Івонка Сурвіла жыве ў сталіцы Канады Атаве. Разам з мужам Янкам Сурвілам яны пераехалі за акіян з Гішпаніі, дзе ў 1958–65 гадох працавалі ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага нацыянальнага радыё. Абое яны нарадзіліся ў Беларусі, але сталелі на чужыне, куды выехалі разам з бацькамі ў плыні паваеннай эміграцыі.
Радзіма спадарыні Івонкі – Стоўбцы, коласаўскі край, успаміны пра які амаль не захаваліся ў памяці. Калі дзяўчынцы было ўсяго тры гады, выбухнула другая ўсясьветная вайна: яна бязьлітасна перамяніла лёс іхнай сям’і і выгнала іх на чужыну. Але Бацькаўшчыну яны захавалі ў сваіх сэрцах праз усё жыцьцё.
Бацька Івонкі Сурвілы Ўладзімер Шыманец быў сьвядомым беларусам, на эміграцыі яго ведалі як актыўнага беларускага дзеяча ў Францыі, вядомага мастака. У беларускім жыцьці на выгнаньні актыўны удзел бралі і ягоныя дзеці – сын Лявон і дачка Івонка.
Івонка Сурвіла бярэ ўдзел у нашай сёньняшняй перадачы.
(Карэспандэнтка: ) “Спадарыня Івонка, я тут апавяла пра Вашага бацьку, а ці ведаеце Вы глыбей карані Вашага роду?”
(Сурвіла: ) “Фактычна я ведаю толькі пра татаву сям’ю ад часу паўстаньня Кастуся Каліноўскага, ня ведаю, ці мой прадзед удзельнічаў у паўстаньні. Але ён стаў вясковым адвакатам і бараніў сваіх людзей – аднавяскоўцаў. Ён быў звычайным селянінам і быў здольны абараніць вяскоўцаў: абсалютна ўва ўсіх судох выйграваў. Потым войтам быў, вёска яго выбрала.
Што да майго дзеда, то ён быў вельмі вольным чалавекам і, магчыма, праз гэта загінуў. У 1949 годзе яго хацелі прымусіць некуды весьці нейкіх п’яных камуністаў, і ён сказаў, што гэтага ня зробіць. Таксама пры паляках яму пачалі гаварыць, каб не выпісваў беларускіх газэт. Тады ён сказаў, што калі ім не падабаецца, то няхай зачыняць газэты, а пакуль газэты існуюць, ён будзе іх выпісваць.
Яго ў 1949 годзе арыштавалі, і ён памёр па дарозе ў Сібір. А мой тата ўсё жыцьцё быў вельмі актыўны чалавек, страшэнна любіў беларускую мову, беларускую гісторыю. Ён быў інжынэрам, але хацеў быць мастаком. Аднак бацькі паслалі яго вучыцца ў тэхнічную школу ў Вільню, сказаўшы, што з мастацтва ён не пражыве. Ён усё жыцьцё марыў пра мастацтва”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы ўзялі мастацкі талент ад бацькі... Якое месца ў Вашым жыцьці займае мастацтва?”
(Сурвіла: ) “Вялізарнае месца займае. У мяне тая самая доля, што і ў майго бацькі. Я спачатку вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы, але перарвала гэтую навуку, каб пайсьці ў Сарбону вывучаць мовы, бо зразумела, што я як бедная эмігрантка не змагу выжыць з мастацтва. Пайшла вучыць мовы, каб такім спосабам быць здольнаю зарабіць сабе на хлеб. Думала: будзе на хлеб, а тады змагу і маляваць. Я ўсё жыцьцё малявала, удзельнічала недзе ў 40 выстаўках”.
(Карэспандэнтка: ) “І не шкадуеце, што не пайшлі толькі ў мастацтва?”
(Сурвіла: ) “Шкадую страшэнна, але думаю, што, калі б я гэта зрабіла, я нічога іншага не магла б зрабіць у жыцьці”.
Спадарыня Івонка выбрала іншы шлях, на які была скіраваная ад самага дзяцінства, – шлях служэньня беларускай справе, свайму народу.
Вядомы беларускі дзяяч у Амэрыцы Янка Запруднік успамінае, як некалі яго ўразіў патрыятызм 14-гадовай Івонкі падчас іх першага знаёмства.
(Запруднік: ) “Я меў нагоду першы раз зь імі пазнаёміцца ўлетку 1950 году, калі мы, лювэнскія студэнты, праяжджалі праз Парыж і затрымаліся ў сям’і Шыманцоў.
Івонка, ёй тады было недзе 14 гадоў, упісалася ў наш скаўцкі альбом. Я вазіў з сабою такую кнігу і прасіў – каго толькі сустракаў, асабліва дзеячоў беларускіх – нешта напісаць там для беларускай моладзі. І вось Івонка, намаляваўшы ружу, напісала на ёй (дарэчы, малюнак выразна паказваў яе мастацкі талент): “Хай заўсёды ў вашых летуценьнях будзе кветкай Беларусь”. Так што гэты ейны патрыятызм выявіўся ўжо ў маладым веку – як вынік сямейнай атмасфэры, сямейнага ўзгадаваньня”.
Клопат пра беларускія справы быў прычынаю ад’езду на працу ў Гішпанію, дзе адчынілася беларускае радыё. Івонка і Янка Сурвілы сем гадоў рабілі ў Гішпаніі беларускія перадачы. Калі фінансаваньне рэдакцыі спынілася, яны вырашылі ехаць у Канаду, дзе было лягчэй здабыць працу.
Янка меў адукацыю эканаміста, а Івонка зарабляла на жыцьцё працаю ў дзяржаўных установах, працавала ў перакладчыцкай службе фэдэральнага ўраду Канады. Але адначасна з гэтаю працаю яны не перапынялі дзейнасьці на беларускай ніве і шмат зрабілі дзеля таго, каб у заходнім сьвеце ведалі пра Беларусь.
(Сурвіла: ) “Вельмі моцна хавалася існаваньне Беларусі савецкімі ўладамі, пра Беларусь ніхто ня ведаў на Захадзе, і мы тут узялі на сябе задачу паставіць Беларусь на мапу сьвету. Нават выставы, у якіх я брала удзел, фактычна рабіла дзеля гэтага, каб там было сказана, што Івонка Сурвіла нарадзілася ў Беларусі”.
(Карэспандэнтка: ) “Даводзілася Вам калі-небудзь выбіраць між уласным інтарэсам і беларускай справаю?
(Сурвіла: ) “Так, магу падаць прыклад. Калі мы закладалі канадзкі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, тады я мела пэрспэктывы атрымаць вышэйшую пазыцыю на працы. Калі мы даведаліся пра сапраўдныя памеры чарнобыльскай бяды, дык я пайшла і сказала, каб выключылі маё прозьвішча з кандыдатаў на новую пасаду, бо да мяне дайшла вестка пра бяду ў Беларусі і я зьбіраюся працаваць дзеля дапамогі свайму народу.
Мы стварылі наш фонд, восем гадоў я была старшынёю, і мы прывезьлі за гэты час тысячы беларускіх дзяцей на аздараўленьне ў Канаду”.
Янкі Сурвілы ня стала ў 1997 годзе. Спадарыня Івонка ўспамінае, як праз тры месяцы пасьля сьмерці мужа, у жніўні, яна ехала ў Нью-Ёрк на сэсію Рады БНР, дзе павінны былі абіраць новага старшыню.
(Сурвіла: ) “Я ехала туды ў вялікім смутку, ехала, каб паглядзець, каб удзельнічаць у выбарах. Мне нават у галаву не прыйшла думка, што нехта будзе прапаноўваць на старшыню мяне. Для мяне заўсёды была вельмі важная Рада БНР, беларускае жыцьцё, будучыня нашага народу. Тады ўжо Лукашэнка панаваў у Беларусі, было ясна, што роля Рады станецца вельмі важнай.
Так выйшла, што мяне абралі. Я адчувала вялікі гонар і ўдзячнасьць за тое, што буду магчы яшчэ больш эфэктыўна працаваць для Беларусі. І я адразу ўзялася за працу. У 2002 годзе мяне пераабралі”.
Янка Запруднік доўгія гады зьяўляецца сябрам Рады БНР. Ён лічыць, што сябры Рады не памыліліся, абраўшы Івонку Сурвілу на гэтую адказную пасаду.
(Запруднік: ) “Як арганізатар Івонка мае здольнасьці і дынамізм. Яна актыўна кантактуе з канадзкім урадам, з урадамі іншых заходніх краінаў і міжнароднымі арганізацыямі.
Мушу сказаць, што пасьля старшыні Рады Міколы Абрамчыка, на маю думку, спадарыня Івонка, бадай, найбольш дынамічная і дамаглася найбольшых вынікаў. Яна добры арганізатар, у яе вялікая энэргія і дысцыпліна, што вельмі важна для арганізацыі, якая складаецца з раскіданых па сьвеце людзей. Так што Івонка – выдатная старшыня Рады БНР, і гэтак яна будзе запісаная ў гісторыю”.
