Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя кубінскія палітвязьні зьвярнуліся да Эўразьвязу


Група кубінскіх палітвязьняў , якія пасьля нядаўняга вызваленьня з турмаў прыляцелі ў Гішпанію, сёньня падпісала зварот да Эўрапэйскага зьвязу. У ім кубінцы просяць ЭЗ не мяняць агульную пазыцыю, якая ставіць умовай дыялёгу з Гаванай паляпшэньне на Кубе сытуацыі з правамі чалавека. Аўтары звароту тлумачаць свой крок тым, што “кубінскае кіраўніцтва не праявіла цьвёрдага рашэньня ісьці далей дэмакратычным шляхам”. Яны таксама адзначаюць, што іх ад’езд у Гішпанію нельга лічыць жэстам добрай волі, але адчайнай акцыяй улады , якая дабіваецца крэдыту даверу.

Цьвёрдая “агульная пазыцыя” Эўропы адносна Кубы была ўхваленая ў 1996-м годзе. Гішпанія ў сілу сваіх гістарычных сувязяў з Кубай спрабуе знайсьці падставы для зьмякчэньня пазыцыі.
XS
SM
MD
LG