19:45
3.1.2014
19:31
3.1.2014
Міліцыянты зьехалі з Кастрычніцкай плошчы. Засталася дзяжурыць адна машына.
19:11
3.1.2014
Міліцыянты грузяцца па машынах і зьяжджаюць зь месцаў, дзе плянавалася акцыя.
18:53
3.1.2014
На Кастрычніцкай плошчы ажно 4 машыны ДАІ. І гэта пры тым, што сама плошча амаль пустая, людзей няма.
18:37
3.1.2014
Пакуль ніякіх сыгналаў пратэсту на праспэкце не чуваць.
Супрацоўнікаў ДАІ паболела. Яны цяпер стаяць літаральна праз кожныя 50 мэтраў.

18:24
3.1.2014
На праспэкце Незалежнасьці ў раёне плошчы Перамогі — ніякіх прыкметаў акцыі.
Аўтамабільны рух інтэнсіўны, але без затораў.
Кіроўцы пакуль не сігналяць.
Уздоўж праезнай часткі — шмат супрацоўніка ДАІ.
Таксама можна пабачыць людзей у цывільным.

18:10
3.1.2014
Уладальнікаў аўто заклікаюць незадоўга да 18.00 выяжджаць на прылеглыя да праспэкту Незалежнасьці вуліцы, каб іх заблякаваць, ехаць павольна і роўна а 18.00 падаць працяглы гукавы сыгнал.
Мяркуецца, што а 18.30 удзельнікі акцыі трапяць на праспэкт Незалежнасьці, каб роўна а 18.30 зноў падаць працяглы гукавы сыгнал.
Ананімныя арганізатары акцыі заклікаюць да ўдзелу і пешаходаў, якія могуць выйсьці на ходнікі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці і раскідаць там дробныя купюры, каб пакпіць з уладаў, якія ўвялі новую дзяржпошліну.
Папярэднія акцыі «Стоп-падатак» арганізоўваліся 20 і 27 сьнежня.