Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз пераглядаюць дачыненьні зь Беларусьсю


ЗША і Эўразьвяз заявілі, што яны пераглядаюць свае дачыненьні зь Беларусьсю пасьля разгону ў Менску масавых пратэстаў супраць абвешчанага пераабраньня прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Сумесную заяву зрабілі сёньня дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу Кэтрын Эштан. Яны таксама заклікалі беларускія ўлады вызваліць больш як 600 арыштаваных дэманстрантаў. Агенцтва Reuters, спасылаючыся на беларускія праваахоўныя органы, паведамляе, што 19 апазыцыйным лідарам, у тым ліку 5 кандыдатам на прэзыдэнта, пагражае да 15 гадоў турмы за “арганізацыю масавых беспарадкаў”.
XS
SM
MD
LG