Нарадзілася ў Віцебску, скончыла школу з залатым мэдалём, узначальвала моладзевую арганізацыю «Сёмая грань». Скончыла ВДУ імя Машэрава з чырвоным дыплёмам, паралельна ўзначальвала «Зубр» па Віцебску і Віцебскай вобласьці. Паводле адукацыі — настаўнік рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры.Працавала ў школе выкладчыцай ангельскай мовы.
Атрымлівае другую вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім абласным інстытуце кіраваньня і права. Магістрант праграмы «Публічная Палітыка» Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні. Выступіла заснавальнікам газэт «Віцебскі кур’ер» і «Наш дом».
У сакавіку 2003 году абраная дэпутатам Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў 24-га скліканьня. Заснавальніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом». Ад сакавіка 2008 па сакавік 2012 — Старшыня арганізацыі АГП Віцебскай вобласьці. Замужам.
У 2010 годзе стала ляўрэатам міжнароднай Радэбойльскай прэміі «За мужнасьць».