Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Фантанка.ру».
Цылікіна са сьлядамі нажавых раненьняў знайшлі мёртвым у яго кватэры пасьля заяваў сваякоў пра тое, што ён не выходзіў на сувязь зь мінулага тыдня, калі вярнуўся з камандзіроўкі ў Рыгу. Паводле інфармацыі паліцыі, Цылікін памёр два дні таму ад страты крыві. Заведзеная крымінальная справа.
Дзьмітрый Цылікін — вядомы журналіст і музычны крытык, чыя папулярнасьць зьвязаная з працай у дэмакратычнай прэсе. У 1992-2004 гадах працаваў у газеце «Час пик» карэспандэнтам, рэдактарам адзьдзела культуры. Публікаваўся ў Vogue, Elle, «Город», у газэтах «Коммерсант», «Время новостей» і іншых. Аўтар кніг «Пытаньне ніжэй пояса» і «Лісты напаўмёртвага чалавека». Ляўрэат спэцыяльнай прэміі журы конкурсу «Залатое пяро-2001».
Дзмітрый Цылікін неаднаразова ўдзельнічаў у праграмах Радыё Свабода.