Санкцыі Захаду былі з расчараваньнем сустрэты значнай часткай дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Чаканьне большага было выклікана вельмі жорсткімі і пагрозьлівымі заявамі афіцыйных асобаў ЗША — заявамі, які насілі характар ультыматуму. І на гэтым тле рашэньне ЭЗ і ЗША выглядае слабым. Калі адбываецца моцны замах і слабы ўдар, то заўсёды ўзьнікаюць пытаньні.
Існуе шмат прычынаў такой "сьціпласьці" заходніх рашэньняў. Тут і адсутнасьць моцных рычагоў уплыву, і праблемы адзінства ЭЗ, і спрэчнасьць такога сродку ўплыву, як санкцыі.
Але зьявіўся і новы чыньнік, які паўплываў на рашэньні Захаду адносна Беларусі. Як кажуць блогеры, Лукашэнку зноў пашанцавала. Калі ЭЗ і ЗША сасьпелі да санкцый супраць беларускага рэжыму, арабскі Ўсход апынуўся напярэдадні рэвалюцыйнага выбуху. На гэтым фоне падзеі ў Беларусі 19 сьнежня выглядаюць у іншым сьвятле. Напрыклад, вось у Эгіпце лік загінулых ідзе на дзясяткі і сотні чалавек.
Падзеі ў Тунісе, Эгіпце, іншых арабскіх краінах сьведчаць, што стабільнасьць недэмакратычных рэжымаў толькі ўяўная. Бо ў самім падмурку сыстэмы закладзены міны запаволенага дзеяньня, якія могуць выбухнуць у любы момант.
Па-першае, у такіх рэжымах няма мэханізму, каб выпускаць пратэстную энэргію. Кацёл паступова награваецца, а шчылін для выхаду пары няма. Яны не закладзены ў канструкцыі. Таму па законах фізыкі ў нейкі момант здараецца выбух.
Па-другое, у іх няма легальнага мэханізму вырашэньня супярэчнасьцяў і канфліктаў паміж рознымі сацыяльнымі слаямі і групамі, якія існуюць у любым грамадзтве. Аўтарытарныя рэжымы сілай заганяюць гэтыя супярэчнасьці ў лятэнтны стан. Але ў нейкі момант яны вылазяць наверх. Узгадаем, якія канфлікты бушавалі ў позьні пэрыяд існаваньня СССР, калі аслаб дзяржаўны ціск.
Па-трэцяе, аўтарытарныя рэжымы дрэнна ведаюць, што адбываецца ў грамадзтве. Бо няма зваротнай сувязі паміж уладай і народам. У дэмакратычных краінах ролю такой сувязі выконваюць парлямэнты, органы мясцовага самакіраваньня, партыі, грамадзкія арганізацыі, мэдыі, апазыцыя і інш. А ў аўтарытарных рэжымах нічога гэтага няма, замест іх — дэкарацыі. Таму ўлады, можа, і рабілі б захады, каб прадухіліць выбух, але інфармацыя пра тое, што сьпее незадавальненьне, няпоўная. Бо дзяржаўны апарат дасылае наверх уласную прапагандысцкую туфту.
Дарэчы, і прэзыдэнт Эгіпту Мубарак, і прэзыдэнт Тунісу Зін аль-Абідзін бэн Алі, як і прэзыдэнт Кіргізстану Бакіеў, атрымлівалі на выбарах каля 80%.
Але Захад вельмі насьцярожаны гэтым рэвалюцыйным выбухам на Блізкім Усходзе. Бо парушэньне стабільнасьці, дэмакратыя ў гэтым рэгіёне можа прывесьці да непрадказальных вынікаў.
Першая небясьпека — гэта пагроза хаосу. Досьвед некаторых краін паказвае, што калі разбураецца жорсткі аўтарытарны рэжым, то могуць пачацца доўгія забурэньні. Бо ў грамадзтва няма гатовых дэмакратычных інстытутаў, традыцый.
Другая небясьпека — гэта пагроза прыходу да ўлады ў выніку дэмакратычных выбараў ісламскіх фундамэнталістаў. Цяперашнія рэжымы ў тых краінах, дзе адбываюцца масавыя выступы, — сьвецкія, арыентаваныя на супрацоўніцтва з Захадам. А што можа атрымацца ў выніку дэмакратычных выбараў? Ісламскія фундамэнталісты досыць папулярныя на арабскім Усходзе. Напрыклад, яны перамаглі на парлямэнцкіх выбарах у Алжыры ў 1991 годзе, і ваенным давялося адмяніць іх вынікі і ўвесьці надзвычайнае становішча. На свабодных выбарах у сэктары Газы перамагла радыкальная ісламская партыя "Хамас", якая ставіць задачу зьнішчыць Ізраіль. Пэрспэктыва зьяўленьня на Блізкім Усходзе рэжымаў кшталту іранскага — кашмар для Захаду.
І на гэтым тле падзеі ў Беларусі бачацца на Захадзе не такім ужо вялікім злом.
Але любыя гістарычныя аналёгіі ўмоўныя. Акрамя заканамернасьцяў функцыянаваньня аўтарытарных рэжымаў, ёсьць важнае адрозьненьне Беларусі ад арабскага Ўсходу. Краіна знаходзіцца ў Эўропе, дзе іншыя традыцыі, іншае атачэньне, іншыя сацыяльна-эканамічныя стандарты, іншая палітычная псыхалёгія. Таму трэба ўводзіць эўрапейскі каэфіцыент.
Гэта азначае дзьве рэчы. Першая – што падзеі Блізкага Ўсходу зусім не абавязкова павінны перакінуцца на Беларусь. Другая – зьмена аўтарытарнай улады і падзеі пасьля гэтага зусім неабавязкова павінны разьвівацца як у Эгіпце.
Зло, дарэчы, паняцьце не паліталягічнае.