Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць філёзаф Валянцін Акудовіч, сацыёляг Аляксей Ластоўскі і культуроляг Юлія Чарняўская.
Прапануем вам поўны тэкст перадачы.
Дракахруст: У сакавіку 2012 году грамадзкая арганізацыя «Будзьма беларусамі!» і лябараторыя сацыялягічных дасьледаваньняў «Новак» правялі сацыялягічнае апытаньне што да нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў.
Гэта ўжо другое апытаньне на такую тэматыку. Папярэдняе было ў 2009 годзе.
Некаторыя вынікі апошняга апытаньня, апублікаваныя на нашым сайце, выклікалі палкую дыскусію. Мой калега Сяргей Дубавец апублікаваў блог пад назвай «Разгадкі беларускай ідэнтычнасьці». Але магчыма разгадкі насамрэч яшчэ наперадзе. І сёньня мы паспрабуем прасунуцца наперад па гэтым шляху.
Паводле апытаньня толькі 3% беларускіх грамадзянаў наагул не разумеюць беларускую мову, прыкладна чвэрць — валодаюць мовай свабодна. 48% ставяцца пазытыўна і хутчэй пазытыўна да таго, каб самім размаўляць па-беларуску. Аднак пры гэтым у побыце стала гавораць па-беларуску 4-6% — ў разы менш. Чаму? Пытаньне ж пра побыт, у хаце гаварыць па-расейску ніхто ж не прымушае і не абавязвае? Асабліва калі кожны другі хоча. Дык хто ці што замінае?
Акудовіч: Цяжка ўтрымацца, каб на пачатак гаворкі не выказаць хоць трохі рытуальнага скепсісу. Як ужо шмат разоў казалася, ва ўмовах Беларусі вынікам незалежных сацыялягічных апытаньняў складана даваць веры, прынамсі без астачы. І справа не толькі ў тым, што незалежныя сацыёлягі змушаныя рабіць сваю справу падпольна. А найперш у тым, што беларускі чалавек у публічнай прасторы паводзіць сябе падпольна. І таму сустрэча сацыёляга і рэспандэнта — гэта заўсёды сустрэча двух падпольшчыкаў, першасная мэта якіх не інфармацыя, а кансьпірацыя...
А што да ўласна адказу на вашае пытаньне, дык праблема бачыцца ў наступным. Ставіцца пазытыўна адносна беларускай мовы і размаўляць на ёй — гэта абсалютна розныя рэчы. Як таксама розныя рэчы свабодна валодаць мовай і карыстацца ёй у побыце. Можна добра ўмець плаваць, але не хадзіць у басэйн і нават летам не знайсьці магчымасьці выбрацца на рэчку. Мэтафара не зусім зграбная, аднак яна мне пасуе, каб выказаць адну простую і разам з тым надзвычай істотную для мяне думку.
Мала таго, каб мова была ў табе, трэба каб ты быў у мове. І быў увесь час ды ўсюды. А ў нас мовы нідзе няма — ні на працы, ні на вуліцы, ні ў транспарце, ні на вуліцы... Толькі ў табе самім яна самотна туліцца. І вось нарэшце ты прыходзіш з вуліцы да хаты і пачынаеш гаварыць на мове. Як быццам добра. Толькі нічога асабліва добрага ў гэтым няма. Бо насамрэч добра, калі не ты гаворыш мовай, а мова гаворыць табой. Інакш гэта не маўленьне як такое, а яшчэ адна праца пасьля работы ці той жа паход у «басэйн»...
Ну а чаму ў нас з мовай такая сытуацыя склалася, дык пра гэта ўжо столькі сказана-пераказана, што не бачу сэнсу паўтарацца.
Ластоўскі: Паспрачаюся з мэтафарай падпольшчыкаў. Я не падзяляю скепсіс наконт сацыялягічных дасьледаваньняў, які выказаў спадар Акудовіч. На мой погляд, яны досыць карэктна падаюць тую сытуацыю, якая ёсьць. Ёсьць мэтадалёгія, ёсьць практыкі, ёсьць магчымасьць параўнаць дадзеныя з вынікамі іншых дасьледаваньняў, у тым ліку і тымі, якія праводзяцца дзяржаўнымі інстытуцыямі. І гэтыя вынікі больш менш адлюстроўваюць тое, што адбываецца ў нашай краіне.
Што да вашага пытаньня, то людзі звычайна размаўляюць на той мове, на якой ім зручна. Часам іх можна прымусіць размаўляць на іншай мове — напрыклад, на палепшанай літаратурнай мове, альбо на мове іншай дзяржавы.
Але для гэтага трэба ці то акрэсьлены ідэалягічны фундамэнт і праца актывістаў, ці то мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка, якая абапіраецца на розныя прымусовыя інстытуты — найперш, сыстэму адукацыі.
А тут трэба заўважыць, што дзейнасьць нацыянальных актывістаў звычайна залежыць ад масавага водгуку — і для гэтага ёсьць спрыяльныя моманты, і неспрыяльныя. Спрыяльнымі бываюць часы вялізных узрушэньняў — як то Першая сусьветная вайна, ці распад Савецкага Саюза. А зараз жа, і тут я часткова пагаджуся з мэтафарай басэйну — пануе руціна, прагматызм і абыякавасьць.
А сучасная беларуская палітычная ўлада пабудавана на чыста папулісцкіх прынцыпах — яна ўсяляк імкнецца не прымушаць людзей да нейкіх надзвычайных дзеяньняў, і як бачым, беларусы ёй за гэта ўдзячныя. Так і ў моўнай сфэры, беларуская дзяржава насамрэч проста пакідае сытуацыю на самацёк і робіць фармальныя жэсты, якія засталіся па звычцы — кшталту Дня беларускай пісьменнасьці.
Таму ўжываньне мовы разьвіваецца па прынцыпах утылітарнасьці, зручнасьці — і наўрад ці хто будзе спрачацца з тым, што зараз зручней у Беларусі размаўляць на расейскай мове. Так людзі і робяць.
Чарняўская: Я ў нечым згодная і з Валянцінам, і з Аляксеем. Існуе некалькі функцый мовы. І ў канкрэтныя пэрыяды ў канкрэтных мовах на першы плян выступаюць розныя функцыі. У прыватнасьці, камунікатыўная і сымбалічная.
Камунікатыўнай функцыі беларуская літаратурная (менавіта літаратурная) мова па вядомых прычынах не здабыў. Хутчэй, можна казаць аб камунікатыўнай функцыі «трасянкі», якую некаторыя (часьцей сяляне) лічылі беларускай, а некаторыя (гараджане, жыхары мікрараёнаў) — расейскай мовай. Трасянка была пасярэднікам паміж вёскай і горадам, подступам да «гарадзкой», г. зн. расейскай мове. З гэтага пункту гледжаньня з часоў СССР мала што зьмянілася.
У савецкі пэрыяд сымбалічная функцыя беларускай мовы была значна ніжэй, чым цяпер. Але ўжо ў другой палове 80-х у апытаньні НАН 70% прызналі роднай беларускую — прытым, што гаварылі па-расейску і стаўленьне да «школьнай беларускай» было вядома якое. Мне здаецца, прычына ў тым, што да гэтага часу ўсьведамленьне сябе як беларусаў (хай «малодшага» народу, але ўсё ж асобнага) ужо цалкам выразна вызначылася.
Прычыны для розных груп розныя. Для асноўнай масы ў гэтым адыгралі ролю ідэалягемы «Вялікая Айчынная», «рэспубліка-партызанка», «гібель кожнага чацьвёртага» (фактар агульнай нацыянальнай трагедыі і агульнай перамогі, яшчэ не такой даўняй), вобраз Машэрава як лепшага з усіх савецкіх кіраўнікоў, вобраз Менску як камфортнага горада, дзе «ўсё ёсьць» (фактар агульнага посьпеху).
У школе нас вучылі, што кожны народ павінен валодаць сваёй мовай. Народ роўны мове. Мы ўсьвядомілі сябе асобным народам і пачалі называць роднай мовай беларускую. Менавіта ў гэтай пасьлядоўнасьці, а не наадварот.
Я прыгадваю, апытаньне НІСЭПД аб матчынай мове, зробленае некалькі гадоў таму. Паводле яго шмат для каго з беларусаў матчына мова — гэта руская.
Зараз сымбалічная функцыя беларускай мовы досыць высокая (для часткі насельніцтва па тых жа прычынах, што і ў савецкія часы, для іншай, больш маладой — з прычыны іншай адукацыі, большага аддзяленьне сябе ад Расеі і галоўнае — ўсьведамленьня сябе асобнай нацыяй).
Існуюць перашкоды і іншага кшталту. Частка людзей саромеецца сваёй «школьнай» або «трасяначнай» мовы, што нядзіўна: яны далёка не ўсё разумеюць і не заўсёды могуць падтрымаць гутарку на той элітарнай беларускай, на якой гавораць інтэлектуалы. Яны ўсьведамляюць, што на беларускай губляюць свае перавагі (гумар, гульня словамі). Адсюль — элемэнтарны комплекс непаўнавартасьці. Тым больш, што іх нярэдка папраўляюць, калі яны спрабуюць гаварыць па-беларуску.
Дракахруст: Шматлікія апытаньні, і нацыянальныя перапісы ў тым ліку, паказваюць, што беларусы зусім ня лічаць сябе расейцамі, рускімі. Але якую ролю ў гэтай ідэнтыфікацыі адыгрывае беларуская мова?
Ластоўскі: Пагаджуся з тым, што сапраўды распаўсюджваецца асобная ад расейцаў самаідэнтыфікацыя. Мы можам назіраць сытуацыю згодна перапісу, што этнічныя расейцы, якія жывуць у Беларусі, хоць яны натуральна не губляюць сваю рускую мову, але пры гэтым асымілююцца з беларусамі.
У істотнай ступені ідэнтыфікацыя выбудоўваецца праз разьмежаваньне зь іншымі групамі, ці ў дадзеным выпадку — нацыямі. У ХІХ стагодзьдзі адрозьніць беларусаў ад іншых нацый у складзе Расейскай імпэрыі можна было толькі дзякуючы беларускай мове. Менавіта таму моўны складнік меў прынцыповае значэньне для беларускага нацыяналізму — гэта была справа выжываньня.
Але спачатку атрымалася здабыць савецкую квазідзяржаўнасьць, а потым — і рэальную дзяржаўную незалежнасьць. І зараз лініі атаясамленьня беларусаў ідуць менавіта па дзяржаўным і палітычным крытэрам, і мова згубіла тое першараднае значэньне, якое мела сто год таму.
Таму расейскамоўны беларус будзе ўсё роўна апазнавацца як беларус, хоць устойлівасьць такой ідэнтыфікацыі будзе істотна ніжэйшай, чым калі б ён быў беларускамоўным беларусам. Таму беларуская ідэнтычнасьць усё ж мае ў сябе корань праблемы.
Дракахруст: Юлія, а як вы лічыце, ёсьць тут корань праблемы ці няма? Можа магчымае існаваньне проста «другой Расеі» пад назвай Беларусь?
Чарняўская: Пра іншую Расею пад імем Беларусь гаварыў не толькі прэзыдэнт Лукашэнка, але і вельмі цікавая кніга Эргалі Гера «Беларускае люстэрка» . Гэтая кніга распавядае пра тое, як расеец бачыць Беларусь. Ён бачыць яе адрознай, але лепшай. Гэта тая Расея, да якой Расеі трэба цягнуцца. Так што людзі, якія глядзяць на нас звонку, і наш гарант улады часам кажуць прыкладна адно
і таксама. Я шмат у чым пагадзілася б з Аляксеем, акрамя аднаго. Я не ўпэўненая, што гэтая ідэнтыфікацыя, на дадзены момант, была б мацней, калі б мы гаварылі па-беларуску. Можа быць, так кажа мой досьвед.
Я яшчэ раз хачу зьвярнуцца да функцый мовы. Ёсьць сымбалічны ўзровень. Вось на гэтым узроўні ў нашай ідэнтыфікацыі мова адыгрывае вельмі вялікую ролю, нават у штодзённых кантэкстах. У нас ёсьць свая мова, сваё радыё, тэлебачаньне, кнігі, сайты, рэкляма. Заўважце, як абвастраецца гэта сымбалічнае значэньне ў пэрыяды адкрытага канфлікту ўладаў і часткі насельніцтва.
Сымбалічная функцыя дастатковая для таго, каб мова ня памерла. Алё яе малая для таго, каб яна існавала. Яна ўзрастае ў моманты пагрозы, усьвядомленай ўсім грамадзтвам як пагроза, яна ўзрастае пасьля перамогі.
Вядома, што на іўрыце, які ў нас вельмі любяць прыводзіць у прыклад, да Шасьцідзённай вайны гаварылі ў Ізраілі вельмі мала і кепска. А вось пасьля перамогі ізраільцяне пачалі гаварыць на іўрыце. Гаворка ідзе пра экстраардынарныя сытуацыі. Але ў звычайны час ўсё ж кіруе камунікатыўная функцыя, якая ў нас цалкам забясьпечваецца расейскай мовай. Для таго, каб гаварыць па-беларуску трэба рабіць намаганьні, а функцыянальнай неабходнасьці ў гэтым няма. Я не люблю слова мэнталітэт, але беларусы — народ вельмі прагматычны і разьлічвае ўласныя намаганьні. На мой погляд, часам нават занадта цьвяроза.
Акудовіч: Найперш камплімэнт маім калегам. Мне здаецца яны грунтоўна і шматплянава адрэфлексавалі праблему. Таму я толькі абазначу сваю пазыцыю. Беларуская мова ў нашай ідэнтыфікацыі адыгрывае далёка не загалоўную ролю. На першым месцы тут дзяржава з усімі яе інстытутамі, атрыбутамі, сымбалямі. На другім уласны топас, свая тэрыторыя, што вылучала нас сярод іншых і тады, калі мы не мелі дзяржавы. На трэцім — адметная гісторыя, якая за апошнія дзесяцігодзьдзі ўжо набыла шэраг выразных характарыстык. І толькі хіба затым — мова. З гэтага нават калі мовы застанецца ўсяго вобмаль, мы будзем вызначаць сябе беларусамі. Карацей кажучы, для ідэнтыфікацыі яна нам і не надта патрэбная. Але калі мы яе страцім увогуле, дык усе нашы нацыянальныя каштоўнасьці разам не кампэнсуюць адну гэтую страту.
Дракахруст: Апытаньне паказала, што беларусы ў прынцыпе паважліва ставяцца да тых, хто гаворыць па-беларуску, кожны дзесяты апытаны лічыць, што беларуская мова — мова эліты. А што паказваюць дадзеныя дасьледаваньня — сярод якіх сацыяльна-дэмаграфічных груп ужываньне беларускай мовы больш распаўсюджанае?
Ластоўскі: Дасьледаваньняў на гэтую тэму праводзілася шмат, напрыклад, тое ж дасьледаваньне «Новака» сёлета і ў 2009 годзе. Я б яшчэ ўзгадаў дасьледаваньне, якое праводзілася ў Інстытуце сацыялёгіі НАН пад кіраўніцтвам заўчасна памерлай Л.І. Навуменкі.
Вынік розных сацыялягічных дасьледаваньняў дэманструюць, што карціна распаўсюджваньня і ўжываньня беларускай мовы ў грамадзтве досыць устойлівая, яна мае адну акрэсьленую тэндэнцыю разьвіцьця — паступовай русыфікацыі.
Беларуская мова найбольш распаўсюджаная сярод найперш, жыхароў сельскай мясцовасьці, людзей старэйшага пакаленьня, людзей з пачатковай альбо няпоўнай сярэдняй адукацыяй. Адпаведна, найменш яна распаўсюджаная сярод моладзі, жыхароў буйных гарадоў і найперш Менска, людзей з вышэйшай адукацыяй.
Пры гэтым відавочна, што Беларусь па-ранейшаму ідзе па шляху мадэрнізацыі, дзе грамадзкі прагрэс атаясамліваецца з урбанізацыяй, індустрыялізацыяй, пашырэньнем вышэйшай адукацыі. Менавіта з гэтымі каштоўнасьцямі зьвязаныя інтарэсы актыўнай часткі насельніцтва.
Таму традыцыйны арэал распаўсюджваньня беларускай мовы — вёска, губляе сваё значэньне для разьвіцьця грамадзтва. Для моладзі расейская мова становіцца інструмэнтам сацыяльнай мабільнасьці, яна дазваляе зьмяніць ці захаваць сваё месца жыхарства, атрымаць прэстыжную адукацыю, займець запатрабаваную прафэсію.
Таму беларуская мова ў звычайным, традыцыйным ужытку, у форме трасянкі, вымірае, як і ўласна беларуская вёска.
Дракахруст: Аляксей, але ёсьць іншыя зьявы — распаўсюд беларускай мовы сярод інтэлектуальных асяродкаў, у сталіцы і вялікіх гарадах. Зьяўляецца літаратура, культурніцкія праекты, ў значнай ступені мова палітычных актывістаў — гэта беларуская мова. Але куды гэтыя фэномэны правальваюцца ў той сацыялёгіі, пра якую вы кажаце?
Ластоўскі: Натуральна, што ёсьць яшчэ адзін асяродак, дзе беларуская мова сьвядома абіраецца для ўжываньня — сярод невялічкай часткі гарадзкога насельніцтва. Але гэты выбар цалкам ідэалягічны, ён не абумоўлены сацыяльна, і гэты людзі ствараюць невялікую, ізаляваную і маргіналізаваную групу.
Яна ў масавых апытаньнях правальваецца таму, што колькасьць людзей, якія сьвядома абіраюць беларускую мову, вельмі малая. Але яе можа і палічыць элітай — кансалідаванай, якая здольная разьвіваць высокую культуру, літаратуру і гуманітарную навуку.
Дракахруст: Даволі дзіўныя вынікі апытаньня атрымаліся наконт роднай мовы. Падчас перапісу 2009 году 53% насельніцтва назвалі роднай мовай беларускую, расейскую назвалі роднай 42% (37% беларусаў і 96% расейцаў). Але падчас апытаньня «Будзьма беларусамі!» і «Новака» пытаньне пра родную мову не выключала некалькі адказаў. У вынікі 58% назвалі роднай мовай беларускаю, а 78% — расейскую. Што гэта азначае — дзьве родныя мовы? Як бы вы пракамэнтавалі гэты вынік?
Чарняўская: Я не бачу нічога дзіўнага. Менавіта гэта і азначае. Я зноў нагадаю аб камунікатыўнай функцыі і пра функцыі сымбалічнай. Проста мовы выконваюць розныя функцыі. У нас існуе нейкая перакананасьць, што мы унікальныя і непаўнавартасныя. Ці што толькі тыя, хто гаворыць выключна на беларускай мове, могуць ствараць сапраўдную культуру, інтэлектуальную, элітарную. А тыя, хто гаворыць па-расейску, яны ўжо не могуць ўключацца ў беларускую культуру. Мы не ўнікальныя. У ПАР 11 дзяржаўных моў, у Швайцарыі-4, у Бэльгіі-3. Я не буду пералічваць усе краіны, якія маюць 2 дзяржаўныя мовы. Мы па непаразуменьні лічым сябе адзінымі.