Падобную думку выказвае і Генадзь Бураўкін, які асабіста пазнаёміўся з Івонкаю Сурвілай падчас сваёй працы ў Нью-Ёрку ў беларускім прадстаўніцтве ў ААН.
(Бураўкін: ) “Мне давялося разам зь ёю ўдзельнічаць у некаторых афіцыйных сустрэчах зь дзяржаўнымі дзеячамі іншых краінаў. І тады я з радасьцю і з гонарам пабачыў, як годна яна трымалася падчас афіцыйных перамоваў, афіцыйных сустрэч, якая пры гэтым яна была разумная, адукаваная і ў той жа час прынцыповая, калі гаворка ішла пра лёс Беларусі. Тое, што яна цяпер кіруе Радаю БНР, я думаю, гэта вельмі добра, бо нам, мужчынам, калі займаем пасады ў палітыцы, не хапае той дабрыні, ласкавасьці, якая ёсьць у жанчын і якая ў поўнай меры ёсьць у шаноўнай спадарыні Івонкі. Яна цяпер гэта ўсё прынесла ў палітыку, у работу гэтай аўтарытэтнай арганізацыі. Гэта вельмі добра. Я хачу парадавацца, што ў яе цяпер юбілейныя дні, што Бог даў ёй столькі гадоў жыцьця, якое яна аддае Беларусі, гэта столькі гадоў жыцьця на аўтар нашай Бацькаўшчыны. Спадзяюся, што так будзе і далей, што гэта будзе працягвацца яшчэ доўга і доўга. Так што сьвята мілай, шаноўнай спадарыні Івонкі – гэта і наша сьвята”.
Віншуе са сьвятам Івонку Сурвілу і Зянон Пазьняк.
(Пазьняк: ) “Я зычу ёй здароўя і самага дарагога – каб мы як найхутчэй мелі нашу Бацькаўшчыну вольнай і незалежнай, і галоўнае, каб Беларусь была беларускай, каб быў у нас беларускі нацыянальны ўрад, які задбае пра беларускі народ, пра нашу культуру і мову, каб быў у нас законны беларускі прэзыдэнт, які рабіў бы гонар беларускай нацыі і падымаў бы яе ў вачах сьвету.
Рада БНР – гэта захавальніца ідэалаў беларускай незалежнасьці, дзяржаўнасьці і свабоды. Гэта той агонь, які павінен гарэць, каб асьвятляць шлях усім беларусам.
Рада БНР цяпер практычна ня ўдзельнічае ў рэальнай палітыцы, але яна ёсьць, прысутнічае як ідэйны вобраз дзяржаўнай Беларусі. У гэтай сувязі ад сяброў Рады і найперш ад яе кіраўніка самая галоўная якасьць, якая патрабуецца, – патрыятызм і вернасьць Беларусі. Ідэалы 25 сакавіка – воля, гонар, дзяржава, беларуская мова, незалежнасьць і свабода – гэта сьвятое. Калі 9 гадоў таму выбіралі новага старшыню Рады БНР, то кіраваліся якраз гэтымі прынцыпамі. Беларускасьць Івонкі Сурвілы, патрыятызм і адданасьць Беларусі – гэта тыя якасьці, якія сталі сэнсам жыцьця для цэлага пакаленьня беларусаў з пасьляваеннай эміграцыі. Зычу Івонцы, каб хутчэй вярнулася і была Беларусь, пра якую марылі і за якую змагаліся беларусы пад нашай “Пагоняю”, пад нашым сьветлым бел-чырвона-белым сьцягам”.
Паэтычнае прывітаньне Івонцы Сурвіле падрыхтаваў Сяржук Сокалаў-Воюш.
Няпросты шлях да мэты простай, За Беларусь, шляхі сьвятыя. Ваш лёс змагарніцкага хросту І побач з Вамі мы – цьвярдыя. І разам з Вамі сьмела й годна Ажыцьцяўляем запаветы Сваёй Рэспублікі Народнай Як самай найвышэйшай мэты. І вечнасьць зьзяе чыста, востра І сьвецяць далі залатыя, Бо ў змагароў няма ўзросту.
Івонка Сурвіла кажа, што ёй дапамагае працаваць пачуцьцё адказнасьці перад тымі дзеячамі беларускага руху на чужыне, якія ўтрымлівалі Раду і ідэалы БНР на працягу дзесяцігодзьдзяў на эміграцыі.
(Сурвіла: ) “Мой муж Янка ўсё жыцьцё працаваў для Беларусі, жыў Беларусьсю. Перад сьмерцю ён сказаў мне (быў таксама доктар Рагуля і Мікола Ганько), ён сказаў нам: “Не дапусьцеце заняпаду. Найбольшы скарб беларускага народу ёсьць Рада БНР”. І гэта для мяне такі запавет, я мушу прадаўжаць гэтую працу так доўга, пакуль Беларусь ня станецца зноў вольнаю і незалежнаю”.
(Карэспандэнтка: ) “Як за гэтыя амаль 9 гадоў Вашага старшынёўства ў Радзе зьмянілася Вашае бачаньне, разуменьне дзейнасьці, палітычных задач Рады?”
(Сурвіла: ) “Першая мэта Рады БНР – змагацца за незалежнасьць Беларусі, а цяпер бараніць незалежнасьць. Я думаю, што мы зрабілі вялікі прагрэс у змаганьні за незалежнасьць. Мы зрабілі, але таксама пайшоў наперад беларускі народ.
Я заўсёды памятаю, што ў 1918 годзе мы не ўтрымалі нашай незалежнасьці, якую абвясьціла Рада БНР, бо ня мелі сяброў на чужыне. Тое самае ў 1991 годзе. І цяпер адной з галоўных нашых задачаў зьяўляецца тое, каб дабіцца разуменьня ў сьвеце значэньня Беларусі, здабыць прыяцеляў. Вельмі важна, каб сьвет ведаў пра Беларусь і каб глядзеў з сымпатыяй на беларускі народ і ў выпадку патрэбы быў гатовы дапамагчы. Гэтак цяпер адбываецца. Тое, што адбылося апошнім часам, гэтыя падзеі ў Менску і ў сьвеце – найлепшы падарунак, які я магла атрымаць на мае ўгодкі.
Пасьля гэтых несапраўдных выбараў нашыя людзі нарэшце адважыліся выйсьці і сказаць: “Хопіць”. Бясконца ўдзячная за гэта ўсім тым, якія выйшлі на плошчу, якія пазбыліся страху. Да якой ступені нарадзілася новая Беларусь, новая маладая Беларусь! І гэта для мяне вялікі падарунак. Другім падарункам ёсьць наяўнасьць у сьвеце сымпатыі да Беларусі. Нарэшце сьвет зацікавіўся тым, што робіцца ў Беларусі. Пра гэта сьведчыць прэса, пра гэта сьведчаць усе інтэрвію, якія я мусіла даваць апошнім часам пра Беларусь.
Я лічу, што адбылася вялікая рэвалюцыя ў Беларусі, рэвалюцыя ў галовах і сэрцах людзей, якая пазбавіла наш народ ад страху, нарадзіла любоў да свайго. І гэта для мяне тое, чаго я найбольш жадала”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы рэалізаваліся ня толькі як грамадзкая дзяячка, палітык, мастачка, але і як жанчына, маці?”
(Сурвіла: ) “Я маю дзьве дачкі: Ганну-Прадславу і Марыю-Паўлінку. Мушу сказаць, што вельмі імі ганаруся. Абедзьве закончылі навуку. Паўлінка – прафэсар унівэрсытэту, доктар навук, спэцыялізуецца ў беларускай музыцы, напісала кнігу. Цяпер яна таксама і старшыня Асацыяцыі беларусістаў у Амэрыцы. Ганна жыве ў Францыі, таксама цікавіцца ўсім беларускім, хаця працуе ў іншай галіне, у галіне мэнэджмэнту, зьяўляецца кансультантам у вялікай фірме.
Я маю пяцярых цудоўных унукаў. Так што маю надзею, што ёсьць каму працягваць змаганьне. Але, я спадзяюся, яны ўжо будуць магчы паехаць у вольную незалежную Беларусь, што ім ужо ня трэба будзе змагацца за гэта”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці хацелі б нешта зьмяніць у сваім жыцьці?”
(Сурвіла: ) “Лічу, што зрабіла ўсё магчымае. Ня толькі я, мы заўсёды працавалі з мужам і рабілі ўсё, што было магчыма зрабіць на чужыне. Для нас было шмат важней памагаць беларускай справе, працаваць дзеля беларускай справы, шмат важней, як усё іншае. Думаю, што інакш я жыць не магла б. Адзінае, што хачу, – гэта дажыць да часу, калі пабачу Беларусь вольнаю і незалежнаю”.
