(Дыктарка: ) “Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-беларусаў з вольнага сьвету. Радыё Вызвальеньне гаворыць на хвалях 16, 31 і 49 мэтраў. Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх беларусаў”.
Трэцяя гадавіна існаваньня беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьня была адзначаная як першы юбілей. Да гэтай падзеі было прымеркаванае выданьне выбраных скрыптаў, якія за гэты час прагучалі на радыё. У кнігу ”Гаворыць Радыё Вызваленьне” ўвайшло 67 тэкстаў 21 аўтара, якія ахапляюць шырокі тэматычны дыяпазон: гэта і камэнтары на бягучыя падзеі, артыкулы з нагоды розных угодкаў, успаміны зь перажытага пад бальшавікамі, літаратурна-мастацкія мантажы, фэльетоны, нататкі з жыцьця эміграцыі. Дарэчы, тэксты перадачаў рэгулярна друкавала на сваіх бачынах і найбольшая беларуская газэта на эміграцыі – мюнхенская ”Бацькаўшчына”. І яшчэ адна вяха была адзначаная ў гэтым, 1957 годзе – у эфіры прагучала 1000-ая беларуская праграма Радыё Вызваленьне.
У папярэдніх перадачах пра першыя гады існаваньня беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне ўзгадвала Галіна Руднік. Сёньня госьць перадачы – яшчэ адзін вэтэран Беларускай Свабоды – Ян Запруднік, які на працягу дзесяцігодзьдзяў выступаў на нашых хвалях як Арсень Загорны. Ян Запруднік згадвае пра першыя месяцы на радыё – што ўяўляў сабою тагачасны Мюнхен...
(Запруднік: ) “У Мюнхен я прыехаў зь Лювэну, Бэльгіі, 21 верасьня 1954 году. Зразумела, атмасфэра была напружаная. Наагул, тады атмасфэра была наладаваная і ў такім шырокім міжнародым пляне. Гэта ж быў самы гар халоднай вайны. А Мюнхен тады быў свайго кшталту цэнтрам супраціву савецкай акупацыі, савецкаму рэжыму, месцам, дзе выяўлялася канфрантацыя і палітычная, і ідэалягічная. Беларускі Мюнхен тады выглядаў даволі актыўна, дынамічна. У Мюнхене выходзіла тыднёвая газэта “Бацькаўшчына”, працаваў Інстытут вывучэньня СССР, у якім быў беларускі аддзел. Мюнхен быў месцам зьездаў і дзейнасьці гэтак званага Парыскага блёку. Гэта фронт паняволеных нерасейскіх народаў у Савецкім Саюзе. Лідэрам Парыскага блёку быў старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык. Так што Мюнхен быў такім дынамічным цэнтрам палітычнага і ідэалягічнага жыцьця”.
Крыху пазьней Ян Запруднік працягне свае ўспаміны, а зараз прапаную паслухаць аўтэнтычны эфір 1957 году. Гучыць перадача, прысьвечаная славутаму беларускаму басу Пятру Конюху:
(Дыктар: ) “У Нью-Ёрку жыве адзін з нашых суродзічаў сьпявак-бас Пятро Конюх. Прыехаў ён у Амэрыку колькі гадоў таму з Італіі, дзе скончыў Рымскую кансэрваторыю. У гарадох Заходняй Эўропе – у Лёндане, Рыме, Парыжу, Боне – Пятро Конюх выступаў з канцэртамі. Ягоны багаты рэпэртуар складаецца з клясычных італьянскіх і францускіх арыяў, а таксама з фальклёрных песьняў, галоўна славянскіх народаў. Сьпявак Пятро Конюх працуе цяпер асабліва шмат над беларускім рэпэртуарам. Неўзабаве мае выйсьці ў сьвет альбом ягоных песьняў на доўгагральнай кружэлцы. У Амэрыцы Пятро Конюх выступае далей з канцэртамі ды займаецца таксама выкладніцкай работай, у клясе вакальнае, клясычнае й народнае музыкі. У ягоным рэпэртуары асаблівае мейсца займаюць свае, родныя песьні, знаёмыя з гадоў маладосьці на Бацькаўшчыне. Выконвае іх з глыбокім адчуваньнем, зь цяплом успаміну, асабліва народную песьню “Палыночак” (Гучыць песьня “Палыночак” у выкананьні Пятра Конюха.)
Гэта быў фрагмэнт перадачы з нашых архіваў. Праз колькі хвілінаў мы вернемся да ўспамінаў Яна Запрудніка, які працаваў у Мюнхене ў 1954-1957 гадох, а зараз – панарама падзеяў у свеце ў 1957 годзе...
Год 1957 у сьвеце
Палітыка
Пачатак касьмічнае эры: Савецкі Саюз запускае першы ў сьвеце штучны спадарожнік Зямлі. Савецкі Саюз таксама праводзіць першае пасьпяховае выпрабаваньне міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.
Літаратура
Нобэлеўскую прэмію атрымлівае францускі пісьменьнік Альбэр Камю. Выходзяць раман Лорэнса Дарэла ”Юстына”, кніга бітніка Джэка Керуака ”У дарозе”.
Навука
Вынайдзенае часовае штучнае сэрца. Сфармуляваная тэорыя звышправоднасьці. Адбываецца першы беспасадачны пералёт рэактыўнага самалёта вакол сьвету.
Папулярная музыка
Працягваецца сусьветны трыюмф Элвіса Прэзьлі. Самая папулярная песьня году – Jailhouse Rock.
А зараз – працяг успамінаў Яна Запрудніка. Што ўяўлялі сабою перадачы Радыё Вызваленьня ў першыя гады працы беларускай сэкцыі...
(Запруднік: ) “Беларуская рэдакцыя Радыё Вызваленьне была працаваўшы, як я прыехаў, ад травеня. І яна была даволі сьвежая, у сэнсе сваёй практыкі. Атмасфэра напружаньня адлюстроўвалася ня толькі ў самім назове радыёстанцыі – Вызваленьне, але і ў лексыцы нашых скрыптаў, у нашых радыёгутарках, у нашых радыёперадачах. Такія выразы як “чырвоная дыктатура”, “крамлёўскія маньякі”, “аблыжная агітацыя”, “масавае ашуканства”, “бальшавіцкая тыранія” і г.д. – яны былі даволі часта ўжыванымі ў нас. І гэта таксама паказьнік свайго кшталту той агульнай атмасфэры і тону нашых перадачаў. Матэрыялы, якімі мы карысталіся, рыхтуючы скрыпты, былі ў асноўным савецкага паходжаньня, хоць можа ня вельмі сьвежымі. Тым ня менш, мы карысталіся такімі публікацыямі як газэта “Зьвязда”, часапіс “Полымя”, газэта “Чырвоная Зьмена”, “Піянэр Беларусі” і г.д. Апрача гэтага на вышцы будынка, дзе была разьмешчаная радыёстанцыя, была маніторынгавая служба. Там запісваліся радыёперадачы менскія. У тым аддзеле працаваў Дзьмітры Чайкоўскі, наш старэйшы сябра, знаёмы, мастак. Ён сядзеў з навушнікамі і запісваў. Ня ведаю, як гэта тэхнічна выглядала: ці запісвалі на стужку ці не. Але ён нам прыносіў аддрукаваныя тэксты менскіх радыёперадачаў. Безумоўна, ён выбіраў матэрыялы, якія нас у большай ступені маглі зацікавіць. Здараліся там таксама і рэакцыі на нашыя перадачы. Наагул, кантактаў са слухачамі, калі і было, то вельмі мала. Маглі быць кантакты толькі з тымі, хто ў тых ці іншых абставінах апыналіся на Захадзе: напрыклад, афіцыйныя асобы ў складзе дэлегацыяў. Цэнтралізаваная савецкая пошта натуральна не прапушчала ніякіх лістоў, у якіх маглі быць водгукі на нашыя перадачы. Ды і лісты такія небясьпечна было пісаць”.
Нагадаю, сёньняшні госьць нашай перадачы – вэтэран Беларускай Свабоды Ян Запруднік, які выступаў на нашых хвалях пад псэўданімам Арсень Загорны. А зараз – яшчэ адзін архіўны запіс, літаратурна музычная праграма, якая выйшла ў эфір ў 1957 годзе.
(Дыктар: ) “Сёньня слухайце нашую літаратурна-музычную праграму. У 1926 годзе зь Літвы ў Беларусь вярнуўся беларускі нацыянальны дзеяч Вацлаў Ластоўскі, які паверыў падкопным бальшавіцкім лёзунгам аб магчымасьці ў савецкай Беларусі на нацыянальнае жыцьцё. У Менску Ластоўскі заняў становішча неадменнага сакратара Інстытуту беларускае культуры, які ў значнай меры дзякуючы ягоным стараньням, быў у 1928 годзе перайменаваны ў 1928 годзе ў Беларускую акадэмію навук. У 1931 годзе, у часе хвалі арыштоў дзеячоў беларускае культуры, Ластоўскі быў арыштаваны і высланы. Арыштаваны паўторна ў 1936 годзе, гэты выдатны сын беларускага народу загінуў у жорсткіх кіпцюрох крамлёўскіх тыранаў. Слухайце цяпер апавяданьне Вацлава Ластоўскага “Лебядзіная песьня”:
“Хмарнае асеньнее неба плакала ільдзістымі сьлязамі, калі Рыгора Лежню выпраўлялі з хаты ў сьвет далёкі, у рэкруты. Вецер гудзеў у голых галінах... (шум, перашкоды, гукі іншых радыёстанцыяў)... а яму здавалася, што гэта маці гладзіць яго, ізноў пяе сваю ўхваляваную песьню, а ён уторыць ёй голасна-голасна...
...І наеўся, і напіўся. Пяяў. Было яму лёгка, добра. Захваціў поўныя грудзі паветра, каб яшчэ галасьней крыкнуць за маткай. Радасьць разьлілася па твары. Пацягнуўся і змоўк. Міласэрная сястра сплюснула яму вочы і, нацягнуўшы белую пасьцілку, закрыла твар, шэпчучы: “Вечны спакой яму”“.
(Дыктарка: ) “Вы слухалі апавяданьне Вацлава Ластоўскага “Лебядзіная песьня”“.
Год 1957 у Беларусі
Менскі аўтазавод выпусьціў першы 40-тонны аўтамабіль МАЗ-530. Выйшаў першы нумар дзіцячага часапіса “Вясёлка”. Пастановай Савету Міністраў БССР часткова ўдакладнены і зьменены беларускі правапіс. У Акадэміі навук заснаваны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. Уступіў у дзеяньне менскі завод аўтаматычных лініяў. Заснаваныя літаратурныя прэміі імя Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Сярод першых ляўрэатаў згаданых прэміяў быў і Максім Танк. Вось як у ягоным выкананьні ў 1957 годзе гучаў ягоны верш ”Авэ Марыя”:
(Танк: ) “Авэ Марыя
Звон кафэдральны кліча на Авэ Зь цесных завулкаў, зьлева і справа. Гуртам манашкі ў чорным адзеньні Цягнуцца быццам сумныя цені. Тут і старыя, і маладыя. Авэ Марыя
Я не зьвярнуў бы і ўвагі можа, Каб не пабачыў між іх прыгожай Адной манашкі, якая мае, Ня больш хіба, як сямнаццаць маяў. Чорныя вочы, бровы густыя. Авэ Марыя
Над паджалобнай вопраткай чорнай Ты адгадаеш стан непакорны. Ножкі, якімі б на карнавалах І захапляла, і чаравала. Смуглыя рукі, грудзі тугія. Авэ Марыя
Глядзіць набожна на крыж пятровы, А я малюся на яе бровы. Няўжо, красуньня, ты не шкадуеш, Што хараство і жыцьцё марнуеш, Як танцавалі б ножкі такія. Авэ Марыя
Цябе атрутая апаілі, Ружанцам рукі табе скруцілі. Парві яго ты. Сьмялей, ня бойся! У полі недзе шуміць калосьсе. О, як бы жалі рукі такія. Авэ Марыя
А потым хутка прыйшло б каханьне, Страчала б зь мілым свой золак раньні. А потым стала б ты гаспадыняй, І калыхала б малога сына. О, як кармілі б грудзі такія. Авэ Марыя
Не знаю, можа б мая малітва І памагла б выйграць тую бітву, Але пазвалі яе: “манашка!” Пайшла за ўсімі, уздыхнуўшы цяжка, Пад зводы змрочныя і глухія. Авэ Марыя”.
Гэта быў Максім Танк. А мы яшчэ на хвіліну застанемся на лірычнай хвалі 1957 году –...
(Дыктарка: ) “Выступае вакальны аркестар Менскага мэдыцынскага інстытуту, кампазытар Семяняка, песьня “Явар і Каліна”. (гучыць песьня)
А зараз мы вяртаемся зноў да ўспамінаўЯна Запрудніка. Якімі яшчэ матэрыяламі карысталася беларуская сэкцыя?
(Запруднік: ) “Матэрыялы, якімі мы карысталіся, былі пераважна савецкага паходжаньня. Але таксама былі публікацыя, забароненыя ў Савецкім Саюзе. Напрыклад, некаторыя творы Купалы, якія былі пад забаронай. Кніжкі, апублікаваныя ў 1920-30-ых гадох, якія пасьля з цэнзурных меркаваньняў былі вынутыя з абароту, забароненыя. Тэмамі, якімі я займаўся, былі пераважна гістарычныя, гісторыяграфічныя, культурныя, моўныя. Гэта творчасьць Купалы, выказваньні Франіцшка Багушэвіча пра беларускую мову “не пакідайце, каб не ўмёрлі”, сьвежа апублікаваныя гістарычныя творы, на якія там, у Беларусі, была рэакцыя партыйнага друку, тая ці іншая. Усё гэта мяне цікавіла. Я быў да гэтага падрыхтаваны пасьля заканчэньня гістарчынага факультэту”.
У 1957 годзе Ян Запруднік закончыў сваю працу ў Мюнхэне. Адбылося гэта вось у якіх абставінах:
(Запруднік: ) “Я адпрацаваў там у беларускай рэдакцыі Радыё Вызваленьне да сакавіка 1957 году. Паколькі я хацеў вучыцца далей, рабіць дактарат, на вучобу ў Мюнхенскім унівэрсытэце мне былі патрэбныя дадатковыя грошы, я надумаўся дамагацца таго, каб мне была ўзьнятая зарплата да таго ўзроўню, што атрымоўвалі мае сябры з Амэрыкі. Мне было адмоўлена ў гэтым, паколькі я прыехаў не з Амэрыкі, а з Бэльгіі. І я сказаў – ну дык тады і я паеду ў Амэрыку. Мне адказалі? у гэтым выпадку дачыненьні з намі вы парываеце. Я сказаў, няхай так і будзе. Ну і вось у сакавіку 1957 году я выехаў у Нью-Ёрк. Так склалася, што ў Нью-Ёрку ўжо на другі дзень мяне як вольнага супрацоўніка папрасілі напісаць рэпартаж для гэтай самай праграмы беларускай службы Радыё Вызваленьне, што я і зрабіў. І з гэтага пачалося, ці хутчэй аднавілася пасьля невялікага перапынку, маё супрацоўніцтва з Радыё Вызваленьне ў якасьці вольнага супрацоўніка, а праз пэўны час я вярнуўся ў штат гэтай радыёстанцыі і адпрацаваў у Нью-Ёрку аж да верасьня 1991 году, адслужыўшы ў ролі карэспандэнта, журналіста, рэдактара, прадусара і гэтак далей 37 гадоў”.
А зараз – зноў наш архіў. Паслухайце фрагмэнт адной зь першых перадачаў Яна Запрудніка – Арсеня Загорнага, запісаных ужо на новым месцы працы – у Нью-Ёрку:
(Запруднік: ) “Гаворыць карэспандэнт Радыё Вызваленьне ў Нью-Ёрку. Сёньня мы запрасілі да нашага мікрафону доктара геалогіі Вітаўта Зубкоўскага на кароткую гутарку аб ягоных унівэрсытэцкіх студыях ды цяперашняй навуковай працы. Доктар Зубкоўскі, адкуль вы самі з дому?”
(Кіпель: ) “Сам я зь Менску, з Камароўкі”.
(Запруднік: ) “Ці вы даўно зь Беларусі?”
(Кіпель: ) “Ды ўжо гадоў 13 будзе”.
(Запруднік: ) “Колькі ж вам цяпер гадоў?”
(Кіпель: ) “Вось нядаўна адсьвяткаваў трыццатку”.
(Запруднік: ) “Сярэднюю і вышэйшую асьвету вы здабылі ўжо тут, на эміграцыі?”
(Кіпель: ) “Так. Сярэднюю асьвету я атрымаў у Заходняй Нямеччыне. Я скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгензбурзе. А тады, у 1949 годзе, паехаў у Бэльгію на ўнівэрсытэт”.
(Запруднік: ) “Дзе ж вы студыявалі ў Бэльгіі?”
(Кіпель: ) “На Лювэнскім унівэрсытэце. Між іншага, гэта адзін з найлепшых унівэрсытэтаў Эўропы. І характэрна, што якраз на ім ў мінулым студыявала беларуская моладзь зь Вялікага Княства Літоўскага, з Полацку, з Магілёва, зь Пінску ды шмат іншых гарадоў. Ва ўнівэрсытэцкіх архівах мы знаходзілі вельмі цікавыя весткі пра гэта”.
(Запруднік: ) “І на якім жа факультэце вы былі?”
(Кіпель: ) “Геалёгіі. Я, значыцца, зрабіў кандыдацкую, а пасьля – дактарат аб мінэралах Афрыкі”.
(Запруднік: ) “Ці вас было шмат, беларускіх студэнтаў, у Лювэне?”
(Кіпель: ) “Усяго было каля 60 чалавек”.