Дракахруст: Юлія, ў Швэйцарыі 4 мовы, але ці азначае гэта, што 2 ці нават больш моваў для людзей зьяўляюцца роднымі? Вось вы казалі пра функцыянальнасьць. Магчыма, людзі ўжываюць функцыянальна нейкую мову. Калі вы ўжываеце ангельскую мову, то ня робіцеся англамоўнай. Гэта проста інструмэнт. Усё ж такі паняцьце «роднасьць» — больш інтымнае, сакральнае, эмацыйнае. Беларускія пісьменьнікі пісалі, што «ня можа быць двух языкоў у роце». Як так атрымліваецца, што можа?
Чарняўская: Я выхоўвалася ў сям’і, дзе гаварылі і па-расейску, і па-беларуску. Я расла ў сям’і беларускага пісьменьніка. Гэта была цалкам звычайная для нас сытуацыя, калі мы ў нашым двары, на вуліцы Карла Маркса, размаўлялі з суседзямі, дзецьмі, сябрамі і нават дрэнна разумелі, што пераходзім з адной мовы на іншую. Так, гэта супярэчнасьць на аналітычным узроўні. Безумоўна, для швайцарца адна ці дзьве мовы будуць роднымі, іншыя дзяржаўныя — менш роднымі. Але яны ўсе будуць сваімі. Ангельская зьяўляецца афіцыйнай у 56 краінах: ЗША, Пакістан, Новая Зэляндыя, Аўстралія. Ад 340 да 400 мільёнаў, па розных дадзеных, называюць ангельскую сваёй адзінай роднай мовай. Яшчэ 600 мільёнаў — другой мовы жыхароў краіны.
Ці ўзяць гішпанскую мову, гэта ж ня толькі Гішпанія, але і Мэксыка, Аргентына Сальвадор, Чылі. Яны ж не адчуваюць сябе ангельцамі ці гішпанцамі.
Але ў нас ідэнтычнасьць і мову гучаць тоесна. Шмат у чым гэта было правільным для ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя. І таму козыр мовы згуляў такую ролю ў пэрыяд беларусізацыі і ў папярэдні пэрыяд нацыянальнага адраджэньня.
Але гэта не зусім так для ХХІ стагодзьдзя. Аднак я прывяду ў прыклад словы майго былога студэнта, які займаецца літаратурай і размаўляе па-беларуску. Ён кажа: «Я разумею ўсе вашы развагі. Але ў мяне баліць. Гэта ўсё роўна як памірае мой родны чалавек, а ўсім напляваць». Вось гэтае пачуцьце я як раз разумею. Таму я не кажу, што гэта сытуацыя добрая. Але гэтая сытуацыя не ўнікальная, і не выпадае казаць, што моўны фактар зараз асноўны і беларусы — «неданацыя», ці што нацыя — гэта толькі тыя, хто гаворыць на «роднай мове». У мяне няма падставаў лічыць, што моўная сытуацыя робіць нас «неданацыяй».
Дракахруст: Аляксей, як бы пракамэнтавалі гэтую дзіўную сытуацыю: ня проста дзьвюхмоўя, а наяўнасьці дзьвюх родных моваў для ладнай часткі насельніцтва? Як гэта можа быць? Ці ўсё ж такі, як сказала Юлія, «гэта баліць?»
