi пазнаёмiлiсь з Iрынай Iванаўнай: добрая, разумная, прыгожая, мужная кабета… Шкада што Белaрусь згубiла такую цудоўную сваю дачку. Жадаем Вам мужнасцi, здaроўя, свабоды, перамогi . Пытанне. Цi была магчымасць у Вас слухаць “Свабоду”?

26.02.2008

Я ўжо сказаў, што тое, што я слухаў Свабоду, напаўняла і мяне самога свабодай. Вы не ўяўляеце, што такое, знаходзячыся за кратамі, за калючым дротам, дыхаць паветрам свабоды, якое ўвасабляе сабой менавіта Радыё Свабода


Імя:: Юрий Горад:: Германия
26.02.2008 13:47

Примите искренние соболезнования. Откажитесь от голодовки. Вы нужны Беларуси живым и здоровым.
Я думаю многие наконец поняли что вы тот меч, который повергнет лукавого дьявола. Сберегите себя ради страны, Вы нужны нам ! Держитесь ! Белорусы всего мира смотрят на Вас и верят в Вас !


Імя:: Mykola Горад:: Lietuva
26.02.2008 13:58

Ад імя беларусаў Коўна шчыра спачуваем Вам і дзецям
з нагоды сьмерці каханай жонкі і маці.
Трымайцеся, хутка на Беларусі надыйдуць лепшыя дні.


Імя:: Алесь Горад:: Мінск
26.02.2008 14:01

Шаноўны Аляксандр, што робіцца з вашай партыяй? нешта апошнім часам яна знікла з актыўнага палітычнага жыцця. Гэта такая тактыка ці бяздзейнасць вашых намесьнікаў?

26.02.2008

Мне цяжка казаць пра партыю. бо ёсьць пытаньне маралі і сумленьня. Калі лідэр партыі сядзіць у турме, то намесьнікам наўрад ці варта займацца рашэньнем асабістых пытаньняў. Цяжка сказаць... Я не хачу назваць гэта здрадай, але гэта вельмі падобна менавіта на здраду. Хаця як раз калі лідэр партыі ў турме, гэта павінна гуртаваць партыю і яе чальцоў. Гэтак жа як многія рэчы, якія адбываюцца ў нашай краіне, павінны людзей аб'ядноўваць, а не разьядноўваць. На жаль, у нас часта ўсё адбываецца з дакладнасьцю да наадварот, і людзі змагаюцца асабіста за сябе, ня могуць перакрочыць праз асабістае і служыць агульнаму, агульным інтарэсам. І ў гэтым - самае галоўнае, з-за чаго пакутуе Беларусь.


Імя:: Алесь Горад:: Менск
26.02.2008 14:05

Паважаны сп. Аляксандр
Вы НЕ павінны дабравольна вяртацца ў калонію - гэта падпарадкаванне злачыннай уладзе
Мы не здолелі абараніць Вас 25 сакавіка, мусім зрабіць гэта зараз. Прапаную пасля пахавання Ірыны правесці палітычную маніфестацыю з патрабаваннем Вашага поўнага вызвалення


Імя:: Зміцер Горад:: Антверпан
26.02.2008 14:18

Слава Ісусу Хрысту!
Дзень добры сп.Аляксандр!
Цяжка пытацца ў гэты час для Вас, але ці пагаджаецеся Вы з тым, што Беларусь існуе пад акупацыяй чужых сілаў.
Ведайце, што ў Антверпане Вы знойдзеце сваіх сяброў, на якіх можаце разьлічваць!
Жыве Беларусь!


Імя:: Ліс
26.02.2008 14:18

Глыбокія спачуванні з нагоды смерці жонкі. Вы адзначаеце, што з Беларусі да вас у турму прыходзіць менш лістоў,чым з-за мяжы. І гэта звязана толькі з тым, што беларусам шчэ трэба прачнуцца?

26.02.2008

Я думаю, што сапраўды беларусам яшчэ трэба прачнуцца. У беларусаў яшчэ ёсьць гэткае паганенькае пачуцьцё страху, якое засьціць шмат чаго. І калі мы зможам падняцца над страхам – тады і можна будзе звацца эўрапейцамі. А пакуль нам трэба навучыцца “людзьмі звацца”. Але магу вам сказаць, што тая велізарная колькасьць шчырых, душэўных, з палкімі сэрцамі, радкоў – гэта не перадаць. У мяне, бывала, сьлёзы наварочваліся, калі я чытаў тое, што мне пісалі розныя людзі – і маладыя, і сталыя, і дзеці – ад 10 гадоў да 86. І магу вам сказаць, што гэта –самая вялікая падтрымка. Гэта духовы і маральны стрыжань. І калі гарачыя сэрцы вялізнай колькасьці людзей аб'ядноўваюцца разам з табой, дык ты тады сам гарыш яркім полымем, якое нікому не згасіць. Таму я не магу гаварыць пра тое, што я неяк пакрыўджаны ўвагай або адносінамі да мяне з боку беларусаў. Не. Беларусы – вельмі добрыя людзі. Але яны забітыя сытуацыяй, абставінамі і сталі трошкі рабамі. Я проста вельмі хачу, каб яны маглі вызваліцца ад рабства і стаць свабоднымі – асабіста і як грамадзяне сваёй краіны.


Імя:: Алесь Горад:: Лоев
26.02.2008 14:20

Объясните -....проблема в том, что за время своего ректорства Козулин успел «отметиться»: в 2001 году обеспечивал по приказу Лукашенко досрочное голосование среди студентов, исключал активистов молодежных оппозиционных организаций «Зубр» и «Малады фронт», с гордостью носил портфель министра, которым одарил его президент. А потом, когда тот же самый президент отправил его в отставку с комментарием «я Козулина на помойке нашел», — очевидно, решил, что на этом фундаменте легко построить политическую карьеру. - НГ 06/02/2006

26.02.2008

Вельмі лёгка клеіць ярлыкі. Я заўсёды хацеў бы раіць тым людзям, якія гэта робяць, усё ж спрабаваць, калі яны ня маюць жыцьцёвага досьведу, хоць бы тэарэтычна ўявіць сябе на тым або іншым месцы, якое займаў той або іншы чалавек, і паглядзець, што ён рабіў. І нават больш – калі мне кажуць, што я са сьвістам выключаў студэнтаў – зубраўцаў, маладафронтаўцаў і ўсіх астатніх – дык хай нехта з гэтых студэнтаў, якіх я выключыў, пра гэта скажа і скажа, што мае да мяне прэтэнзіі. Павал Севярынец, які пасьпяхова скончыў Белдзяржунівэрсытэт і якога я вельмі паважаю – сёньня ён проста мой сябар.


Імя:: Віталь Беразоўскі Горад:: Менск
26.02.2008 14:34

Пасля размовы з Вами на перадвыбарчым сходзе ў 2006 годзе я прыйшоў да высновы, што Вы - палітык прарасейскага напрамку. Сёння, калі кіруючыя колы Расеі яскрава паказалі свае адносіны да Вас як да палітыка і чалавека, не аднаго слова не замовілі дзеля падтрымкі Вашае сям'і ў горы, ці не будзе правільным зьмяніць Ваш палітычны накірунак на падтрымку шляху Беларусі ў Эўразьвяз?

26.02.2008

Ведаеце, тая сытуацыя, у якой я знаходжуся, вельмі добра паказала чыёй рукой я зьяўляюся і як хто да мяне ставіцца. Таму высновы трэба рабіць па факце і па дзеяньнях. Я магу сказаць, што абсалютна відавочна, што мы павінны мець добрыя дачыненьні як з Эўразьвязам, як з ЗША, гэтак і з Расеяй. Бяз гэтага мы проста вельмі шмат чаго страцім. Той, хто гэта не разумее, ён або крывадушнічае, або спрабуе згуляць на абсалютна немагчымых рэчах. Ёсьць тое, што немагчыма адкінуць. Расея – наш даўні ня проста сусед, але і брат, зь якім зьвязаныя шматлікія грамадзяне нашай краіны кроўнымі і сваяцкімі сувязямі. Плюс гэта адзін з нашых асноўных эканамічных партнэраў. Таму, вядома ж, ня браць пад увагу Расею ніяк нельга. Але дакладна гэтак жа мы павінны ставіцца і да Эўразьвязу, які павінен мець такі самы ўплыў, спэктар дачыненьняў, як Расея зь Беларусьсю. Вось калі мы гэта зразумеем і навучымся правільна ацэньваць сытуацыю, тады ў нас усё будзе ў парадку.


Імя:: Юрий Горад:: Минск
26.02.2008 14:38

Александр, мы с Вами! Примите искренние соболезнования в связи потерей Ирины Ивановны. Вы - настоящий герой. Уверен, история не забудет Ваше имя.
Однажды придя на предвыборную встречу с Вами, понял что для Беларуси главная проблема не столько смена политического руководства, сколько простое воцарение здравого смысла в обществе. Особождайтесь скорее! Без Вас это сложно сделать


Імя:: Літвін
26.02.2008 14:39

Паважаны Аляксандр Владыслававіч, прыміце мае спачуванні з нагоды сьмерці Вашае жонкі Ірыны. Як Вы думаеце, што стрымлівае мільены незадаволеных беларусаў адкрыта паўстаць супраць дыктатара? Ці толькі страх?

26.02.2008

Ня толькі страх. У беларусаў даўгая гісторыя, і гэтая гісторыя ўжо ў нашым генафондзе. Калі найлепшы я сыны Бацькаўшчыны паднімаліся ва ўвесь рост – іх касілі ня гледзячы. Бывала, да 80 працэнтаў насельніцтва выразалася. Таму на генным узроўні гэта ў нас захавалася і мы ад гэтага нікуды ня дзенемся. Але разам з тым у беларусаў захавалася тое, чаго няма ў іншых – пачуцьцё спагады, міласэрнасьці, чалавечнасьці, дапамогі чалавеку ў бядзе. Сёньня ў нас гэтыя бясцэнныя маральныя якасьці спрабуюць вытравіць калёным жалезам. Але гэта проста немагчыма. Тое, што сёньня адбываецца – гэта маральнае разлажэньне краіны, прычым сьвядомае. Гэта страшней за любую чалавечую хваробу, за любы чалавечы грэх. Таму, вядома, ня толькі з-за страху, хоць страх паралізуе, ён пазбаўляе нашых людзей здольнасьці прымаць рашэньні, якія ідуць ад сэрца. Рашэньні прымаюцца галавой – і такія рашэньні ў бальшыні выпадкаў бываюць няправільныя, бо яны носяць прагматычны характар, а не характар душы, сумленьня і гонару. Таму, вядома ж, вялізная колькасьць беларусаў – я магу сказаць паводле колькасьці лістоў бяз подпісу, што я атрымліваю –людзі гатовыя, людзі выказваюцца, але іх яшчэ трымае гэтая прыдушаная сытуацыя. Але калі яны пабачаць тых, хто гатовы ахвяраваць усім, ахвяраваць жыцьцём дзеля будучыні ўсіх нас – калі яны ўбачаць, што гэтыя людзі не згінаюцца і не здаюцца – тады шмат хто за імі пацягнецца, бо вельмі важна, каб былі прыклады. Улада робіць усё, каб гэтых прыкладаў не было. Але іх будзе ўсё больш і больш, і ад гэтага нікуды ня дзенесься. Таму беларусы пачынаюць задумвацца, а гэта непазьбежна прывядзе да пераменаў.


Імя:: Вiталь Горад:: Гомель
26.02.2008 14:45

Спачуваю вам i вашай сям*i. Да настпуных прэзiдэнцкiх выбараy яшчэ далека. Як вы лiчаце цi могуць у Беларусi адбыцца прагрэсiуныя змены раней? Якiм чынам? Цi верыце у тое, што людзi, якiя сення займаюць пасады у дзяржаве - пачынаючы ад начальнiкау калонiй i канчаючы мiнicтрамi i прэм*ерам - могуць пераадолець страх i невыконваць амаральныя загады?

26.02.2008

Гэта, відаць, асноўнае пытаньне для ўсіх нас. Ёсьць тое, што не падпарадкоўваецца дэкрэтам, указам і загадам – гэта эвалюцыйнае разьвіцьцё. Ніхто ня можа разьвіць цячэньне часу. Зразумела, што Лукашэнка ўжо вычарпаў шмат якія свае магчымасьці, і чым долей ён пры ўладзе, тым горшая сытуацыя асабіста для яго. Калісьці я даваў прагноз, што канчаецца эпоха дыктатараў – мы можам проста прасачыць іх чараду – Мілошавіч, Хусэйн, Піначэт, Кастра. Няцяжка здагадацца, хто будзе наступным. І вядома ад гэтага аб'ектыўнага працэсу – вызваленьня ад дыктатуры ў цывілізаваным сьвеце нікуды ня дзецца. Шмат хто не разумее, што гэта ўжо не зямныя законы, а касьмічныя. Могуць сказаць: Казулін пачынае кіравацца нейкімі філязофскімі або астралягічнымі катэгорыямі, але гэта аб'ектыўныя законы нашага жыцьця. Таму абсалютна відавочна, што перамены ў Беларусі проста непазьбежныя. І тое, што адбываецца цяпер, і тое, што народы Беларусі, самой краіне, нашай роднай зямлі, дасталася столькі за гэты час несправядлівасьці і столькі выпала пакутаў – магчыма гэта якраз тое, што дапаможа беларусам адчуць кожнай клетачкай сваёй істоты, усімі фібрамі сваёй душы – наколькі трэба цаніць свабоду. Свабоду асобы кожнага індывіда. Менавіта свабода асобы зьяўляецца залогам і падмуркам збудаваньня грамадзтва і будучыні Беларусі. І вядома ж, тады мы, мабыць, і здолеем зрабіць так, каб больш ніколі не паўтарылася тое, што адбываецца ў Беларусі цяпер. Ад страху пазбавіцца вельмі складана. Але сёньня баяцца ўжо няма сэнсу, бо чаго губляць ужо становіцца ўсё менш і менш. Тое, што адбываецца сёньня ў краіне, з усёй відавочнасьцю паказвае, што сацыяльная дзяржава, дзяржава для народу – у Беларусі скончыла існаваньне. Апошнім штрыхам была адмена ўсіх ільготаў. Гэта беспрэцэдэнтны крок, якога няма ні ў воднай краіне сьвету. Гэта беларускі почырк. Таму я магу абсалютна ўпэўнена і аўтарытэтна заявіць пра тое, што перамены непазьбежныя, час гэтых перамен вельмі блізкі. І цалкам магчыма, што яны настануць нават раней, чым у 2011 годзе. Яны ўжо пачаліся. Пытаньне толькі ў тым – які характар набудуць гэтыя перамены – эвалюцыйны або разбуральны.


Імя:: Беларус
26.02.2008 15:01

Александр Владиславович! Жаль что оказались на воле по такому печальному поводу... Вопросы у меня следующие (не знаю насколько уместные). Вас и Александра Милинкевича так и норовят посорить. К сожалению даже Ваши коллеги. Как вы относитесь у Милинкевичу сегодня и в целом к ОДС? Со времени выборов прошло 2 года. Глядя на события 19-25 марта сегодня, вы бы хотели что-нибудь изменить (в плане действий оппозиции)? Ваше видение результатов конгресса ОДС 2007 года? Как нужно отметить 25 марта? Спасибо

26.02.2008

Я да Мілінкевіча ставіўся і стаўлюся з павагай. Я лічу, што ён прыстойны, інтэлігентны, добры чалавек. Але ў яго не хапае крыху характару байца. Ваяр - гэта чалавек паводле духу, гэта не ад выхаваньня, гэта ад таго, што дадзена нам Богам. Роля Мілінкевіча павінна быць вельмі высокай і важкай. Але ён павінен зразумець, што лідэр - гэта адказнасьць, велізарная адказнасьць перад народам. І ня трэба спрабаваць быць вышэй за кагосьці. Наадварот, трэба працаваць разам. Сёньня калі Аляксандар Уладзімеравіч гатовы крышачку скарэктаваць сваю пазыцыю. мяркую. што ў нас будзе вельмі шмат агульнага. Нельга адмаўляцца ад многіх рэчаў, як нельга адмовіцца ад Рады БНР. Рада БНР - гэта наша гісторыя, прычым вельмі вялікая, і мы ўсе, палітыкі, павінны схіліць галаву перад Радай БНР. Без узгадненьня пытаньня з Радай БНР сёньня немагчыма вырашаць ніводнае пытаньне. Больш за тое, сёньня 90 гадоў Беларускай Народнай Рыспубліцы. Мы павінны сказаць абсалютна дакладна - без БНР не было б БССР, а бяз гэтага не было б сучаснай незалежнай Беларусі. Я мяркую, што гуканьне продкаў павінна быць для нас прыкладам. І, зразумела, 90-годзьдзе БНР мы павінны адзначыць з усёй рашучасьцю. Але з разумнай рашучасьцю. І зразумела менавіта гэты год павінен стаць годам аб'яднаньня ўсіх дэмакратычных сіл, незалежна ад узросту, полу, расы, перакананьняў. Мы ўсе - беларусы і гэта час зразумець. І яшчэ скажу: Казулін і Пазьняк ня могуць быць антыподамі. Яны могуць быць рознымі асобамі, але яны абодва змагаюцца за сваю краіну і за Беларусь. І мы абавязкова будзем разам

Камэнтары 1-20 (з 40)