(біяграфія ўзятая з сайта амбасады ЗША ў Беларусі)
Раней сп. Роланд працаваў дырэктарам Праграмы дарадцаў па міжнародных справах пры Бюро па ваенна-палітычных пытаньнях Дзярждэпартамэнту ЗША (2012–14), служыў у якасьці аташэ па пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры ў амбасадах ЗША ў Куала-Лумпуры (2010–12), Кабуле (2008–09), Франкфурце (2005–07) і Кіта (2000–2003); быў генэральным консулам у Екацярынбургу (2003–05), дырэктарам інфармацыйнага цэнтру ў Ісламабадзе (1998–2000), спэцыялістам па праграмах разьвіцьця новых нямецкіх фэдэральных земляў у Бэрліне (1995–98) і памочнікам аташэ па сувязях з грамадзкасьцю ў Баку (1993–94). Ён чалец Вышэйшай дыпляматычнай службы, валодае расейскай, нямецкай і іспанскай мовамі.
Да прыходу на службу ў Дзярждэпартамэнт Скот Роланд быў правадніком ідэі дыстанцыйнай адукацыі, выкладаў расейскую мову з дапамогай тэлебачаньня для студэнтаў сельскіх школ штата Вісконсін з 1990 па 1993 год. У 1992 годзе Нацыянальны гуманітарны фонд ЗША прысвоіў яму званьне «Заслужаны пэдагог». Першы прафэсійны досьвед за мяжой сп. Роланд атрымаў у 1982–84 гг. у Нямеччыне, дзе выкладаў ангельскую мову ў школе Berlitz у Вісбадэне і вучыўся ва ўнівэрсытэце Ёгана Гутэнбэрга ў Майнцы.
Скот жанаты з Фрэнсіс Роланд, мае дваіх дзяцей — Патрыка і Аляксандру. Выпускнік школы Big Foot ва Ўолварце, штат Вісконсін. Атрымаў ступень бакаляўра па эўрапейскай гісторыі ва ўнівэрсытэце Чыкага ў 1981 годзе і ступень магістра ў галіне расейскай мовы і літаратуры ва ўнівэрсытэце штата Агаё ў 1986 годзе.