(Карэспандэнтка: ) “Як Вы сёньня як дзейная старшыня Рады, гледзіце на будучыню Беларусі ў кантэксьце апошніх падзеяў?”
(Сурвіла: ) “Я гляджу на будучыню зь вялікай вераю і надзеяй. Я думаю, што пачнецца рух салідарнасьці ў Беларусі, гэта значыць рух, падобны да таго, які выратаваў Польшчу.
Гэтым апошнім часам беларусы ў Беларусі і на чужыне сапраўды пасьпяхова папрацавалі на дапамогу Беларусі. Я думаю, што дух свабоды, аб якім гаварыў Мілінкевіч, сапраўды будзе пашырацца, і прыйдзе час, калі ён пераможа. Я ў гэта моцна веру.
Аднак цяпер я хацела б скарыстаць нагоду і зьвярнуцца да некаторых вельмі важных групаў беларускага народу, ад якіх вельмі шмат залежыць.
Найперш хачу зьвярнуцца да старэйшых людзей, тых, хто верыць прапагандзе. Ведаю, што беларусы ляяльны народ, таксама ведаю, што асабліва старэйшым цяжка прызнацца сабе, што чалавек усё жыцьцё верыў у тое, што аказалася хлусьнёю. Прашу вас прыслухацца да таго, што кажуць тыя, хто сапраўды любіць Беларусь і жадае ёй дабра. Паслухайце вашых сыноў і дачок, якія пасьпелі пабачыць, як жывуць людзі ў іншых краінах, тых, хто гатовы бараніць свой край, і тых, каму жыць у будучыні. Ня верце прапагандзе, шукайце праўды!
Хачу зьвярнуцца таксама да нашых настаўнікаў, якія выхоўваюць новае пакаленьне. Думаю, што вам ня трэба даказваць, дзе дабро, а дзе зло. Ня бойцеся казаць праўду! Паважайце беларускую мову, беларускую культуру, апавядайце вашым вучням пра слаўную гісторыю нашага народу. Мы маем столькі сваіх герояў, і трэба, каб імі ганарыліся нашы дзеці, а не Іванам Грозным і Мураўёвым, якія нішчылі наш народ. Талстой і Пушкін – цудоўныя таленты, але ў нас ёсьць Якуб Колас, Караткевіч, Быкаў, Ларыса Геніюш, Барадулін, Натальля Арсеньнева і сотні іншых. Не адракайцеся ад свайго!
Я так моцна люблю ўсё беларускае, таму што маім найлепшым настаўнікам быў мой тата, які перадаў мне сваю любоў да роднага слова, да нашай культуры, да нашай слаўнай спадчыны. Я заўсёды ведала, хто я ёсьць. Каб зрабіць з нашых дзетак вартасных людзей, трэба іх навучыць чуцца беларусамі, ганарыцца сваім народам і сваёй спадчынаю. Ваш абавязак перад сваім народам, дарагія настаўнікі Беларусі, – перадаць беларускім дзеткам любоў да сваёй зямлі і да свайго народу.
І ў канцы хачу зьвярнуцца да беларускіх жанчынаў. Будучыня Беларусі ў нашых руках, дарагія мае сёстры, нас бальшыня. Кожная з нас жадае лепшай будучыні сваім дзецям і унукам. Ніхто з вас ня хоча, каб вашыя дзеці ішлі ваяваць за інтарэсы чужых краінаў, як гэта было ў мінулым. Калі дапусьціце, каб дайшло да новага саюзу з Расеяю, дзеці вашыя зноў будуць аддаваць жыцьцё не за Бацькаўшчыну, а за чужую імпэрыю.
Дарагія жанчыны, мяркую, што вам ня трэба прыпамінаць, колькі наш народ пацярпеў ад савецкай улады. Прыпомню толькі, як ад вас хавалі праўду пра Чарнобыль.
Марныя пэнсіі, якія вы цяпер атрымліваеце, не апраўдаюць антыбеларускіх задумаў Лукашэнкі. Дамагайцеся новых выбараў, галасуйце за людзей, падтрымлівайце людзей, якія сапраўды жадаюць вам дабра, падтрымлівайце сваіх дзяцей, якія пайшлі на плошчу, каб бараніць вас, каб бараніць сваю будучыню і будучыню беларускага народу.
І нарэшце хачу сказаць, што не магу дачакацца таго моманту, калі Рада БНР зможа перадаць свае паўнамоцтвы дэмакратычнаму ўраду незалежнай і вольнай Беларусі”.