Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каму ў Беларусі добра жывецца» — варыянты магілёўцаў


Апытаньне «Свабоды»: «Якую працу трэба цяпер мець у Беларусі, каб атрымліваць добры заробак? Каму ў Беларусі добра жывецца?» Адказваюць жыхары Магілёва.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00
Наўпроставы лінк

Спадар: «У сілавых структурах. Штат там дужа вялікі. Плацяць ім у час. А ўсе астатнія — у галечы. Шэсьцьсот даляраў — афіцыйны заробак, казаў наш прэзыдэнт, але дзе яны? А жыць добра працаўнікам нашага «белага дому» і іншым кіроўным арганізацыям — там працуюць паводле прынцыпу «на аднаго раба па два прарабы».

Малады спадар: «Я ня ведаю. Цяпер сам шукаю працу. Працы не знайсьці. Лепей было б, каб ахоўнікам стаць ці будаўніком. Але абышоў усё — вакансіяў няма. Жывецца добра ўраду толькі. Законы яны пастваралі такія, што ўсіх скарачаюць, а працы няма. А яшчэ падатак гэты ўвялі».

Спадар: «Я прадпрымальнік і будаўнік. Стараесься, працуеш, зарабляеш, але ўсё цяжэй і цяжэй, усё болей прыдумляюць законаў. Усё даражэе. Мне добра. Мяне ўсё задавальняе».

Спадарыня сталага веку: «Я ня ведаю, дзе цяпер тут можна зарабіць. На „Лаўсане“ абы-што робіцца. На стужкаткацкай — там нічога ня плацяць. На ліфтавым — таксама. Я ня ведаю. Пэнсіі нам хапае, але толькі калі дзецям многа не дапамагаць».

Спадар: «На любой працы. Каб добра зарабляць, трэба добра рабіць — ці то дворнікам, ці то цесьляром. Мне добра жывецца».

Спадар: «Паглядзіце наўкола — ніхто галодным ня ходзіць. Усе на машынах езьдзяць. Добра жывецца. Галоўнае — мірнае неба над галавой».

Спадар: «У кампутарнай сфэры — праграмнае забесьпячэньне якое-небудзь. Фізычнай працай зарабіць можна, але трэба быць спэцыялістам. Калі параўноўваць з Украінай, то нам жывецца добра».

Спадар: «Усё жыцьцё адрабіў у дрэваперапрацоўцы, але гэта ня самая высокааплатная прафэсія. Цяпер цяжка даводзіцца ўсім. Банкіры, праграмісты нібыта добра жывуць».

Каб я ведаў, дзе добра зарабляюць, дык сам бы там працаваў

Спадарыня сталага веку: «Нам, пэнсіянэрам. Ёсьць кавалак хлеба, зароблены за ўсё жыцьцё. Зроблена шмат за жыцьцё. Клопатаў менш. Толькі і жыць цікава».

Малады спадар: «У кампутарных тэхналёгіях. Добра жывецца тым, хто добра зарабляе».

Малады спадар: «Сфэра паслугаў. У розных бытавых сфэрах паслуг. Гэта самая аплатная сфэра. А ўсё астатняе — гандаль. А на апошнім месцы — вытворчасьць».

Спадар: «Сілавыя структуры і банкаўская сфэра ды нафтавая. Мне добра жывецца. Дзеці ёсьць, сям’я ёсьць. Паесьці што — ёсьць. Адпачыць зьезьдзіць за што — ёсьць».

Спадар: «Каб я ведаў, дзе добра зарабляюць, дык сам бы там працаваў...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG