07:36
4.11.2013
Відэа мітынгу ў Курапатах
16:22
3.11.2013
Шэсьце ў Курапаты. Частка 3
15:42
3.11.2013
Гарадскі транспарт у Менску. Усё як звычайна :) pic.twitter.com/GROckgLYJC
— Roma Protasevich (@pr0tez) November 3, 2013
15:21
3.11.2013
Акция #дзяды в #minsk завершилась без задержаний и особого ажиотажа. Собралось около 1500-2000 человек. Спасибо тем, кто был! Жыве Беларусь!
— Provadd (@Provadd) November 3, 2013
15:16
3.11.2013
Міліцыя затрымала ўдзельніка шэсьця, які быў у майцы «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»
14:56
3.11.2013
Радыё Свабода сканчвае відэатрансьляцыю з Курапатаў.
14:48
3.11.2013
Мітынг скончыўся. Удзельнікі акцыі ідуць усталёўваць крыжы.
14:45
3.11.2013
Удзельнікі мітынгу сьпяваюць «Магутны Божа».
14:44
3.11.2013
Выступае адзін зь кіраўнікоў КХП-БНФ Алесь Чахольскі: «Кожны можа ўсталяваць крыжы. У кожным населеным пункце ёсьць свой такі мэмарыял».
14:44
3.11.2013
Слова бярэ Юрась Беленькі. Ён кажа, што трэба вярнуць Дзядам статус дзяржаўнага ствята.
14:29
3.11.2013
Валеры Буйвал чытае зварот кіраўніка КХП-БНФ Зянона Пазьняка: «Дзяды — адно з найважнейшых нацыянальных беларускіх сьвятаў, якое бярэ пачатак у глыбокай даўніне і гарманічна ўваходзіць у хрысьціянскую традыцыю. Гэта сьвята сакральнага адзінства, калі забываюцца ўсе канфлікты і людзі разам ідуць на могілкі, каб узгадаць памерлых».
14:24
3.11.2013
Удзельнікі шэсьця ідуць наверх, да мэмарыяльнага каменя. Некаторыя спыняюцца каля крыжоў, якія стаяць уздоўж сьцежкі, каб запаліць зьнічкі.
14:18
3.11.2013
Удзельнікі шэсьця дабраліся да Курапатаў. Некаторыя падыходзяць да Крыжа Пакутаў, жагнаюцца і моляцца, ускладаюць кветкі.
14:13
3.11.2013
Калёна пачынае пераходзіць менскую кальцавую дарогу праз падземны пераход.
14:13
3.11.2013
Алесь Мазанік, які ўсё шэсьце нясе вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, у самай галаве калёны, у інтэрвію Радыё Свабода: «Гэта ня першы раз, калі я іду ў пачатку калёны. Для мяне гэта магчымасьць выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Мае прапрадзеды былі сьвятарамі і іх расстралялі, таму гэтае сьвята для мяне вельмі важнае. Першы раз ў Курапаты я прыйшоў 7 гадоў таму назад і з тых часоў хаджу штогод».
13:58
3.11.2013
Лявон Баршчэўскі ў інтэрвію Радыё Свабода: «Дзяды-1988 — паваротны пункт нашай гісторыі. Тады многія ўжо ведалі і разумелі, што натварыў Сталін. Але тое, што свая ўлада будзе ўжываць сілу за тое, што людзі прыйшлі, каб аддаць даніну сваім продкам, паказала, што ўлада нялюдзкая, небеларуская, несамастойная, што загад ужываць сілу давалі з Масквы. Менавіта пасьля гэтага людзі сталі запісвацца ў БНФ. Цяпер улада ня стала больш людзкай, але і людзі сталі іншыя. Для іх не ўжо не такая балючая тэматыка сталінскіх рэпрэсіяў, паход на Курапаты стаў рытуалам. Але мы бачым тут сёньня нямала моладзі, і гэта значыць, што памяць ня будзе забытая, як бы ўлады не стараліся замаўчаць праўду пра тыя падзеі».
13:45
3.11.2013
Калёна рухаецца па вуліцы Мірашнічэнкі.
13:44
3.11.2013
Былы палітвязень, анархіст Аляксандр Францкевіч распавядае пра зьмены ў беларускім грамадзтве, якія пабачыў пасьля выхаду з турмы: «Сытуацыя зьмяняецца ў лепшы бок. Шмат людзей выказваюць салідарнасьць, шмат пратэстных ідэяў, якія пакуль застаюцца на кухнях, але я думаю, што гэта ня будзе працягвацца доўга. Я сюды прыйшоў як асоба, не прадстаўляю арганізацыю. Прыйшоў таму, што салідарны з тымі, каго тут забілі. Таксама хачу распавесьці людзям, што нічога прынцыпова не зьмянілася ў нашай краіне: людзі сядзяць у турмах, ёсьць палітвязні. Тыя падзеі 1930-х гадоў раскрытыя, а празь некаторы час будзе вядома і пра тое, што адбываецца зараз. Калі-небудзь будуць шэсьці і па гэтых падзеях, якія адбываюцца зараз. Тое, што сёньня не страляюць у патыліцу — гэта даніна часу, бо зьмянілася кан’юнктура. Але фактычна ёсьць расстрэльныя каманды, якія сьлепа выконваюць загады, як гэта было напрыклад з Канавалавым і Кавалёвым. Я лічу, што гэтая справа была сфабрыкаваная».