Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдзіч: Мінінфарм вырашыў ужыць карныя захады


Ёсіф Сярэдзіч
Ёсіф Сярэдзіч

14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханьні па пазове газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі. Рэдакцыя патрабуе прызнаць несапраўдным папярэджаньне, вынесенае за артыкул Сьвятланы Калінкінай «На цепь», прысьвечаны ратыфікацыі дамовы аб Эўразійскім саюзе.

Разгляд справы пачнецца на наступным тыдні, а дата будзе прызначана празь некалькі дзён.

У артыкуле «На цепь» шэф-рэдактарка «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна выказала сваё меркаваньне пра парадак выхаду краінаў з Эўразійскага саюзу.

Міністэрства інфармацыі расцаніла гэта як «распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая ўводзіць чытача ў зман».

Падчас паседжаньня ў судзе галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч адзначыў, што выказанае на старонках газэты меркаваньне было вельмі важным для беларускага грамадзтва напярэдадні ратыфікацыі дамовы:

«Яно падкрэсьлівала яе магчымыя слабыя бакі і адкрывала прастору для дыскусіі. У гэтай дыскусіі маглі ўзяць удзел любыя зацікаўленыя суб’екты: Мінінфармацыі, МЗС, іншыя. І ўсім ім мы гатовыя даць магчымасьць выказацца на старонках „Народнай волі“. Але Мінінфарм не захацеў браць удзелу ў дыскусіі, а вырашыў ужыць карныя захады. Карныя, бо пасьля двух папярэджаньняў цягам года любая газэта ў Беларусі можа быць закрытая».

Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі заявілі ў судзе сваю нязгоду з патрабаваньнем «Народнай волі» і пацьвердзілі вынесенае папярэджаньне. Яны падкрэсьлілі, што артыкул Калінкінай ня толькі наносіць шкоду дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам, але і дыскрэдытуе зьнешнюю палітыку Беларусі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG