Форум

Леанід Путырскі


29.08.2007 12:49

Госьць онлайн-канфэрэнцыі – галоўны мамолаг Мінздраву Леанід Путырскі. Тэма – як зьменшыць рызыку раку малочнай залозы?

У сераду 29 жніўня а 13-ай гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з галоўным мамолагам Міністэрства аховы здароў’я Беларусі, прафэсарам Леанідам Путырскім. Леанід Аляксеевіч Путырскі нарадзіўся ў 1956 годзе у Маладзечне, скончыў з "залатым" медалём школу, з "чырвоным" дыплёмам - Беларускі мэдычны інстытут, скончыў Акадэмію кіраваньня. Скончыў дактарантуру пры маскоўскім інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. З 1979 г.- у Навукова-дасьледчым інстытуце анкалёгіі, кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы. Доктар мэдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі мэдычных навук Беларусі.

У інтэрвію Свабодзе Леанід Путырскі сказаў: “Рак малочнай залозы застаецца на першым месцы сярод анкалягічных захворваньняў у жанчын. І таму вельмі важна, каб жанчыны ведалі, што раньняя дыягностыка -- гэта ключ да выздараўленьня. Існуюць напрацоўкі, што трэба і што ня трэба рабіць жанчынам, якую тактыку абраць,зьменшыць рызыку захворваньня”.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-10 (з 10)
 
Імя:: Ананім
24.08.2007 21:02

Вітаю. Адразу, прабачце, але пытаньняў шмат. - "Раньняя дыягностыка" - як гэта робіцца? Якія ёсьць першасныя прыкметы раку? Ці толькі дохтар можа іх выявіць? - Недзе сустракаўся такі панятак як "маркеры", якія дапамагаюць канстатаваць наяўнасьць хваробы. Можаце падрабязней распавесьці пра гэта? Дзе і якім чынам можна зрабіць такую працэдуру? Ці каштуе гэта штосьці? Да каго зьвяртацца? - Ці ёсьць якія-небудзь прадукты, якія можна ужываць так скажам "для прафілактыкі раку"? Дзякуй за адказ.

29.08.2007

А. Для раньняй дыягностыкі , у залежнасьці ад краіны пражываньня, прымяняецца мамаграфія, УЗІ-дыягностыка, МРТ-дыягностыка, клінічнае абсьледаваньне малочных залозаў мэдычнымі супрацоўнікамі, самаабсьледваньне. У краінах з высокім узроўнем разьвіцьця прымяняецца мамаграфія адзін раз у адзін-два гады ў жанчын, старэйшых за 45-50 гадоў. Яна дазваляе знайсьці пухліны памерам у некалькі мілімэтраў і нават меней (па наяўнасьці так званых мікракальцынатаў, што бывае пры так званым раку на нулявой стадыі - cancer in situ). У краінах з недастатковай колькасьцю сродкаў на мэдыцыну – асноўны націск робіцца на клінічнае абсьледаваньне і самаабсьледаваньне, што таксама значна паляпшае дыягностыку. Напрыклад, у Беларусі з 1994 па 2004 год запушчанасьць раку малочнай залозы, дзякуючы прафэсыйнаму і актыўнаму прымяненьню клінічнага абсьледаваньня і самаабсьледаваньня, зьменьшылася на 49 працэнтаў!

Б. Прыкметы раку – наяўнасьць ушчыльненьняў у малочнай залозе, могуць быць зьмяненьні на скуры (сьцяжэньне, высоўваньне), часам крывяністыя выдзяленьні з саска, часам павялічаныя лімфавузлы ў падмышачных вобласьцях. Але для жанчын важна ведаць: неабходна глядзець за сваімі малочнымі залозамі і пры усялякіх зьменах зьвяртацца да лекара. Пры неабходнасьці лекар прызначыць дадатковае абсьледваньне (мамаграфію, УЗІ і інш.).

В. Што тычыцца маркераў, дык пры раку малочнай залозы яны практычна “не працуюць” у сэнсе раньняй дыягностыкі. Таму іх і не прымяняюць для раньняй дыягностыкі названага захворваньня.


Імя:: Ананім
25.08.2007 19:14

1. Ці ёсьць пэўныя прадукты, ці вітаміны, якія можна назваць прафіляктычнымі супраць падобных захворваньняў? 2. Лічыцца, што нікатынавая залежнасьць правакуе гэткія завхорваньні. А калі чалавек кідае курыць, - гэта памяншае рызыку? Ці тое, што ўжо "накурана", застаецца ў арганізме?

29.08.2007

Вядома, што недахоп вітамінаў у ежы, празьмернае выкарыстаньне жывёльных алеяў, вяндліны, мясных прадуктаў, алькаголю могуць прыводзіць да падвышэньня рызыкі ўзьнікненьня раку малочнай залозы, як і значная колькасьць шкодных прымесяў, якія ёсьць у шмат якіх прадуктах (радыёнукліды, солі цяжкіх мэталаў, гербіцыды, пэстыцыды і гэтак далей). Не выпадкова людзі імкнуцца выкарыстоўваць у ежу экалягічна чыстыя прадукты. Таму можна параіць усім выкарыстоўваць полівітаміны рэгулярна, а не адзін-два курсы ў год. Яны ужываюцца ў час альбо адразу пасьля ежы, і ў разумных тэрапэўтычных дозах. Празьмерная колькасьць вітамінаў нагэтулькі ж шкодная, як і іх недахоп. Акрамя таго, раім не злоўжываць алькаголем, сачыць за сваёй вагой, паболей ужываць садавіны і гародніны, паменей жывёльных алеяў, высокакалярыйнай ежы і вяндліны.

Нікатын спрыяе павелічэньню рызыкі разьвіцьця раку сьлізістай поласьці роту, губы, страваводу, гартані, лёгкіх, нырак, але ў адносінах раку малочнай залозы – гэта не даказана. Зразумела адно – калі Вы здольныя кінуць паліць, дык кідайце, бо акрамя раку існуе яшчэ шмат іншых хваробаў, зьвязаных з нікатынам. Асабіста я, напрыклад, не палю. Калі Вы кінеце паліць, гэта зьменьшыць рызыку шмат якіх хваробаў, хаця “грахі мінулага жыцьця”, канешне, могуць аддбівацца і на будучыні.


Імя:: Ананім
26.08.2007 15:51

Добрый день! Недавно видела репортаж про Яблочный Спас. Корреспондент и ведущая с серьёзными лицами вещали, что, скушав волшебное яблочко, можно излечиться от многих недугов, в т.ч. и онкологических. Теперь снова священники & журналисты втолковывают, что мощи Святого Владимира исцеляют даже от онкологических заболеваний. Кто-то же на это покупается и, потратив время на походы за чудом, пропускает срок, когда болезнь ещё можно остановить. Почему Вы, медики, молчите? Почему не возражают учёные? Неужели нет средств борьбы с этой темнотой? Здоровья Вам и спасибо за ответ.

29.08.2007

Мы жывем у 21-ым стагодзьдзі, таму будзем казаць шчыра – ніякія “чароўныя” яблычкі не вылічваюць ад раку, як і іншыя “чароўныя” штучкі. Дапамагчы можа толькі афіцыйная мэдыцына з фізіятэрапіяй, гомеапатыяй і іншымі прызнанымі мэтадамі, але толькі пад кіраўніцтвам дактароў. Таму не губляйце час і грошы і пры наяўнасьці якіх заўгодна зьменаў ў малочных залозах – адразу зьвяртайцеся да лекара. І нават пры адсутнасьці зьменаў у малочных залозах – неабходна хаця б раз на год зьвяртацца да лекара дзеля агляду. Як бачыце, я не маўчу, а змагаюся з непісьменнасьцю рэгулярна, выступаючы ў газэтах, і на тэлебачаньні, і на радыё, выступаю і перад калектывамі жанчынаў.


Імя:: Ананім
26.08.2007 15:52

Добрый день, Леонид Алеексеевич! Рак стали диагностировать на ранних стадиях благодаря советскому академику Абелеву. Недавно появилась первая вакцина в онкологии – против рака шейки матки. Это поразительно – рак теперь можно предупредить! У современных белорусских учёных какие достижения в области онкологии? Спасибо. Ирина.

29.08.2007

Акадэімк Абелеў зрабіў свой унёсак найперш у раньнюю дыягностыку рака печані, аднак раньняя дыягностыка раку большасьці органаў зьяўляецца яшчэ вельмі цяжкай праблемай. Яшчэ рана казаць і пра ролю вакцыны ў прафілактыцы раку шэйкі маткі, паколькі прычынаў гэтага раку шмат, і толькі будучыня ўсё паставіць на свае месцы. Сёньня ж нельга разьлічваць толькі на вакцыну, трэба памятаць і іншыя парады дактароў. На жаль, у прафіляктыцы раку посьпехі лекараў пакуль не вялікія, нават у самых заможных краінах. Статыстыка сьцьвярджае, што захворваньні ракам працягвае павялічвацца, асабліва гэта заўважальна на праблеме малочнай залозы. Менавіта таму асноўныя намаганьні навукоўцы робяць у справе раньняй дыягностыкі. Беларусь у гэтым дасягнула значных посьпехаў у апошнія дзесяць гадоў – з 1994 па 2004 год запушчанасьць раку малочнай залозы зьнізілася на 49 працэнтаў. У 2004 годзе першая і другая стадыі склалі 79,2 працэнты, што зьявілася лепшым паказчыкам на ўсёй постсавецкай прасторы (ва Украіне гэтая лічба калі 71 працэнта, у Расіі – каля 62 працэнты). Ёсьць у Беларусі і іншыя дасягненьні ў галіне дыягностыкі і лячэньня раку. Але фармат онлайн-канфэрэнцыі не дазваляе мне шмат казаць пра іх.


Імя:: Ананім
26.08.2007 17:07

Дыфузная мастапатыя сапраўды з'яўляецца пачаткам рака малочнай залозы? Пры якіх прызнаках трэба неадкладна ісці да доктара?

29.08.2007

Дыфузная мастапатыя не зьяўляецца пачаткам раку малочнай залозы, хаця прычыны ў іх аднолькавыя. Дыфузная мастапатыя не зьяўляецца анкалагічным захворваньнем, не скарачае жыцьцё, але некалькі павялічвае рызыку раку малочнай залозы. Таму пры наяўнасьці мастапатыі неабходна назірацца ў лекара і атрымліваць прафілактычнае лекаваньне. Асабіста я перш за ўсё пачынаю лячэньне з гомеапатыі, якая ня шкодзіць арганізму і, у большасьці выпадкаў, добра дапамагае. А паколькі дыфузная мастапатыя працэс як бы хранічны – вельмі істотна, каб лячэньне за доўгія гады не нанесла вялікай шкоды, чым хвароба, якую лечыш. Вось чаму вельмі важна назірацца і лячыцца ў прафэсыйнага лекара. Зьвяртацца да лекара трэба пры якіх заўгодна зьменах у малочных залозах. Лепш дарэмныя турботы, чым згубіць час і жыцьцё.


Імя:: Ананім
27.08.2007 12:42

Які спосаб дыягностыкі дазваляе выявіць злаякасныя пухліны малочнай залозы на найбольш раньніх этапах? Зь якога узросту жанчына павінна пачынаць прафілактычныя абсьледваньні і як часта іх трэба рабіць?

29.08.2007

Рак малочнай залозы на найбольш раньніх стадыях можна выявіць у жанчын пасьля 45 гадоў з дапамогай штогадовай мамаграфіі, у больш маладых жанчын – з дапамогай УЗІ альбо МРТ. Аднак, ужо пасьля 20 гадоў кожная жанчына павінна самастойна аглядаць малочныя залозы і хаця б раз на год зьвяртацца да лекара.


Імя:: Ананім
28.08.2007 19:58

7. Как влияет продолжительность кормления ребенка грудью на риск возникновения рака молочной железы?

29.08.2007

Даказана, што працягласьць кармленьня дзіцяці грудзямі больш за шэсьць месяцаў зьмяньшае рызыку разьвіцьця малочнай залозы у паўтары разы. Ня кажучы ўжо пра тое, як гэта важна для здароўя самога дзіцяці.


Імя:: Ананім
29.08.2007 01:19

ЦІ патрэбна рабіць перапынак у прыеме "Мастадынона", і на колькі? Ці рэкомендуеце вы для карыстання "Proshestoshel", дыягназ мастопатія

29.08.2007

Пры лячэньне мастапатыі я часьцей за ўсё рэкамэндую два курсы лячэньня мастадынонам па тры месяцы на год. Таму што мастапатыя , хутчэй за ўсё, суправаджае жанчыну ўсё жыцьцё, і лячыцца без перапынку вельмі цяжка. Proshestoshel можна ужываць пры моцных болях у грудзях, але трэба ведаць, што гэта гарманальны прэпарат, таму карыстацца ім вельмі доўгі час ня трэба.


Імя:: Ананім
29.08.2007 08:53

Pavazany prafesar, 12 hadou tamu mnie vydalili fibramiomu. apieracyja prajsla paspaichova. Ale pasla hetaha znajslasia mastapatyja u abiedzvuch hrudziach. Chadzu na pravierku. ciapier raz na hod, ale doktar kozny raz adrazu z nieradasnymi slovami, a pasla - supakoivaje i mianie i siabie. Ci varta u majim vypadku lacyc niejak mastapatyju /razumieju, sto nie bacacy pacyjenta, ciazka adkazac. choc tearytycna/. Moj doktar mnie rajic vitamin "E". i ci moza mastapatyja sama pa sabie zniknuc?

29.08.2007

Па-першае, мастапатыя – гэта хранічнае захворваньне. Вельмі цяжка пазбавіцца прычын, якія яе выклікаюць. Таму лячыць мастапатыю трэба перыядычна, каб зьменшыць рызыку зьяўленьня больш небясьпечных хвароб, у тым ліку і раку. Пужацца дыягназу “мастапатыя” ня трэба, бо сама па сабе хвароба гэтая жыцьцё не ўкарочвае. Яна можа зьнікнуць і сама па сабе, калі зменьшчыцца колькасьць прычынаў. Лячэньне кожны доктар прызначае ў залежнасьці ад сваіх ведаў. Я заўсёды ўжываю у лячэньні і вітаміны, і супакойваючыя сродкі. А далей – штосьці з гамеопатыі, бо я ёю валодаю. Напрыклад, можна паспрабаваць Вам мастадынон. Гэта гамеапатычны прэпарат, які дапамагае ў 65-70 працэнтах, яго можна рэкамэндаваць, нават і ня бачачы пацыента.


Імя:: Ананім
29.08.2007 09:17

Spadar Lieanid, u internecie ja znajshla infarmacyju pra bija-dabauki z Rasii "indinol". Ci mozhacie shto-niebudz skazac pra hetyja leki? Jak vy stavicisia da bijadabavak? I ci prauda, shto rengen-pracedura malochnych zalozau shkodnaja?. Teresa, Vilnia

29.08.2007

Пра біядабаўкі магу сказаць, што іх у сьвеце так шмат, што агулам ацэньваць іх вельмі цяжка. Сярод іх ёсьць такія, якія выкарыстоўваюцца ў лячэньні малочных залоз, але шмат і такіх, якія ўтрымліваюць “заморскія” расьліны, мэханізм дзеяньня якіх я і ня ведаю. Таму што ў навуковых колах яны не дасьледаваліся. Як прафэсіянал, я магу рэкамэндаваць толькі тое, што вядома ў навуковых колах. Названы Вам прэпарат я не выкарыстоўваў у сваёй практыцы, таму больш падрабязна пра яго гаварыць не магу.

Мамаграфія сапраўды крыху падвышае рызыку раку малочнай залозы, але карысьць ад яе шмат большая. Сьмяротнасьць ад раку малочнай залозы, дзякуючы мамаграфіі, праз 20-30 гадоў выкарыстаньня зьніжаецца на 20-30 працэнтаў. А рызыка раку падвышаецца толькі на 1 (адзін) працэнт. Таму калі ёсьць магчымасьць – рабіце мамаграфію адзін раз у адзін-два гады.

Камэнтары 1-10 (з 10)