Ластоўскі: Ну, гэта сказала не яна, а яе студэнт. Тут нічога дзіўнага няма, бо ўяўленьне пра тое, што мова адлюстроўвае душу нацыі, і адпаведна, ў кожнай нацыі можа быць толькі адна мова — гэта цалкам ідэалістычны штамп, які быў прыдуманы на сьвітанку мадэрнага нацыяналізму. Можа яно так і мусіць быць у ідэале, але ў складаных сытуацыях памежжа гэта мадэль амаль ніколі не рэалізуецца. Мы памятаем, што Беларусь знаходзіцца на скрыжаваньні інтарэсаў і узьдзеяньняў вялікіх культур, рэлігій, агрэсіўных дзяржаўных утварэньняў. І родныя мовы для мясцовых жыхароў тут былі рознымі — і беларуская, і расейская, і польская. Зараз сытуацыя склалася так, што расейская мова выконвае практычную функцыю, яна выкарыстоўваецца для камунікацыі і ўзаемнага паразуменьня, а беларуская мова стала сымбалем беларускасьці, своеасаблівай беларускай ідэнтычнасьці, нашай унікальнасьці. Але можна быць беларусам, ганарыцца сваёй беларускасьцю і ня ведаць беларускай мовы — на практыцы гэта цалкам працуе. Таму расейская і беларуская мова для беларусаў існуюць у розных вымярэньнях, і нічога дзіўнага, калі могуць быць дзьве родныя мовы — бо адна родная мова існуе, каб на ёй размаўляць, а другая — каб ёй ганарыцца.
Акудовіч: Тут я дазволю сабе трохі не пагадзіцца з калегамі. Бываюць выпадкі, што дзіця гадуе ня родная маці. І потым, ужо дарослым, чалавек усё роўна кажа: яна мне ЯК родная маці (ці нават лепшая за родную маці). Гэта значыць падзел на родную маці і маці як функцыю маці заўсёды застаецца на нейкім самым глыбінным, падсьвядомым узроўні. Нешта падобнае мне бачыцца і з мовай. Таму калі недзе пад 40% адсоткаў беларусаў кажуць пра дзьве родныя мовы, дык назваць гэта інакш як шызафрэніяй у мяне не атрымліваецца. Зрэшты, жыць на Беларусі і ня быць шызафрэнікам амаль немагчыма. Яшчэ ў 20-х гадах мінулага стагодзьдзя Максім Гарэцкі напісаў знакавую аповесьць «Дзьве душы». Ну калі ў беларуса дзьве душы, дык тады цалкам натуральна для кожнай з іх мець сваю родную мову. Дарэчы, у шызафрэніі, калі яе разумець не ў клінічным сэнсе, няма нічога асабліва благога. А можа нават і наадварот. Толькі блытаніны вельмі шмат. Бо ўсё у нас, у беларусаў, у множным ліку: і душа, і родная мова, і рэлігія, і гісторыя, і граматыка... Усё! Што праўда, пакуль арытмэтыка ўсяго адна.
Дракахруст: Затое ўлада адна.
Акудовіч: Ну пэўна, разам з арытмэтыкай. Хаця і не зусім. Вось зараз ствараюць ценявы ўрад за мяжой. Дарэчы, і ўлада не адна. Ёсьць жа Рада БНР, якая існуе ўжо амаль 100 гадоў. Так што і тут, як і ва ўсім. Хаця для мяне дзіўная трансфармацыя слова «родная». І без паняцьця шызафрэніі я патлумачыць гэты момант ніяк не магу.

Частка людзей саромеецца сваёй «школьнай» або «трасяначнай» мовы

расейскамоўны беларус будзе ўсё роўна апазнавацца як беларус

Сымбалічная функцыя дастатковая для таго, каб мова ня памерла. Алё яе малая для таго, каб яна існавала

традыцыйны арэал распаўсюджваньня беларускай мовы — вёска, губляе сваё значэньне для разьвіцьця грамадзтва

калі ў беларуса дзьве душы, дык тады цалкам натуральна для кожнай з іх мець сваю родную мову