«Аднойчы я пайшоў з жонкай у Рускі тэатар глядзець «Раскіданае гняздо» па-беларуску. Была нейкая выстава ў фае, і я разглядаў яе. Дык вось журналісты з БТ спыталіся ў мяне (па-расейску, дарэчы), ці ня дзівіць мяне, што ў Рускім тэатры «звучит белорусская речь». Я ім кажу: «Мы шмат наеліся эрзацу і наслужыліся панам, на роднай мове агрызацца — адно, што засталося нам».
Мне надта падабалася кніжка «Міколка-паравоз». І хоць я вучыўся ў 42-й, расейскамоўнай школе, але бацька сказаў мне чытаць беларускіх аўтараў выключна па-беларуску.
Паколькі я цікаўлюся гісторыяй Менску, то неяк набыў кніжку з фатаздымкамі Зянона Пазьняка. Калі зьняць зь яе супэрвокладку і разгарнуць, дык атрымліваецца беларускі сьцяг. Прапусьцілі! А я ж тады яшчэ ня ведаў, што гэта за такі беларускі сьцяг. Мяне зацікавіла незвычайнае імя Зянон. Цяпер я ў партыі Зянона Пазьняка.
Праўда, у войску мне прапанавалі ўступіць у камуністычную партыю. Сябар мяне адгаворваў, што, маўляў, і ня вып’еш, і зь дзеўкамі не пагуляеш. Я яму адказаў, што піць не люблю, а дзеўкі на мяне не зьвяртаюць увагі. Але ніякая халера аб мяне ногі ня будзе выціраць.
На юбілеі Радыё Свабода 10 гадоў таму я падышоў да Аляксандра Лукашука зь яго першай кнігай, і ён пакінуў мне аўтограф.
А ў 1996 годзе я прыйшоў да помніка Багдановічу зь бел-чырвона-белым сьцягам на спатканьне зь перакладчыцай Верай Рыч. Узяў кнігу Багдановіча і папрасіў на ёй паставіць аўтограф. Я думаў, што яна проста расьпішацца, а яна знайшла «Пагоню» і чатыры радкі напісала там па-ангельску. Так што калі мяне прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі, і там маладыя хлопцы, якія яшчэ не па камэрах, а ў агульным пакоі сядзелі, спыталіся, ці ведаю я «Пагоню», каб разам сьпяваць, — то я ім прапанаваў пасьпяваць і па-ангельску.
Чалавек, які выступае і кажа: хто размаўляе па-беларуску — ні на што ня здатны, таму што, маўляў, вялікія толькі дзьве мовы — расейская і ангельская — на ім крыж.
Можна зрабіць нешта гуртам. Ці атрымаецца — ня ведаю. Ёсьць жаданьне пабачыць зьмены. Але мне ўжо 75 гадоў, таму — ня ведаю, ці пабачу".
Мне надта падабалася кніжка «Міколка-паравоз». І хоць я вучыўся ў 42-й, расейскамоўнай школе, але бацька сказаў мне чытаць беларускіх аўтараў выключна па-беларуску.
Сталкеры Свабоды