Удзельнікі: кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі зь Менску і журналіст, акрэдытаваны пры кіроўных структурах Эўразьвязу, Аляксандар Сіліч.
Валер Карбалевіч: «Сам факт прыезду Мартынава ў Брусэль — гэта ўжо палітычная падзея. Бо раней беларускі бок быў прадстаўлены на такіх форумах на больш нізкім узроўні. На саміце праграмы „Ўсходняе партнэрства“ ў Варшаве мінулым годам Беларусь прадстаўляў беларускі амбасадар у Польшчы. Нядаўна на падобнай нарадзе ў Кішынёве ад Беларусі прысутнічаў намесьнік міністра замежных спраў. Ці азначае візыт беларускага міністра ў Брусэль карэкціроўку ў заходняй палітыцы афіцыйнага Менску?»
Аляксандар Класкоўскі: «Сапраўды, на тле напружаных адносін Беларусі з ЭЗ сам візыт у Брусэль Мартынава стаў маленькай сэнсацыяй. Калі ўзгадваць саміт праграмы «Ўсходняе партнэрства» ў Варшаве мінулым годам, дык там была іншая інтрыга. Паводле рангу туды мусілі запрасіць Лукашэнку. Але была напружаная фаза стасункаў, і Лукашэнку запрасіць не маглі. Запрасілі Мартынава, узьнік канфлікт. У адказ на, як палічыў Менск, непавагу да Лукашэнкі не паехаў і Мартынаў. Беларусь прадстаўляў беларускі амбасадар у Польшчы Гайсёнак, які бразнуў дзьвярыма, сышоў, быў скандал.
На цяперашняй нарадзе сам фармат мерапрыемства вымагаў прысутнасьці Мартынава. Да таго ж вострая фаза супрацьстаяньня Менску з Брусэлем прайшла, зацягнулася рана Плошчы.
Магчыма, тут прысутнічае і расейскі чыньнік. Пасьля візыту ў Менск Мядзьведзева аглядальнікі пісалі, што расейскі мядзьведзь трошкі выпусьціў кіпцюры. Чым больш прэсінгуе Масква, тым больш у Менску адчуваецца патрэба ў заходнім вэктары.
Аляксандар Сіліч: «У Брусэлі візыт Мартынава ня быў успрыняты як важная падзея. Учора ў кулюарах нарады я размаўляў з Маяй Качыянчыч, прэсавай сакратаркай сп-ні Кэтрын Эштан. Яна сказала, што Мартынава запрасілі ў адным шэрагу зь міністрамі замежных спраў краін, якія ўдзельнічаюць ва „Ўсходнім партнэрстве“.
Мне падалося, што Мартынаў застаецца ня вельмі паважанай асобай у Брусэлі. Вось я таксама размаўляў з прэсавым сакратаром эўракамісара Фюле і даведаўся, што ў Мартынава не заплянавана ніякіх афіцыйных сустрэчаў у Брусэлі. Сам сп. Мартынаў адмаўляецца даваць мне камэнтары.
Ня згодзен, што фаза замарожваньня адносін паміж Менскам і Брусэлем прайшла. Адносінам перашкаджае пытаньне палітычных зьняволеных. Пакуль яны ня будуць вызваленыя, ніякага пацяпленьня быць ня можа. Пра гэта ў адзін голас кажуць усе палітыкі ў Брусэлі».
Карбалевіч: «З чым паехаў Мартынаў у Брусэль? Гэта была проста рытуальная паездка, нагадваньне — магчыма, найперш Маскве, — што ў Беларусі ўсё яшчэ існуе заходні вэктар? Ці ён прывёз нейкія прапановы? Афіцыйных сустрэч не было, але, магчыма, былі неафіцыйныя, кулюарныя сустрэчы. Або Мартынаў езьдзіў у Брусэль з пустымі рукамі?»
Класкоўскі: «Вонкава пазыцыі бакоў цьвёрдыя. ЭЗ патрабуе вызваленьня палітвязьняў і адступіць ад гэтай чырвонай лініі ня можа. Менск таксама ня хоча ісьці на саступкі. Але я не выключаю нейкага торгу. Бо атрымаць новыя санкцыі, пра магчымасьць якіх нядаўна гаварыў эўракамісар Фюле, Менску ня надта хочацца».
Сіліч: «Думаю, ЭЗ гатовы да нейкага кампрамісу зь Беларусьсю. Бо зацікаўлены ў партнэры на ўсходзе. Таксама і Менск мог бы вызваліць хоць частку палітвязьняў. І галоўная матывацыя тут — гэта грошы. Менск хацеў бы атрымаць фінансаваньне па розных эўрапейскіх праграмах, атрымаць эўрапейскія інвэстыцыі для беларускіх прадпрыемстваў з боку ЭЗ».
Карбалевіч: «На якой глебе мог бы адбыцца кампраміс? Наколькі ўвогуле для Беларусі важныя цяпер адносіны з ЭЗ на тле вялікіх субсыдыяў з боку Расеі?»
Класкоўскі: «Для кіраўніцтва Беларусі важна, хто можа забясьпечыць датацыі беларускай эканоміцы. Цяпер гэта робіць Крэмль. Таму выбар Менску схіляецца на Ўсход. У гэтым сэнсе ЭЗ ня можа пакласьці на шалі нейкі раўназначны пернік. Бо ў ЭЗ шмат сваіх клопатаў, акрамя Беларусі. Таму ён рэальна не зьбіраецца змагацца за беларускі пляцдарм у пляне геапалітычным.
Але Лукашэнка адчувае ўсю небясьпеку расейскага нахрапу (узгадайма яго палеміку зь Мядзьведзевым наконт продажу „Беларуськалія“), і інстынкт захаваньня ўлады будзе штурхаць яго разблякаваць заходні вэктар. Мы ж ня ведаем усёй напружанасьці ў адносінах з РФ. Таму не выключаю, што нейкі момант інтрыгі ў гэтай брусэльскай місіі Мартынава мог быць».
Сіліч: «Беларускае пытаньне ў эўрапейскай палітыцы падае ў вазе. Яно не на першым пляне ў парадку дня ЭЗ. Пакуль палітвязьні будуць за кратамі, сапраўдны дыялёг немагчымы».
Прыезд Мартынава ў Брусэль — ужо падзея

Мартынава не заплянавана ніякіх афіцыйных сустрэчаў у Брусэлі.
Аляксандар Сіліч: «У Брусэлі візыт Мартынава ня быў успрыняты як важная падзея. Учора ў кулюарах нарады я размаўляў з Маяй Качыянчыч, прэсавай сакратаркай сп-ні Кэтрын Эштан. Яна сказала, што Мартынава запрасілі ў адным шэрагу зь міністрамі замежных спраў краін, якія ўдзельнічаюць ва „Ўсходнім партнэрстве“.
Мне падалося, што Мартынаў застаецца ня вельмі паважанай асобай у Брусэлі. Вось я таксама размаўляў з прэсавым сакратаром эўракамісара Фюле і даведаўся, што ў Мартынава не заплянавана ніякіх афіцыйных сустрэчаў у Брусэлі. Сам сп. Мартынаў адмаўляецца даваць мне камэнтары.
Ня згодзен, што фаза замарожваньня адносін паміж Менскам і Брусэлем прайшла. Адносінам перашкаджае пытаньне палітычных зьняволеных. Пакуль яны ня будуць вызваленыя, ніякага пацяпленьня быць ня можа. Пра гэта ў адзін голас кажуць усе палітыкі ў Брусэлі».
Ці ёсьць у кіраўніцтва Беларусі нейкія новыя прапановы?
Карбалевіч: «З чым паехаў Мартынаў у Брусэль? Гэта была проста рытуальная паездка, нагадваньне — магчыма, найперш Маскве, — што ў Беларусі ўсё яшчэ існуе заходні вэктар? Ці ён прывёз нейкія прапановы? Афіцыйных сустрэч не было, але, магчыма, былі неафіцыйныя, кулюарныя сустрэчы. Або Мартынаў езьдзіў у Брусэль з пустымі рукамі?»
Я не выключаю нейкага торгу. Бо атрымаць новыя санкцыі, пра магчымасьць якіх нядаўна гаварыў эўракамісар Фюле, Менску ня надта хочацца.
Класкоўскі: «Вонкава пазыцыі бакоў цьвёрдыя. ЭЗ патрабуе вызваленьня палітвязьняў і адступіць ад гэтай чырвонай лініі ня можа. Менск таксама ня хоча ісьці на саступкі. Але я не выключаю нейкага торгу. Бо атрымаць новыя санкцыі, пра магчымасьць якіх нядаўна гаварыў эўракамісар Фюле, Менску ня надта хочацца».
Сіліч: «Думаю, ЭЗ гатовы да нейкага кампрамісу зь Беларусьсю. Бо зацікаўлены ў партнэры на ўсходзе. Таксама і Менск мог бы вызваліць хоць частку палітвязьняў. І галоўная матывацыя тут — гэта грошы. Менск хацеў бы атрымаць фінансаваньне па розных эўрапейскіх праграмах, атрымаць эўрапейскія інвэстыцыі для беларускіх прадпрыемстваў з боку ЭЗ».
Ці адносіны з Эўразьвязам важныя для беларускага рэжыму?