Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што расейскія ўлады павінны неадкладна вызваліць украінскую лётчыцу і народнага дэпутата Надзею Саўчанку з-за кратаў.
«Гэта абуральная гісторыя, гэта бандыцкая акцыя расейскіх уладаў, расейскага так званага правасудзьдзя, расейскай так званай прававой дзяржавы. Гэтай жанчынай можа ганарыцца Ўкраіна. А тое, што гэтыя падлюгі замучаюць, зьнішчаць, загубяць гэтую жанчыну, — думаю, што для іх гэта звычайная зьява. Я проста абураны тым, што робіцца. Гэтыя пуцінскія штучкі прывялі да гэтага. А ён жа, гэты карлік, не пакаецца. Гэта адзіны спосаб самасьцьвярджэньня ў гэтай абманутай зьнізу даверху дзяржаве, у сёньняшняй Расеі».
Паводле Шушкевіча, гэта адназначна і зразумела, што Надзея Саўчанка павінна быць вызваленая.«Яны так доўга цягнуць, са скуры лезуць, з пальца смокчуць гэтую справу, і гэта відавочна ўсяму сьвету».