Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Юрыя Рубцова ўпершыню ў Пружанскім ІЧУ наведаў адвакат


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

«Хіміка» Юрыя Рубцова, якога цяпер трымаюць у ІЧУ ў Пружанах, наведаў адвакат. Пра навіны палітвязьня карэспандэнту Свабоды паведаміла праваабаронца зь «Вясны» Тацяна Равяка.

«Юры Рубцоў працягвае галадоўку і па-ранейшаму адмаўляецца кантактаваць са сьледчымі. Трымаюць яго ў адзіночцы, на прагулкі не выводзяць, лістоў ён не атрымліваў. Крымінальную справу, якую супраць яго завялі за нібыта ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня абмежаваньнем волі, вядуць даволі хутка, і мы не выключаем, што ўжо на будучым тыдні яму прапануюць азнаёміцца з гэтай справай. Яшчэ чакаецца перавод Рубцова ў Баранавічы ў мясцовы сьледчы ізалятар. Тлумачаць тым, што гэта найбліжэйшы сьледчы ізалятар, а тое, што пакуль яго трымаюць у ІЧУ — ізалятары часовага ўтрыманьня ў Пружанах, — гэта не адпавядае закону, бо ён не адміністрацыйна арыштаваны, а падсьледны».

Паводле праваабаронцаў «Вясны», Юрыя Рубцова працягваюць лічыць палітычным вязьнем, а новую крымінальную справу супроць яго — працягам былой справы і перасьледу за грамадзкую актыўнасьць і публічнае патрабаваньне адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. «Справа Юрыя Рубцова знаходзіцца і на пільным кантролі праваабаронцаў сьвету», — кажа Тацяна Равяка.

Юры Рубцоў адбываў 1,5 года «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Раніцай 6 красавіка «хіміка» адтуль адвезьлі зь рэчамі ў Сьледчы камітэт Пружанскага раёну і пазьней арыштавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG