Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Тэльман Масьлюкоў закончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, гісторык. У 1993 — 2001 гг. — арганізатар і дырэктар першага ліцэю на Гомельшчыне. Выявіў Здудзіцкі каменны крыж (Х — ХІІ ст.), прапанаваў пачаць археалягічныя раскопкі на месцы невядомага раней гораду Казіміру, а таксама ў Шацілках — старадаўняй частцы Сьветлагорску. Супрацоўнічае з інфармацыйнымі інтэрнэт-рэсурсамі і СМІ.
Выявіць у архіве зьвесткі пра невядомы горад, адшукаць яго пры археалягічных раскопках, а пасьля яшчэ і знайсьці сьпіс жыхароў — такая ўдача выпадае ня кожнаму гісторыку. Прафэсар Сяргей Рассадзін, які доўгія гады не займаўся археалёгіяй, цяпер гаворыць: дасьледаваньні Казіміра сталі галоўнай справай яго жыцьця.
— У калянавуковых колах спачатку ішлі размовы пра тое, што ніякага гораду не існавала, што гэта фантазія. Калі пачаліся раскопкі і пайшлі знаходкі, у гэтых жа колах запусьцілі іншую “вэрсію”: Казімір быў знойдзены… ў сучасным гістарычным атлясе, — распавёў Сяргей Рассадзін на лекцыі.
У атлясе горад сапраўды ёсьць, але ўключаны ён туды быў, вядома ж, пасьля адпаведных навуковых публікацый прафэсара.
Жыхары гэтага гораду, заснаванага ў 1643 годзе, займаліся рамёствамі, гандлем і рыбнымі ловамі. Казімір меў Магдэбургскае права. Але ў 1654 г. Маскоўская дзяржава пачала вайну з Рэччу Паспалітай. У загадзе маскоўскага цара за 1655 г. напісана, каб войскі, “ідучы дарогаю, сёлы і вёскі і хлеб і сена… палілі і людзей забівалі… і зьнішчалі зусім і поўнасьцю”. І ў гэтым жа годзе Казімір быў поўнасьцю зруйнаваны атрадам пад камандаваньнем Івана Залатарэнкі — “вернападданага слугі” цара (так ён назваў сябе ў данясеньні аб карацельнай акцыі).
Раней можна было пачуць і такое: верагодна, Казімір быў “асяродкам каталіцызму”, тут жыло шмат палякаў і габрэяў — таму, значыць, горад і быў зруйнаваны (нібыта гэта можа быць апраўданьнем). Аднак зараз абвергнута і гэтая “вэрсія”. Справа ў тым, што Сяргею Рассадзіну вельмі пашчасьціла: нядаўна ён знайшоў у архіве сьпіс жыхароў Казіміра. Абсалютная большасьць, у тым ліку служкі царквы, не належалі да рымска-каталіцкага веравызнаньня, і толькі адзін жыхар — габрэй. Амаль усе прозьвішчы — мясцовыя, большасьць і цяпер распаўсюджана ў рэгіёне.
Усе знаходкі пасьля вывучэньня перадаюцца ў Сьветлагорскі гісторыка-краязнаўчы музэй. Папоўніла экспазыцыю і калекцыя кафлі, такой, як гэта — з выявай грыфона. Сярод тых, хто аказвае падтрымку раскопкам — Міністэрства адукацыі, Беларускі рэспубліканскі фонд фундамэнтальных дасьледаваньняў і органы мясцовага кіраваньня.
Для геадэзічнай прывязкі раскопу выбіраецца найбліжэйшы слуп.
Раскопкі вядуцца непасрэдна ў вёсцы Каралёва Слабада-2, якая ў XVII стагодзьдзі ўзьнікла на месцы Казіміра. Раскопваюцца свабодныя ад сучасных двароў участкі.
Камень з выявай крыжа ляжаў у падмурку вялікага збудаваньня — магчыма, ратушы. Гэта адзіны знойдзены ў Беларусі “закладны камень” з крыжам.
Знаходкі старанна перабіраюцца і рыхтуюцца для будучага вывучэньня.
Самыя позьнія рэчы распавядаюць пра Каралёву Слабаду канца XIX — пачатку ХХ ст. Гэтая цэгла была выраблена на заводзе Разэнбэрга ў Бабруйску.
Вопіс знаходак улічвае ўсё, што мае інтарэс для навукі.
Сёлета дасьледаваньні праводзяцца на месцы храма, які па пісьмовых крыніцах вядомы з 1835 г. Аднак ня выключана, што ён стаяў на месцы больш раньняга, які дзейнічаў у час Казіміра. Раскопкі вядуцца з блаславеньня Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. З гарадзкога пасёлка Парычы прыяжджаў айцец Дзьмітрый, настаяцель царквы Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Ён адслужыў малебен.
Яшчэ ў 2007 г. 11-клясьніца Анастасія Каваленка, якая была тут сярод першых добраахвотнікаў, запісала ў вёсцы такую зьвестку: месца, дзе стаяў храм, мясцовыя жыхары называюць Дзядзінец. Ад старадаўніх часоў такія назвы мелі цэнтры гарадзкіх паселішчаў. На меркаваньне прафэсара Рассадзіна, гэта можа сьведчыць пра тое, што менавіта тут і была цэнтральная частка Казіміра.
На раскопе працуюць школьнікі, студэнты і магістранты. Самы юны добраахвотнік — Глеб Пішчала. Хлопчык закончыў трэцюю клясу. Разам са старэйшым братам ён быў сёлета на раскопках у Шацілках — старадаўняй частцы Сьветлагорску, а цяпер прыехаў у Каралёву Слабаду.
Па задумцы прафэсара Рассадзіна, пасьля завяршэньня раскопак падмурак можна ўзнавіць і ўсталяваць памятны крыж. Такім чынам, будзе бачны відарыс колішняга храму. Падобныя рэканструкцыі ёсьць, напрыклад, у Вільні і Кіеве.
Выявіць у архіве зьвесткі пра невядомы горад, адшукаць яго пры археалягічных раскопках, а пасьля яшчэ і знайсьці сьпіс жыхароў — такая ўдача выпадае ня кожнаму гісторыку. Прафэсар Сяргей Рассадзін, які доўгія гады не займаўся археалёгіяй, цяпер гаворыць: дасьледаваньні Казіміра сталі галоўнай справай яго жыцьця.
— У калянавуковых колах спачатку ішлі размовы пра тое, што ніякага гораду не існавала, што гэта фантазія. Калі пачаліся раскопкі і пайшлі знаходкі, у гэтых жа колах запусьцілі іншую “вэрсію”: Казімір быў знойдзены… ў сучасным гістарычным атлясе, — распавёў Сяргей Рассадзін на лекцыі.
У атлясе горад сапраўды ёсьць, але ўключаны ён туды быў, вядома ж, пасьля адпаведных навуковых публікацый прафэсара.
Жыхары гэтага гораду, заснаванага ў 1643 годзе, займаліся рамёствамі, гандлем і рыбнымі ловамі. Казімір меў Магдэбургскае права. Але ў 1654 г. Маскоўская дзяржава пачала вайну з Рэччу Паспалітай. У загадзе маскоўскага цара за 1655 г. напісана, каб войскі, “ідучы дарогаю, сёлы і вёскі і хлеб і сена… палілі і людзей забівалі… і зьнішчалі зусім і поўнасьцю”. І ў гэтым жа годзе Казімір быў поўнасьцю зруйнаваны атрадам пад камандаваньнем Івана Залатарэнкі — “вернападданага слугі” цара (так ён назваў сябе ў данясеньні аб карацельнай акцыі).
Раней можна было пачуць і такое: верагодна, Казімір быў “асяродкам каталіцызму”, тут жыло шмат палякаў і габрэяў — таму, значыць, горад і быў зруйнаваны (нібыта гэта можа быць апраўданьнем). Аднак зараз абвергнута і гэтая “вэрсія”. Справа ў тым, што Сяргею Рассадзіну вельмі пашчасьціла: нядаўна ён знайшоў у архіве сьпіс жыхароў Казіміра. Абсалютная большасьць, у тым ліку служкі царквы, не належалі да рымска-каталіцкага веравызнаньня, і толькі адзін жыхар — габрэй. Амаль усе прозьвішчы — мясцовыя, большасьць і цяпер распаўсюджана ў рэгіёне.
Усе знаходкі пасьля вывучэньня перадаюцца ў Сьветлагорскі гісторыка-краязнаўчы музэй. Папоўніла экспазыцыю і калекцыя кафлі, такой, як гэта — з выявай грыфона. Сярод тых, хто аказвае падтрымку раскопкам — Міністэрства адукацыі, Беларускі рэспубліканскі фонд фундамэнтальных дасьледаваньняў і органы мясцовага кіраваньня.
Для геадэзічнай прывязкі раскопу выбіраецца найбліжэйшы слуп.
Раскопкі вядуцца непасрэдна ў вёсцы Каралёва Слабада-2, якая ў XVII стагодзьдзі ўзьнікла на месцы Казіміра. Раскопваюцца свабодныя ад сучасных двароў участкі.
Камень з выявай крыжа ляжаў у падмурку вялікага збудаваньня — магчыма, ратушы. Гэта адзіны знойдзены ў Беларусі “закладны камень” з крыжам.
Знаходкі старанна перабіраюцца і рыхтуюцца для будучага вывучэньня.
Самыя позьнія рэчы распавядаюць пра Каралёву Слабаду канца XIX — пачатку ХХ ст. Гэтая цэгла была выраблена на заводзе Разэнбэрга ў Бабруйску.
Вопіс знаходак улічвае ўсё, што мае інтарэс для навукі.
Сёлета дасьледаваньні праводзяцца на месцы храма, які па пісьмовых крыніцах вядомы з 1835 г. Аднак ня выключана, што ён стаяў на месцы больш раньняга, які дзейнічаў у час Казіміра. Раскопкі вядуцца з блаславеньня Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. З гарадзкога пасёлка Парычы прыяжджаў айцец Дзьмітрый, настаяцель царквы Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Ён адслужыў малебен.
Добраахвотнікі працуюць бясплатна, з уласнай цікавасьці. А тыя, хто зробіць сваёй працай найбольш значны ўнёсак у агульную справу, атрымаюць такія падзякі.
— Ужо выяўлены падмурак храма, які быў складзены з прыроднага камню і змацаваны вапнавым растворам, — гаворыць Сяргей Рассадзін.Яшчэ ў 2007 г. 11-клясьніца Анастасія Каваленка, якая была тут сярод першых добраахвотнікаў, запісала ў вёсцы такую зьвестку: месца, дзе стаяў храм, мясцовыя жыхары называюць Дзядзінец. Ад старадаўніх часоў такія назвы мелі цэнтры гарадзкіх паселішчаў. На меркаваньне прафэсара Рассадзіна, гэта можа сьведчыць пра тое, што менавіта тут і была цэнтральная частка Казіміра.