Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Угла: Альтэрнатыўную службу я праходзіў у дзіцячым садку


Марцін Угла
Марцін Угла

Госьць “Начной Свабоды” – Марцін Угла, старшыня швэдзкай ініцыятывы Östgruppen, што выступае за разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі. Наша размова з Марцінам Углам адбываецца па-беларуску. Гэтую мову ён вывучыў, як ён кажа, дзякуючы Радыё Свабода, якую штодня слухае і чытае ў інтэрнэце. Таксама Марцін Угла вядомы як аўтар публікацыяў пра Беларусь у швэдзкіх вэб-выданьнях. Пытаньнямі палітычнага разьвіцьця Беларусі Марцін Угла цікавіцца ўжо дзевяць гадоў.


Эфір 27 студзеня.

Як мы ўжо паведамлялі, 12 няўрадавых арганізацый з 7 краінаў Эўропы падпісалі адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць з турмы Івана Міхайлава і скасаваць штраф Дзьмітрыю Смыку за іх адмову з-за рэлігійных перакананьняў служыць у войску.

У лісьце нагадваецца пра 57 артыкул Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе грамадзянам краіны права на альтэрнатыўную службу. Таксама праваабаронцы згадваюць, што яшчэ ў 2000 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі вынес рашэньне заснаваць у Беларусі альтэрнатыўную службу. Адзін з падпісантаў ліста – госьць “Начной Свабоды” – Марцін Угла.

Ганна Соўсь: Якая ў Швэцыі сытуацыя з альтэрнатыўнай службай?

Марцін Угла: некалькі гадоў таму ў нас скасавалі абавязковую вайсковую службу, таму гэтае пытаньне ўжо неактуальнае. але раней у нас была абавязковая служба, і тады існавала магчымасьць праходзіць альтэрнатыўную грамадзянскую службу. І сам яе праходзіў тады ў дзіцячым садку. Гэты было вельмі цікава, вельмі добры вопыт для мяне, вельмі карысна для супольнасьці, як мне здаецца.

Ганна Соўсь: А якія яшчэ былі магчымасьці для людзей, якія хочуць прайсьці альтэрнатыўную службу, апроч дзіцячых садкоў?

Марцін Угла: Магчыма было служыць пажарным, даглядаць за старымі людзьмі і іншыя карысныя для супольнасьць працы.

Ганна Соўсь: Вы вельмі добра гаворыце па-беларуску, скажыце, дзе Вы вывучалі мову, як узьнікла цікавасьць да Беларусі?

Марцін Угла: Мову я вывучыў самастойна. Я быў у Беларусі першы раз 10 гадоў таму, пазнаёміўся тады зь беларускімі праваабаронцамі і зацікавіўся краінай, яе гісторыяй, мовай, літаратурай, і вырашыў, што каб зразумець, што адбываецца ў Беларусі, трэба ведаць мову і я пачаў самастойна вывучаць мову.

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ ЦАЛКАМ:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG