Літаратура ў Беларусі сёньня адсунутая на ўзбочыну грамадзкага жыцьця. Нядаўняе пахаваньне Янкі Брыля засьведчыла, што для беларускай улады фактычна не існуе званьня “Народны пісьменьнік”. Новапрызначаны дырэктар акадэмічнага Інстытуту літаратуры ўзяўся з імпэтам выкрываць “шкодныя плыні” ў айчынным прыгожым пісьменстве. Чым жыве літаратура і ці мае яна імунітэт, каб выжыць у сёньняшніх умовах? Пра гэта ды іншае – гутарка Міхася Скоблы з крытыкам, супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Ганнай Кісьліцынай.
(Скобла: ) “Ганна, пятнаццаць гадоў ужо існуе незалежная Рэспубліка Беларусь на палітычнай мапе сьвету. А ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці ў нашым грамадзтве – як у часы Францішка Багушэвіча. На кім, у першую чаргу, ляжыць адказнасьць за гэтае таптаньне на месцы – на палітыках, на народзе, а можа, на пісьменьніках?”
(Кісьліцына: ) “Пытаньне “хто вінаваты?” – вельмі расейскае пытаньне. Мне здаецца, што яно ў корані няправільнае. Беларусам варта часьцей адказваць на другое пытаньне: “Што рабіць?”. І рабіць тут трэба і палітыкам, і народу, і пісьменьнікам. Трэба сказаць, што прамінулыя пятнаццаць гадоў не былі аднароднымі. Я прыгадваю, як моцна адчуваўся нацыянальны вэктар у творах пісьменьнікаў у 1993-1995 гадах. Сёньня, вядома, зразумела, што гэтыя зацяжныя пятнаццаць гадоў трошкі прытушылі праявы нацыянальнай сьвядомасьці ў літаратуры. Але віны пісьменьнікаў тут няма. Я не магу прымусіць нешта рабіць палітыкаў. А вось пісьменьнікаў, як крытык, магу да нечага падштурхнуць. Але тут штурхаць я іх нікуды не зьбіраюся. Таму што ў тых умовах, у якіх пісьменьнікі сёньня існуюць, выяўляць гэтую самую сьвядомасьць ці абуджаць яе стала вельмі складана”.
(Скобла: ) “Вы пішаце пераважна пра новую літаратуру, пра постмадэрн. А працуеце ў кансэрватыўнай установе – Інстытуце літаратуры Акадэміі навук. Адно другому не перашкаджае?”
(Кісьліцына: ) “Ня толькі не перашкаджае, але і дапамагае. Я ўсё ж не ацаніла б сваіх калегаў па Інстытуце як кансэрватараў. Якраз думка літаратуразнаўцаў старой школы, старой загартоўкі для мяне вельмі важная. Больш за тое, у мяне ў Інстытуце ёсьць чалавек, якога я вельмі люблю, паважаю і на якога арыентуюся. Яго завуць Лявон Гаранін, ён прайшоў праз вайну, праз сталінскія лягеры. І вось растлумачыць яму, каб ён зразумеў, – для мяне самае важнае. Бо я ўсьведамляю, што мае чытачы – выкладчыкі ВНУ, студэнты, школьныя настаўнікі – яны ўсё ж такі ня маюць спэцыяльнай падрыхтоўкі. Таму гаварыць я павінна ясна, аргумэнтавана і дакладна, каб было зразумела ўсім. Бываюць, праўда, і сьмешныя выпадкі. Аднойчы я рабіла ў Інстытуце паведамленьне й выкарыстала словазлучэньне “пакаленьне next”. Дык мне зрабілі заўвагу: чаму ў мяне няма тлумачэньня гэтага тэрміну? Але гэтае слова вядомае нам нават з рэклямы! Таму ў сваёй новай кнізе “Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы” я старалася пісаць як мага больш даходліва”.
(Скобла: ) “У вашым “старым” Інстытуце (сёлета яму споўнілася 75 гадоў) нядаўна зьявіўся новы дырэктар Валеры Максімовіч. У адным зь інтэрвію ён заявіў, што будзе змагацца з постмадэрнізмам, бо гэта – нездаровая плынь у літаратуры. Калі постмадэрнізм закрыюць дэкрэтам, што вы будзеце дасьледаваць?”
(Кісьліцына: ) “У мяне ўражаньне, што дэкрэтам могуць закрыць усю беларускую літаратуру. Прачнемся мы з вамі заўтра – а літаратуру закрылі. І не толькі з-за постмадэрнізму, ён не адзінае, з-за чаго нашу літаратуру камусьці хочацца закрыць… Я ў Інстытуце літаратуры працую амаль сямнаццаць гадоў. І што б я ні ўзялася дасьледаваць, кожнага разу гэта асуджалася як бездухоўнасьць ці тупіковы шлях беларускай літаратуры. Напрыклад, яшчэ асьпіранткай я абрала сваёй тэмай творчасьць Алеся Разанава. І мне сказалі: “Ну хто такі Алесь Разанаў? Выдаў нейкіх пяць тоненькіх кніжак…”. Сёньня, здаецца, для ўсіх відавочна: Алесь Разанаў – клясык беларускай літаратуры. Наступная мая кніга была прысьвечаная лірычнай мініятуры – на прыкладзе творчасьці Янкі Брыля, Леаніда Галубовіча, таго ж Разанава. І мне зноў давялося выслухаць папрокі: “Ты што, ухваляеш эсэізм? Гэта – тупіковы шлях для літаратуры”. І, мушу сказаць, мне было складана выдаваць кнігі па згаданых тэмах. Таму і ў сёньняшняй сытуацыі я бачу паўтарэньне ранейшых казусаў. Калі сёньня мне гавораць пра шкоднасьць постмадэрнізму, я ведаю, што праз чатыры-пяць гадоў гэтая плынь стане “мэйстрымам” ня толькі ў літаратуры, але і ў літаратуразнаўстве. Хоць я і не лічу постмадэрнізм вянцом творчай думкі. Што гавораць пра постмадэрнізм самі ягоныя стваральнікі? Расейскі пісьменьнік Кабакаў напісаў: “Пост-мадэрнізм – гэта адмова верыць у вялікае Слова”. А другі клясык постмадэрнізму, Фрыдэрык Джэймісон, сказаў: “Постмадэрнізм, магчыма, – гэта адлюстраваньне культурнай мутацыі, дзе ўсё, што раней клеймавалася як масавая культура, цяпер уваходзіць у межы ўзбагачэньня культурнай сфэры”.
Якія прэтэнзіі ў дырэктара літаратуры Максімовіча да постмадэрнізму? Ды такія ж, як і ва ўсіх чытачоў. Усе нашы чытачы стаміліся ад той татальнай іроніі, якая паўсюль прысутнічае ў постмадэрнісцкіх творах. Гэтае падхіхікваньне, гэтая актуалізацыя мінулага – яны ўсё ж не зусім натуральныя. Арыентавацца ўсё ж нам трэба на будучыню. Дасьледчыца Крысьцін Брукроўз яшчэ дваццаць гадоў таму вызначыла, чаму чытач ня любіць постмадэрнісцкага раману. Тут некалькі праблемаў. Рэч у тым, што сучасны чытач ня бачыць у постмадэрнісцкім рамане сябе. Постмадэрністы сьвядома пазьбягаюць усяго гераічнага. І вось гэтая немагчымасьць ідэнтыфікаваць сябе з героем раману і служыць падставай для нелюбові.
Другая праблема. Постмадэрністы імкнуцца стварыць вобраз сучаснасьці, а не сучасьніка. Яны факусуюцца на паказе некалькіх партрэтаў, будуюць далёкія вобразы. А чалавек шукае ў творы адказы на канкрэтныя пытаньні. Асабліва ў час пераменаў. Іншая справа – абараняць нейкую літаратурную плынь ці не абараняць? Да змаганьня з постмадэрнізмам у беларускай сытуацыі падыходзіць такі вобраз: цягнік прайшоў, а нехта кладзецца на рэйкі і крычыць: “Не пушчу!”. Позна”.
(Скобла: ) “Сёньня ўвесь літаратурны сьвет літаральна віруе вакол заявы Гюнтэра Граса пра ягоную службу ў войсках СС. Радыкалы нават прапаноўваюць адабраць у яго Нобэлеўскую прэмію. Уявім, што вам і толькі вам належыць канчатковы вэрдыкт у гэтай справе. Такім чынам, Гюнтэр Грас варты…”
(Кісьліцына: ) “…Павагі. Як толькі я прызнаю Гюнтэра Граса вінаватым, мне трэба будзе прызнаць вінаватай і сябе – у падтрымцы савецкага ладу. Бо я была і ў піянэрах, і ў камсамольцах. Дзякуй Богу, што гэта скончылася. А калі б ня скончылася, дзе б я сёньня была? Вядома, можна зрабіць скідкі на юны ўзрост Граса. Але мне здаецца, што ягоная праблема значна больш шырэйшая. Вельмі складаны быў час... Чаму нямецкая нацыя з такой магутнай культурай, з такой трывалай філязофскай спадчынай раптам прыйшла да нацыянал-сацыялізму?
Гады два таму ў Гомелі прайшла навуковая канфэрэнцыя “Вайна ў славянскім сьвеце”. І адзін зь яе ўдзельнікаў немец Іяхім Фэст выступіў з паведамленьнем “Катастрофа ці лёгіка нямецкага шляху?”. Фэст паспрабаваў адказаць на пытаньне: чаму людзі, якія мелі добрую адукацыю, жылі ў цывілізаванай краіне, дазволілі сябе падчапіць на гэтую блешню нацыянал-сацыялізму? Паводле Фэста, адзін з адказаў на гэтае пытаньне – сыстэма каштоўнасьцяў, якая была навязаная нямецкай моладзі праз СС. Як вядома, там быў цэлы кодэкс каштоўнасьцяў, якія прапаведваліся для сяброў гэтага ордэну, якія знаходзілі пэўнае рамантычнае захапленьне ў фэстах, што праводзіліся нацыстамі, у начных факельных шэсьцях і г.д. У тым кодэксе мела месца і вернасьць радзіме, і адданасьць, і цьвёрдасьць перакананьняў, і паслухмянасьць. А перш за ўсё вымагалася жорсткасьць да саміх сябе, што таксама падкупляла. І вось гэтая жорсткасьць да сябе, яна пэўным чынам апраўдвала жорсткасьць да іншых. Зразумела, што ўсе гэтыя ўстаноўкі былі спэкулятыўнымі. Але калі ты малады чалавек, ва ўсім гэтым цяжка разабрацца. Мне здаецца, што Гюнтэр Грас якраз-такі здолеў ва ўсім гэтым разабрацца, хоць і ў сталым веку. Таму ягоныя прызнаньні ў ранейшых памылках трэба прыняць. Нам усім трэба ўмець прызнаваць свае памылкі, каб мець мажлівасьць іх выпраўляць”.
(Скобла: ) “Дык прызнаньне Граса – акт пакаяньня, ці замаскаваны піяр-ход?”
(Кісьліцына: ) “Не, усё ж такі акт пакаяньня. Хоць, сапраўды, сёньня прызнаньні ў непрыгожых учынках часам выкарыстоўваюцца ў якасьці піяру. І я бачу шматлікія гэтаму пацьверджаньні. Людзі публічна распранаюцца ў прамым і пераносных сэнсах, эксгібыцыянізм – адзін з самых распаўсюджаных піяр-ходаў. Аднак, усё напісанае Гюнтэрам Грасам гаворыць за тое, што ён – чалавек шчыры, чалавек высокай культуры і маральнасьці. Давайце ўсё ж вызначаць людзей па тым, што яны зрабілі цягам усяго жыцьця”.
(Скобла: ) “Існуе меркаваньне, што чым больш грэшны чалавек, тым лепшы зь яго пісьменьнік. Маўляў, ведае жыцьцё непрыхарошаным, ва ўсіх праявах... Вы згодныя з гэтым?”
(Кісьліцына: ) “Гэта ідзе з хрысьціянства. Чалавек, які грашыў і прыняў пакаяньне за свой грэх, ён больш прыймальны для царквы, чым той, які ня ведае, пра што гаворыць на споведзі. Чалавек павінен жыць нармальным жыцьцём. Жыцьцё ў скіце, у рэзэрвацыі, яно не гаворыць пра чысьціню чалавечых помыслаў. Я за тых, хто пакаяўся, а не за тых, хто ня зьведаў, за што каяцца”.
(Скобла: ) “Вы нарадзіліся і гадаваліся ў літаратурнай сям’і. Закончылі філфак БДУ. А значыць, літаратуру ад самых старажытных часоў ведаеце добра. І раптам заяўляеце пра “недасьпеласьць” айчыннага прыгожага пісьменства. Гэта што, правакацыя?”
(Кісьліцына: ) “Калі я гаварыла пра недасьпеласьць літаратуры, я, крый Божа, ня мела на ўвазе маларазьвітасьць. Я мела на ўвазе недасьпеласьць як чысты аркуш. Тут можна было б спаслацца на Шпэнглера, на ягоны “Заход Эўропы”. Калі ў Эўропе сёньня назіраецца перанасычанасьць літаратурай, здабыткамі цывілізацыі, то ў нас – безьліч нішаў. Недасьпеласьць у маім уяўленьні – гэта фіксаваньне тых лякунаў, якія ў найбліжэйшы час будуць запоўненыя. У нас толькі-толькі пачаў разьвівацца дызайн, пэрформанс. Колькі гадоў таму мне і ў галаву не магло прыйсьці, што ў нас зьявіцца флэш-моб, мы тады й слова такога ня ведалі. А сёньня флэш-моб ня толькі зьявіўся, але й стаў складнікам палітычнага жыцьця краіны. І цяпер флэш-мобы праводзяцца ў Барысаве, у Наваполацку… Гэтае слова цяпер ведае кожны пэтэвушнік. Таму магу з пэўнасьцю сказаць, што мая ідэя недасьпеласьці як чыстага аркуша спрацавала”.
(Скобла: ) “Зьяўляюцца пэрформансы і флэш-мобы, а чытачоў літаратуры ня большае. Што зрабіць, каб іх колькасьць хоць бы не зьмяншалася?”
(Кісьліцына: ) “Пытаньне гэтае даўно абмяркоўваецца і дыскутуецца. Што толькі ні прапаноўвалася! І дэтэктывы пісаць па-беларуску, і эратычную літаратуру, і містыку, якія так прывабліваюць сярэднестатыстычнага чытача. І ў выніку ўсё гэта сёньня ў нас ёсьць. Але пакуль нашага пісьменьніка ня будзе паказваць Беларускае тэлебачаньне, нічога істотна мы ня зьменім. Трэба памятаць, што пісьменьнікі – інтравэрты, яны павінны жыць творчасьцю, яны не павінны клапаціцца ні пра наклады, ні пра аздабленьне кніг, ні пра іх распаўсюд. Усім гэтым сёньня вымушана займаюцца нашы пісьменьнікі. Таму як толькі дзяржава павернецца тварам да беларускай літаратуры, праблема яе папулярызацыі вырашыцца вельмі проста”.
(Скобла: ) “Добра, давайце пра дзяржаву. Я прачытаў усе вашы кнігі. Сярод праблемаў беларускай літаратуры вы называеце яе бязадраснасьць, яе недасьпеласьць, яе недастатковую фэмінізацыю… Але нідзе не гаворыце пра тое, што беларуская літаратура (як і беларуская мова, як і беларуская культура цалкам) стала закладніцай дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на русыфікацыю. Вы гэтага ня хочаце бачыць, ці сапраўды ня лічыце гэта праблемай?”
(Кісьліцына: ) “Можна ж перавярнуць вашае пытаньне. Паглядзіце на гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя. Як яна зьвязаная з тымі пэрыядамі, калі абуджалася нацыянальная ідэя! Напрыклад, 1905 год, выйшаў “паслабляльны” царскі ўказ 1905 году. І адразу зьявіліся імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, аднавілася “Наша Ніва”. Рэвалюцыя 1917 году, трошачкі больш нацыянальнай свабоды і – росквіт літаратуры, зьяўляюцца “Маладняк”, “Узвышша”… 1990 год, наданьне Беларусі незалежнасьці. І зноў росквіт літаратуры. Таму мы з калегамі з Інстытуту літаратуры не гаворым, якая шкодная русыфікацыя. Мы гаворым пра тое, як беларусізацыя плённа адбіваецца на нацыянальнай культуры”.
(Скобла: ) “Паводле яшчэ савецкай традыцыі пяро прыраўноўвалі да штыха. Падобна на тое, што й сучасныя літаратары лічаць сваё слова зброяй. “Як кулямёт, зараджана мая друкарка”, – піша Алесь Аркуш, лідэр Таварыства вольных літаратараў. Але ж з дзоту ці бойніцы танка зона агляду абмежаваная”.
(Кісьліцына: ) “Так, яна абмежаваная. З другога боку, і ваяўнічасьць часам ня шкодзіць. Скажам, у маладосьці Алесь Разанаў акурат і змагаўся супраць русіфікацыі ў БДУ. І ваяўнічасьць нешта абудзіла ў ім, у ягоным таленце. А потым Разанаў стаў мысьляром, думаньнікам, і ваяўнічасьць ягоная зьнікла. Я згодная, што ў ваяўнічасьці нічога добрага няма, і будзе добра, калі мы ад яе пазбавімся. Але ведаеце, цяжка гаварыць пра прыгажосьць прыроды, калі табе адсякаюць рукі-ногі… Сёньня беларуская літаратура сыходзіць крывёю. Як існаваць у такіх умовах пісьменьніку? Ну, ня ўлёткі ж яму раздаваць на вуліцах! Зразумела, рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, пісьменьнік ня можа. Калі ў нас будзе 30 літаратурных часопісаў і 40 газэтаў, пісьменьнік перастане быць ваяўнічым. Я – прыхільніца чыстай красы, эстэтка, але ў мяне рука не падымецца папракаць пісьменьнікаў за публіцыстычнасьць, за ваяўнічасьць”.
(Скобла: ) “Крытык – прафэсія прадажная”, – прызналіся вы ў адным з артыкулаў. Ці азначае гэта, што за добры ганарар вы гатовыя напісаць манаграфію пра “паэзію” Васіля Быкава ці пра тое, як Францішак Скарына “натхняўся” пецярбурскімі краявідамі?”
(Кісьліцына: ) “Выказваньне наконт прадажнасьці – іранічнае. За што купляецца беларускі крытык? За кубачак кавы, за добрае слова... А калі сур’ёзна, то сёньня беларускай уладзе нікога ня трэба купляць. У нас назапасілася такая колькасьць крыўдаў, што нас ня трэба падштурхоўваць, мы здамо адзін аднаго абсалютна добраахвотна. А цяпер што датычыць асабіста мяне. Тое, што я стала пісаць усяго па тры артыкулы на год, сьведчыць: купіць мяне ня так проста”.