Фільм «Жыве Беларусь!» уганараваны галоўным прызам «Залатыя шалі» на кінафэстывалі «Злачынства і пакараньне» ў Стамбуле, які адбываўся з 13-га па 19-га верасьня. Фільм «Жыве Беларусь!» паказалі на фэстывалі тройчы — 15, 17 і 19 верасьня.
Фільм на фэстывалі прадставілі сусцэнарыст фільму і журналіст нашага радыё Францішак Вячорка і выканаўца галоўнай ролі Дзьмітры Вінсэнт Папко.
Журы выбірала пераможцу зь 10 стужак зь Нямеччыны, Харватыі, Гішпаніі, Канады, Ізраілю ды іншых краінаў. Агулам у фэстывалі паказалі каля 150 фільмаў.
3-і Міжнародны кінафэстываль «Злачынства і пакараньне» адбываецца з 13 па 19 верасьня ў турэцкім Стамбуле. Акрамя кінафэстывалю, у гэты самы час адбываецца міжнародная акадэмічная канфэрэнцыя, прысьвечаная правам чалавека.
13 верасьня стала вядома, што фільм перамог у сэкцыі «Панарама» кінафэстывалю ў Гдыні. Раней «Жыве Беларусь!» атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар на кінафэстывалі ў Брусэлі.