Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімір Беражкоў


Уладзімір Беражкоў
Уладзімір Беражкоў
Беражкоў Уладзімір Пятровіч. Нарадзіўся 24 красавіка 1965 году ў Менску. Бацька — журналіст, маці — настаўніца. Чэмпіён СССР па хакеі сярод юніёраў у складзе «Юнацтва — Мінск». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1986), Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Ангельская мова» (2007). Служба ў войску: унутраныя войскі, шараговец (1985–87).

Карэспандэнт БЕЛТА (1988–90), штотыднёвік «7 дней» (1990–91), газэта «Прессбол» (з 1991 году, з 1995-га — галоўны рэдактар).

Віцэ-прэзыдэнт фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (1993–2001 гг.). Журналіст году паводле вэрсіі Міжнароднай прафэсійнай лігі спорту (1995). Лепшы спартыўны журналіст Беларусі (1996).

Жанаты, сыны Мікіта (1986) і Пётар (2002), дачка Ганна (2005).
XS
SM
MD
LG