Юры Цыбін нарадзіўся 25 снежня 1954 г. у Менску. У 1977 скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1981–89 працаваў музычным аглядальнiкам газэты «Знамя юности», у 1986–88 быў адным з арганiзатараў i чальцоў журы Рэспублiканскага фэстывалю папулярнай музыкi ў Наваполацку. Ад 1987 па 1993 – выдавец i галоўны рэдактар часопiсу «Популярная музыка», выдавец музычнай газеты «Сорока».
У 1988–92 быў прадусарам радыёпраекту «Хiт-парад «Беларускай маладзёжнай», арганiзатарам канцэртаў пад гэтай назвай. У 1990 выступiў як заснавальнiк i выдавец паэтычнай сэрыi выдавецтва «Ковчег». У 1992–96 арганiзаваў сэрыю канцэртаў «Рок па вакацыях», музычныя праекты «Будзь разам з намi», «Рок супраць рэвалюцый», канцэрт Данчыка ў Менску, займаўся арганiзацыяй першых паездак беларускiх музыкаў на фэстываль «Басовiшча». Ад 1994 -- заснавальнiк i прадусар штогадовай цырымонii «Рок-каранацыя». Усяго ад 1990 па 2005 выдаў i аказаў падтрымку ў выданьнi больш чым 250 альбомаў з запiсамi беларускiх музыкаў, музычных хрэстаматый, народных казак, радыёпраектаў (у тым ліку, у 2001 годзе, і альбому “Песьняроў” Мулявіна).
Як паэт пiша на расейскай мове, супрацоўнiчае з шэрагам беларускiх i расейскiх кампазытараў i выканаўцаў.